Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КАТАСТРОФА НАСТАЕ БЕЗ ПРЭЛЮДЫЙ. (БЛАКАДНЫ НАЦЮРМОРТ)

Недаяданьне, непаўнавартаснае харчаваньне становіцца сур’ёзнай праблемай для сотняў тысячаў беларускіх людзей. Раз-пораз можна пачуць размовы паміж работнікамі, якія прызнаюцца адзін адному ў цяжкасьцях штодзённага жыцьця. Людзі ўжо размаўляюць пра гэта ня крыючыся, ня шэптам, няма сэнсу хавацца або саромецца. Фронтаўцы пачулі, напрыклад, такі дыялог у краме. Адна прадаўшчыца пытаецца ў другой: “Каця. Ня ведаеш, ці дадуць сёньня заробак? А то я вось пайшла на абед, а грошай ужо не засталося. Купіла сябе 200 грамаў чорнага хлеба і ўсё…” Калі жанчын спытаць, колькі яны атрымліваюць за сваю працу, то яны назавуць лічбу, крыху большую за мільён сёньняшніх пустых рублёў.

У перакладзенай на безьліч моваў дакумэнтальнай “Блакаднай кнізе” сааўтарства нашага Алеся Адамовіча і піцерскага пісьменьніка Данііла Граніна ёсьць такі эпізод з блакаднага Ленінграда. Улады паведамілі, што норма выдачы хлеба падвышаецца да 200 грамаў. Натоўпы і чэргі дыстрафічных людзей ахапіла істэрычная радасьць. Многія плакалі ад шчасьця. У параўнаньні з 150 і нават 125 грамамі “падвышаная норма” здавалася шанцам паратунку, падарункам неба…

Зазначым, што ў розныя пэрыяды ленінградзкай блакады 125-200 г хлеба атрымлівалі так званыя “іждзівенцы” (афіцыйны тэрмін), гэта значыць, людзі, якія не працавалі: дзеці, пэнсінеры, хворыя і г.д. Той, хто працаваў на прадпрыемствах або знаходзіўся на фронце, атрымліваў крыху большую пайку. Што тычыцца партыйнага начальства і катаў НКВД, то сярод іх, як вядома, не было ніводнага дыстрофіка. Акадэмік Ліхачоў успамінаў, як у калідорах Смольнага “пахла сталоўкай”, як там дзелавіта хадзілі сытыя сакратары і сакратаркі.

Блакада ў Беларусі не абвешчана, хаця выезд зь Менску эўрапейскіх амбасадараў не прадвяшчае нічога добрага. А беларускія работнікі і работніцы ўжо ня маюць нічога, акрамя блакаднай “іждзівенскай” пайкі. Людзі аплацілі камунальныя паслугі, купілі такую-сякую ежу для дзяцей, а для аднаўленьня сваіх сілаў ім ужо амаль нічога не засталося. Менск не абстрэльвае нямецкая артылерыя, блакадную сытуацыю па-майстэрску арганізоўвае антыбеларускі акупацыйны рэжым. З трывогай думаецца, што гэта ёсьць толькі пачатак гэтага віду дзейнасьці рэжыму. Пакуль што беларусы не паміраюць ад голаду на вуліцах і ў сваіх кватэрах. Але катастрофа настае без прэлюдый. Пра гэта распавядаюць ленінградзкія блакаднікі. 8 верасьня 1941 г. акупанты замкнулі блакаднае кальцо, а ўжо ў сярэдзіне кастрычніка на вуліцах пачалі падаць і паміраць людзі. Вырысоўваюцца трагічныя вынікі разбурэньня ўсяго беларускага варожай сілай, якая апанавала нашу краіну. На гэтым фоне рэжым працягвае валіць народныя сродкі ў бяздонную яму сваіх эгіпецкіх аб’ектаў: хакейнага чэмпіянату сьвету, лядовых палацаў, у цемру паліцэйшчыны, гэбэшнікаў і бюракратаў.

Людзі ўжо пачынаюць уголас задаваць пытаньні. І вось 27 лютага БТ паказала “ток-шоў” з шэрагам адказаў і тлумачэньняў. Банкаўскія работнікі і іншыя спэцы ад рэжыму бадзёра патлумачылі нам: “До чего же наивны и доверчивы наши люди! Вот, например, двое стариков продали квартиру, а вырученные 25 тысяч долларов положили в рублях в Беларусбанк. Их привлекли высокие проценты. А тут май 2011 года, и в результате девальвации они потеряли в один миг 17 тысяч доларов. Какая доверчивость!”

І сапраўды – як можна было давярацца акупацыйнаму рэжыму, які ўзурпаваў дзяржаўную ўладу ў нашай краіне. Цяпер прадстаўнікі гэтага рэжыму кпяць з даверлівасьці людзей, мільёны якіх былі абрабаваны “в одін міг”. Спэцы на ток-шоў не чырванелі, выказваліся складна і без запінкі – маўляў, самы беларусы вінаватыя ў сваёй бядзе. Яны ўпэўненыя, што людзі так ніколі і не разьбяруцца, хто абрабаваў іх, і не прыцягнуць іх да адказнасьці. Сапраўды, тысячы і тысячы грамадзянаў працягваюць трымаць свае валютныя ўклады ў тых жа банках, дзе былі афіцыйна скрадзены іхныя рублёвыя ўклады. Як тут не пакпіць банкаўскім і іншым бюракратам!

Беларусы павінны ўрэшце зразумець, што беспакараны і расперазаны рэжым антыбеларускіх жулікаў скрадзе ў іх усё, распране іх да ніткі, пакіне нават без блакаднай пайкі. За мясцовымі зьнішчальнікамі Беларусі стаіць імпэрская Масква, якая кіруе працэсамі зьнішчэньня.

Масква зрабіла для сябе выснову, што народ Беларусі ўжо зломлены. Маўляў, ён не бароніць родную мову і культуру, “говоріт по-русскі”, ня здольны на супраціў гвалту і рабаўнікам. Не ўпершыню ў нашай гісторыі ў зьнішчальнікаў і акупантаў узьнікала такая ўпэўненасьць у сабе. Як памятаем, потым яны раскайваліся і, нарваўшыся на адлуп, не маглі сабраць па нашых лясах свае сабачыя косьці…

Беларуская Салідарнасьць – згуртаваны супраціў беларусаў на сваёй зямлі – ёсьць адзіным спосабам паратунку ад акупанцкай навалы. Трэба, каб людзі ўрэшце адчулі сябе гаспадарамі ў сваёй краіне і не дазволілі больш тварыць зьдзек над сабой хеўры нікчэмнасьцяў і збачэнцаў.

Алесь Хадасевіч

1/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024