Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МАСТАЦТВА – ГЭБІЗМУ І ВЫБАРЧЫ ВЕРТЭП

З-га сакавіка (“дзень перадвыбарчай цішыні”) і 4 сакавіка (“дзень галасаваньня”) адзін з галоўных расейскіх тэлеканалаў паказаў прэм’еру расейскай класікі: тэлесэрыял “Белая гвардыя”, паводле вядомага раману Міхаіла Булгакава. Кіно прысьвечана драматычным падзеям канца 1918 года: вызваленьню Кіева Нацыянальнай Украінскай арміяй ад расейскай Белай гвардыі. Вядома, што сам М. Булгакаў быў белагвардзейцам па сваіх поглядах і амплуа. Раман у яго атрымаўся яркі. Дзіўна, што за яго экранізацыю ўзяліся толькі нядаўна. А паказалі прэм’еру адмыслова пад “Галасуй за Пуціна!” Здавалася б, якая сувязь паміж кінавобразам даволі далёкай эпохі і сёньняшнім электаральным намаганьнем лубянскай імпэрыі? Але сувязь заўважылі ня толькі мы ў Менску, але і многія ў Маскве, сярод іх нават кандыдаты на прэзыдэнцтва (напрыклад, Міронаў, які назваў кінападзею знакавай).

Як у большасьці сэрыялаў, кінадзеяньне ў “Белай гвардыі” расьцягнутае ў часе і даволі нуднае. Але раз-пораз вызначаюцца драматычныя ўсплескі, на якіх, мабыць, і рабілася асноўная ідэйная кінанагрузка. Маецца на ўвазе супрацьпастаўленьне расейцаў, якія бароняць ад украінцаў “Киев – мать городов русских”, і згаданымі ўкраінцамі. Для ўвасабленьня вобразаў расейцаў рэжысёры адабралі каліброваную акцёрскую публіку. Напрыклад, галоўнага героя іграе акцёр, які ўжо набыў вядомасьць ролямі высакародных, бесстрашных і вытанчаных натураў (сярод іншага адмірала Калчака). Дзяўчат таксама падабралі з большага “пасіянарных”. Як кажуць эстэтствуючыя ў Маскве, “с них икону писать можно…” Расейскія кіеўляне – сымпатычныя ва ўсіх адносінах. Тыя, хто ў фільме размаўляе па-украінску, таксама адабраныя паводле шаблону. Гэта спрэс непрывабныя і агідныя вобразы, людзі тлустыя, з прымітыўнымі выразамі твараў і агрэсіўнымі паводзінамі. Так яно і ідзе праз “класічны сэрыял”, змантаваны пад пуцінскія псэўдавыбары.

І ўсё ж сэрыял глядзець у гэтыя электаральныя дні значна цікавей, чым афіцыйныя навіны пра выбарчае шоў. Афіцыёз, як і чакалася, выдае гладкія і фанфарныя паведамленьні, у даўнім стылі – “Выборы ідут по стране!” Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода таксама амаль маўчала. А дарэмна, журналістам было аб чым паведамляць з Масквы, што камэнтаваць і параўноўваць (падзеі ў суседняй краіне адбываюцца паводле апрабаванага ў Беларусі сцэнару). Расейскія інтэрнэт-выданьні знаёмяць нас з хронікай выбарчага шоў.

А хроніка “сногсшібательная”. Прадстаўнікі-назіральнікі ад эўраструктураў так і ходзяць па ўчастках і па вуліцах Масквы з разьзяўленымі ратамі. Яны агаломшаны ўбачаным і ўжо паведамляюць у свае заходнія структуры, што “ніякія гэта ня выбары” і “легітымным гэта ўсё прызнаць ніяк нельга”. Масква ўяўляе сабой ваенны палігон. Па вуліцах едуць, а на плошчах стаяць вайсковыя машыны, цэлыя палкі (можа нават дывізіі) арміі і розных спэцназаў.

Найбольш іх у двух месцах – вакол Крамля і вакол ЦВК РФ. Адзначаецца таксама напружаны рух і ўпартае стаяньне сотняў цывільных аўтобусаў з нумарамі, на якіх геаграфія матушкі-Расеі да самага Уралу. У аўтобусах сабраныя адусюль дзясяткі тысячаў маладзёнаў з арганізацыі “Наші”, а таксама так званыя “карусельшчыкі” – людзі, якія езьдзяць па розных выбарчых участках і галасуюць там, ствараючы статыстыку і карцінку выбарчай актыўнасьці грамадзянаў. А 20.00 бальшыню зь іх зьвязуць бліжэй да Крамля і там яны будуць “ліковать” з нагоды “выбарчай дэмакратыі”.

З Масквы і з усяе імпэрыі паступаюць зьвесткі пра нябачаныя ў гэтым тысячагоддзі маштабы выбарчых фальсіфікацый і парушэньняў. “Карусельшчыкі” дзейнічаюць паўсюль, выбаршчыкаў масава падкупляюць і запалохваюць (асабліва залежныя катэгорыі грамадзянаў: студэнтаў, жыхароў інтэрнатаў і г.д.). На назіральнікаў, якія ловяць за рукі фальсіфікатараў, невядомыя асобы, а часам і міліцыя нападаюць і зьбіваюць людзей. Бюлетэні закідваюцца стосамі. Адным словам, усё, што было і ў нас. Толькі маштабы злачынства геаграфічна непараўнальна шырэйшыя. І паўсюль хлусьня, хлусьня, хлусьня…

Маскоўская апазыцыя нешта мямліць пра “заўтрашнія акцыі пратэсту”, пра тое, што “мы зналі, что так оно і будет”. Ну дык калі вы “зналі”, то навошта вялі людзей на гэтыя супэржульніцкія “выбары”, замест таго, каб арганізаваць татальны народны байкот? Пытаньні гэтыя спрэс рытарычныя. Адказы на іх ужо дадзены ў сьнежні 2010 года ў нас у Беларусі. І ў Менску і ў Маскве псэўдаапазыцыя дзейнічала паводле “кодэксу паводзінаў” вядомага правакатара папа Гапона.

У наяўнасьці непераадольны страх Пуціна і ягонай хунты ў сытуацыі, дзе, здавалася б, у іх ёсьць неабмежаваныя сілы і магчымасьці фальсіфікаваць, біць, душыць і запалохваць. А ўсяроўна баяцца, атачаюць сябе вайсковымі шыхтамі і аплочанымі блазнамі з “Пуцін-югенда”. Дзейнічаюць яны істэрычна, не зьвяртачы ўвагі на зьнешнюю прыстойнасьць і на крытку заходнікаў. Такое ўражаньне, што яны “ідуць у апошні бой”. Вось сфальсіфікуюць “выбары”, разгоняць пратэсты, а потым будуць цараваць без праблем і клопатаў. Хаця зразумела, што яны якраз і калоцяцца ад страху перш за ўсё таму, што ведаюць: усё толькі пачынаецца. Таму і хочуць нанесьці па грамадзтву ўдар умоўна кажучы па-лукашэнкаўску, моцна, падступна, подла, каб запалохаць людзей як мага больш глыбака.

Вось такое атрымліваецца “электаральнае кіно” у выкананьні галоўных акцёраў і масоўкі статыстаў. Усе дэталі сцэнару раскрыюцца толькі на Нюрнбэргскім працэсе над дзяржаўнымі злачынцамі, якія тварылі свае злачынствы ў Маскве і Менску. А пакуль што ў форме тэленамёкаў на класіку, у плыні шавіністычнай эстэтыкі расейскія тэлеканалы выводзяць высакародныя вобразы абаронцаў Расеі ад розных непрывабных украінцаў і іншых. Прыкрываюць сёньняшнюю лубянскую фальшыўку фальшывай жа кінакарцінай пра сваю імпэрыю.
Янка Базыль
Сакавік 2012 г.

10/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024