Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (14-18.02.2012)

Пагнаць трэба ўсю пачку

14 лютага 2012 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад тытулам “Ці спрабавалі саветы забіць Чаўшэску ў 1957 годзе?” 4 лістапада 1957 г. Aфіцыйная дэлегацыя Румыніі прыбыла ў Маскву на сьвяткаваньне 40-х угодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі. У аэрапорце Унукава з прычыны благіх мэтэаралагічных умоваў самалёт зьляцеў з пасадачнай паласы і пацярпеў аварыю. Член палітбюро кампартыі Грыгорэ Працяска загінуў, другі член палітбюро Чаўшэску быў кантужаны. У 1965 г., калі Чаўшэску прышоў да ўлады ў Румыніі, ён заявіў, што саветы хацелі забіць яго ў 1957 годзе. Газэта напісала пра ягоны страх быць забітым Масквой.

Наш камэнтар: Гэты страх жыве ў кожным прамаскоўскім дыктатары і мае пад сабой грунт. Ёсьць чаго баяцца. Масква не забіла Чаўшэску тады, то забіла ў 1989 годзе, калі арганізавала партыйны путч супраць яго. Але народ не чакаў, чым скончыцца разборка паміж партыйнымі гангамі. Народ разам з нацыянальнай арміяй разграміў ненавісную прамаскоўскую камуну.
Калі падпарадкаваны Маскве дыктатар становіцца непатрэбным, Масква ліквідуе яго. А потым спрабуе паставіць на яго месца такога ж васала. Важна, каб народ не застаўся пасіўным назіральнікам за гэтымі маніпуляцыямі, а пагнаў бы перад сабой цынічных маніпулятараў.

Юрка Марозаў
***

Не схаваюцца

16 лютага 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра выставу ў Тэль-Авіве. У мясцовым Музэі Бэйт Хатэфутсот выстаўлены дакумэнты і прадметы, зьвязаныя з апэрацыяй ізраільскіх спэцслужбаў, праведзенай у Буэнас-Айрэсе ў 1960 годзе. Тады “Масад” знайшоў, захапіў і вывез на суд і пакараньне ў Ізраіль Адольфа Эйхмана, аднаго з галоўных гітлерскіх арганізатараў Галакосту, які уцёк з Нямеччын ў 1945 годзе.

Наш камэнтар: Тыя, хто аддае і выконвае злачынныя загады лукашыстоўскага рэжыму, хто катуе беларусаў, павінны ведаць, што іх таксама чакае суд і справядлівае пакараньне. Яны нідзе не схаваюцца ад адказнасьці, нават калі ўцякуць на край зямлі.

Юрка Марозаў
***

Круцяцца
17 лютага 2012 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейская апазыцыя абвясьціла, што прэзыдэнцкія выбары зьяўляюцца заранёў незаконнымі”. За два тыдні да выбараў крытыкі ўлады і актывісты за правы чалавека заявілі, што трэцяе прэзыдэнцкае кандыдацтва Пуціна выразна супярэчыць духу заканадаўства. Калектыўны дакумэнт на гэтую тэму падпісалі Нямцоў, Касьянаў, Аляксеева і іншыя.

Наш камэнтар: Малойцы апазыцыянэры! Заявілі, што выбары незаконныя. Вельмі сьмела. Але што ж яны маўчаць пра тое, што трэба рабіць людзям у такой сытуацыі? Чаму яны ня кажуць слова “Байкот”? Чаму не заклікаюць людзей не ісьці на псэўдавыбарчыя ўчасткі?
Гэта ёсьць тыя ж паводзіны, што і ў мясцовай псэўдаапазыцыі, якая ратуе лукашызм ад Народнага Байкоту ў Беларусі.

Алесь Хадасевіч
***

Яны нічога не разумеюць

17 лютага 2012 г. ангельская газэта “Telegraphe” напісала: “Памкненьні Ірану авалодаць зброяй масавага зьнішчэньня пагражаюць распаліваньнем “новай халоднай вайны”, якая нясе яшчэ большую пагрозу ядзернага канфлікту, чым супрацьстаяньне паміж СССР і Захадам, — папярэджвае Уільям Хэйг”.

Наш камэнтар: Папярэджваньні міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Хэйга сваечасовыя і адэкватныя. Але чаму эўралідары маўчаць пра ядзерную пагрозу з боку Расеі, якая паступова захоплівае Беларусь? На тэрыторыі Беларусі, пад самым бокам у Польшчы і Летувы Масква разбудоўвае сваю атамную станцыю (фактычна каласальную атамную бомбу), якая будзе пагражаць зьнішчэньнем эўрапейскім краінам. Масква падпарадкоўвае беларускую армію свайму камандваньню і разгортвае на нашай тэрыторыі сваю зьнішчальную зброю – на сотні кілёмэтраў бліжэй да эўрапейскіх краін, чым раней. І ўсе маўчаць! А калі не маўчаць, то запрашаюць на канфэрэнцыі па эўрабясьпецы ў свае сталіцы псэўдаапазыцыйную публіку з Беларусі кшталту Лебедько-Мілінкевіча. Эўрапейцы зьбіраюцца з гэтай публікай ратаваць сваю цывілізацыю? Ці разумеюць яны, што твораць? (Яны нічога не разумеюць).

Алесь Хадасевіч

***

Гадавіна паўстаньня

18 лютага 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала з Лібіі. Там адбываюцца сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды першай гадавіны пачатку народнага паўстаньня супраць дыктатуры Кадафі. Рэвалюцыя перамагла пасьля шасьці месяцаў змаганьня. Заходнія краіны прышлі на дапамогу паўстанцам. Людзі сьвяткуюць пад забароненымі пры дыктатуры нацыянальна-дзяржаўнымі сьцягамі. Але ў краіне застаецца шмат праблем.

Наш камэнтар: Год таму лібійскі народ пачаў вырашаць самую галоўную праблему: вызваленьня ад антынароднай
дыктатуры шалёнага Кадафі. Толькі з вырашэньнем гэтай праблемы можна было вырашыць астатнія праблемы нацыі. І лібійцы пайшлі шляхам вызваленьня, не зважаючы на пагрозы і лямант з Масквы.

Юрка Марозаў

***
Словы адказнага нацыянальнага палітыка

18 лютага 2012 г. латвійская газэта “Diena” напісала: “Старшыня Саэйма (Парляманту Латвіі) Салвіта Абалцыня на суботнім рэфэрэндуме прагаласавала супраць расейскай мовы як другой дзяржаўнай мовы. Пасьля таго, як яна прагаласавала, Абалцыня заявіла, што задаволена актыўнасьцю выбаршчыкаў сёньняшняй раніцай. Калі яе спыталі, чаму павінны навучыцца на гэтым рэфэрэндуме палітыкі і грамадзтва, яна сказала, што па-першае, трэба зразумець, што гэта ёсьць правакацыя. “Мяркую, што бальшыня грамадзтва гэта таксама разумее. У 1918 годзе Латвію заснавалі людзі розных нацыянальнасьцяў. А цяпер неабходна, каб усе разам змагаліся за латышскую мову, якая ёсьць асновай Латвійскай дзяржавы. Латвія – адзінае месца, дзе можна размаўляць па-латышску, вучыць дзяцей. Латвія – месца, дзе трэба вывучаць і мацаваць латышскую мову”.

Наш камэнтар: Словы адказнага нацыянальнага палітыка. І, сапраўды, лекцыя для латышскага грамадзтва і іншых грамадзтваў: нельга дапускаць, каб пад выглядам дэмакратыі чужынцы-асаднікі наладжвалі правакацыі супраць дзяржаўнай мовы і падрывалі асновы Дзяржавы.

Алесь Хадасевіч

24/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024