Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: «СЛАВА НАЦЫІ, БРАТЫ, НЕ ЗЛАМАЮЦЬ НАС МЯНТЫ!»

Гэтыя словы беларускага героя Сяргея Каваленкі ўжо лунаюць на Беларускім сьцягу. Трэці дзень адбываецца несправядлівы, дзікі (з пункту гледжаньня права і юрыспрудэнцыі) судовы працэс над Сяргеям Каваленкам. У дадатак да харчовай галадоўкі Сяргей, у знак пратэсту супраць несправядлівага суда над ім, аб’явіў і сухое галаданьне, пяць дзён ня п’е вады, ледзь стаіць на нагах, але годна вядзе суд. Менавіта «вядзе» — бо якраз ён, а не суддзя Алена Жук, вызначае ініцыятывы судовых паводзінаў.

Суддзя, пракурор адмовіліся шпіталізаваць Каваленку. Такое ўражаньне, што яны атрымалі ў гэтым непасрэдны садысцкі загад узурпатара ўлады ў Беларусі. Разьлік акупантаў і іх пасобнікаў-халуёў, відаць, накіраваны на тое, каб максымальна папсаваць здароўе Сяргею і потым сьпісаць яго «ў расход» як інваліда. На такое яны здольныя. Справа, аднак, вельмі сур’ёзная, бо Каваленка, маючы не зусім здаровае сэрца і трымаючы сухую галадоўку, можа раптоўна памерці.

Беларусы (і найперш сваякі Сяргея), якія, відаць, упершыню так блізка ўбачылі зьвярыны антыбеларускі ашчэр акупанскай улады, знаходзяцца ў стане немарасьці, шоку, найвялікшага ўзрушэньня. Яны зразумелі, што Беларусь і беларусаў зьнішчаюць, і пратэстуюць супраць нацыянальнага гвалту прамаскоўскага рэжыму.

Некаторыя людзі, аднак, ужо кажуць рэзка, злосна, радыкальна і бязьлітасна, што набліжаецца пара, калі трэба будзе біць гэтую сволач і навалач і суд гэты подлы спаліць разам зь яго «нецэнзурно выражался», як некалі ў Слуцку. Іншага людзям не застаецца.

Сёньня, 23 лютага, у Дзень стварэньня Беларускай Краёвай Абароны, адбываецца трэцяе паседжаньне ганебнага акупанцкага суду над Каваленкам. Рэпартажы вядуць радыё «Свабода» і іншыя выданьні. У Амэрыцы пра працэс Каваленкі ўчора напісалі дзесяць амэрыканскіх газэт.

Заклікаем усіх неабыякавых беларусаў ісьці і ехаць на гэты суд. Трэба там быць.
Заклікаем выканаць заклік Сяргея Каваленкі і па ўсёй Беларусі ўзьняць Беларускі сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.
Патрабуем спыніць несправядлівы суд над Сяргеем Каваленкам! Патрабуем неадкладнага вызваленьня яго з турмы!

Жыве Беларусь!
Слава героям!

23 лютага 2012 г.
Зянон ПАЗЬНЯК

23/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024