Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
«ВАС НАДО ДУШИТЬ, КАК НЕМЦЫ ЖИДОВ ДУШИЛИ»
(Сцэны з жыцьця пры позьнім лукашызме) Вядома, што з шэрагу прадпрыемстваў пайшлі просьбы аб падтрымцы ў адрас такзванага “Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі”. Такая прафсаюзная арганізацыя некалі існавала і сапраўды бараніла правы працоўных людзей. Яна ўзьнікла на хвалі масавых рабочых выступаў увесну 1991 года. Тады ж вызначыліся аўтарытэтныя прафсаюзныя лідары, перш за ўсё Генадзь Быкаў, чалавек патрыятычных беларускіх перакананьняў. Аднак, на пачатку 2000-х гадоў КГБ завяршыла інфільтрацыю сваёй агентуры ў свабодныя і незалежныя прафсаюзы, настварала шэраг кантралюемых рэжымам “рабочых клюбаў” і “галіновых прафсаюзаў”, паставіла кіраваць імі сваіх людзей (кшталту Фядыніча). Г. Быкава і іншых сапраўдных прафсаюзных дзеячаў агентура выдаліла з арганізацыі. Начале Кангрэса раптам апынуўся сп. Ярашук, сумнавядомы прапагандыст “саюзу з Расеяй”, які зрабіў даволі бліскучую кар’еру ў афіцыйных савецкіх, а потым лукашыстоўскіх прафсаюзах. Прафанацыя прафсаюзнага руху закруцілася на поўную шпулю. Акрамя імітацыі дзейнасьці і ваяжоў на Захад, дзе яны “прадстаўляюць інтарэсы працоўных Беларусі”, агентура ўжо нічым даўно не займаецца. Апошнімі днямі кантора расхвалявалася плыньню рабочых зваротаў да Ярашука і пачала рабіць нештодзённыя жэсты. Раптам прайшла інфармацыя, што Ярашуку пагражае працэс “за абразу прэзыдэнта” і артыкул на чатыры гады турмы, што ён – “герой” і “пакутнік”. У такой сытуацыі, зразумела, нельга патрабаваць ад “героя, якога перасьледуюць” нейкіх дзеяньняў. х х х Цынічнае, дэманстрацыйнае «ізгаляньне» зь беларускай мовы пачалося ў лукашыстоўскіх прапаганд-інфармацыйных структурах адразу ж з 1994 года. Восемнаццаты год працягваецца гэты зьдзек зь беларушчыны, нашай культуры і нашых людзей. Некаторыя тэлефізіяноміі ўжо зрабілі пасьпяховыя кар’еры на вырабленым беларусафобстве і гэбоўскіх правакацыях. Гэтая гнюснасьць набыла рафінаваныя формы і пранікла туды, дзе ніхто ня мог уявіць яе прысутнасьці. Нават у забаўляльных праграмах тэлефізіяноміі і іхныя рэдактары ня могуць утрымацца, каб ня выставіць беларусаў ідыётамі, а нашую мову мёртвым, непатрэбным матар’ялам. Вось, напрыклад, ідзе тэлешоў (зразумела, зьдзертае з маскоўскіх тэлеканалаў), на якім людзям прапануецца адказаць на пытаньні. Пытаюць з розных галінаў жыцьця і ведаў: астраноміі, мэдыцыны і г.д. І вось пад рэзкую музычку вядучы гукае чарговае пытаньне: “А как будет сказать по-белорусски: “в скором времени”? Інтэлігентная жанчына, якую апытвалі, спакойна адказвае: “У хуткім часе”. Гучыць гонг, адбываецца тэлерадасьць з нагоды таго, што “загадка разгадана”. Задума ненавісьнікаў зразумелая. Ім трэба выставіць беларускую мову ў якасьці мярцьвячыны, непатрэбнай нікому і экзатычнай. Трэба паказаць, што беларушчына – гэта ўжо загадка для беларусаў, якім “роднае ўсё маскальскае”. У вызваленай ад акупацыі Беларусі прамаскоўскае “чего ізволіте” будзе забаронена заканадаўча. З сапраўднага Беларускага тэлебачаньня будуць з трэскам выдаленыя ўсе ненавісьнікі і бездары. Будзе спынена паняверка і зьдзек з роднай, дзяржаўнай мовы. х х х Патрыёты-фронтаўцы езьдзяць па краіне, сустракаюцца зь людзьмі, абмяркоўваюць падзеі і тэндэнцыі позьняга лукашызма, успамінаюць былое. Часам на правінцыі яны гамоняць з асобамі, якія вызначаюць сябе як “былыя фронтаўцы”. Гэтыя людзі кажуць: “І я быў ў Народным Фронце…” Бачна адразу, што гэта інтэлігентныя, адукаваныя, шчырыя людзі. І ў той жа час адчуваецца, што яны нечага не дагаворваюць, у нечым ім сорамна прызнацца, ёсьць у іх у душы нешта, што не дае ім спакою. Фронтаўцы пытаюцца: “А чаму вы былі ў БНФ, а цяпер не ў Фронце? А каго вы лічылі кіраўніком БНФ?” І тады становіцца зразумелым, што не дае спакою гэтым беларусам. Яны прызнаюцца, што ў свой час яны паверылі салодкім сьпевам Вінцучка, прафэсара Хадыкі і іншых пра “неактуальнасьць Пазьняка”, пра “будуць офісы і факсы”, “будзем працаваць прафэсійна”. Яны запісаліся ў групоўку псэўда-БНФ, начале якой на працягу некалькіх гадоў сьвяціўся В. Вячорка. На гэта фронтаўцы кажуць цяпер гэтым беларусам, каб яны не перажывалі комплекс віны. Бо няма ніякай віны, няма правіны і ня можа быць комплексу. Трэба адкінуць ад сябе гэтыя адмоўныя ўспаміны, вярнуцца да сапраўдных сяброў-патрыётаў і разам працаваць на карысьць нашай дарагой Бацькаўшчыны. Нацыянальна-Вызвольнаму Руху патрэбныя адданыя, шчырыя людзі. Няхай хвалюецца і перажывае той, хто спрабаваў падмануць іх, і цяпер сам апынуўся на сьметніку гісторыі. х х х Праз некаторы час пасьля рэжымнай расправы над Сяргеем Каваленкам высьвятляюцца новыя дэталі падзеяў вакол судзілішча ў Віцебску. Стала вядома, што 21 лютага група менчукоў ехала з сталіцы ў Віцебск, каб падтрымаць героя-фронтаўца. Да мэты яны, аднак, не даехалі, бо гб ведаў пра іхні маршрут. Міліцыя спыніла іх на паўдарозе, затрымала і завезла ў пастарунак. Дзейнічалі чыны груба, але да зьверства не апусьціліся. А вось у пастарунку беларусамі заняўся чын у афіцэрскай форме, які з перакошаным нянавісьцю тварам заявіў: “Вас надо душить, как немцы жидов душили! Жаль, что приказ ещё не поступил…” Зьвер паводзіў сябе ўпэўнена і расперазана. Безумоўна, да “гістарычных паралеляў” ён дадумаўся не сам. Гэта ўвялі яму ў цёмную душу ягоныя начальнікі, якія таксама чакаюць загаду на зьнішчэньне беларусаў. Шчырасьць «русского» монстра тлумачыцца ягонай (і ягоных начальнікаў) перакананасьцю ў тым, што “работа будет лёгкой” і можна будзе зьнішчаць беларусаў, як авечак. Маскоўскія спэцы распавялі ім пра Галакост і казалі, што рабіць трэба дакладна таксама, як рабілі нацысты. Але лубянцы забыліся патлумачыць зьверу ў пагонах усе абставіны даўняй трагедыі. З пачатку акупацыі ў 1939 годзе і на працягу прыкладна двух гадоў немцы сапраўды лёгка праводзілі зьнішчэньне габрэяў у Польшчы і іншых эўрапейскіх краінах. Сотні тысячаў людзей вывозілі з гета. Акупанты казалі, што іх вязуць у працоўныя цэнтры, дзе яны будуць пражываць да канца вайны. У 1942 годзе некалькім чалавекам удалося вырвацца з лягяроў сьмерці, вярнуцца ў гета і распавесьці пра зьнішчэньне. Ім спачатку не паверылі і хацелі нават выдаць немцам. Але знайшліся сапраўдныя лідары супраціву, якія пачалі падрыхтоўку да ўзброенай барацьбы. Калі ў красавіку 1943 г. немцы ўвайшлі ў варшаўскае гета для “канчатковага вырашэньня пытаньня” (як называлі зьнішчэньне гітлерцы), яны думалі, што весела пакуражацца над безабароннымі людзьмі. А замест гэтага на працягу месяца вымушаны былі ваяваць у руінах гета і несьці сур’ёзныя страты. Куражу не атрымалася, гарэлі нямецкія танкі. Паўстаньні адбыліся і ў іншых гета. З некаторых лягяроў зьнішчэньня вязьні вырываліся з боем. Усё гэта мела таксама вынік гістарычнага значэньня. Габрэйскі народ канчаткова зразумеў, што трэба мець сваю дзяржаву і сваю армію. Монстраў, падобных на згаданага зьвера ў пагонах, можа і ня так шмат на акупаванай беларускай зямлі (напрыклад, у Віцебску ўславіўся нянавісьцю да беларусаў палкоўнік-асаднік Іваноў). Але яны ўжо не хаваюцца і атручваюць атмасфэру нашага нацыянальнага існаваньня. Яны чакаюць загаду і спадзяюцца пакуражыцца падчас беларускага Галакосту. Многія беларусы яшчэ не задумваюцца над гэтай пагрозай. Яны не здагадваюцца, куды падзеліся паўмільёна беларусаў і чаму з 1994 года рыўкамі зьмяншаецца насельніцтва нашай краіны. Тым часам акупанты рыхтуюць “канчатковае рашэньне беларускага пытаньня”, і расправа над Сяргеем Каваленкам ёсьць таму выразным знакам-папярэджаньнем. Але патрыёты ўжо зразумелі, што акупанты ператвараюць нашу краіну ў гета для беларусаў. І патрыёты запэўніваюць, што весела зьдзеквацца акупанцкая хеўра ў нашай краіне ня будзе. Янка Базыль 1/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |