Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (28.02-01.03.2012)

13 загінулі

28 лютага 2012 г. славацкая газэта “Pravda” напісала з Сірыі. Паўстанцы вывезьлі параненага брытанскага журналіста Пола Канроя з горада Хомса ў Ліван. У апэрацыі вырытаваньня ўдзельнічала 35 дабраахвотнікаў, 13 зь якіх загінулі, ратуючы журналіста з блакады.

Наш камэнтар: Змагары ахвяраваліся жыцьцём і здароўем, каб выратаваць чужога журналіста, таму што ён рызыкаваў і паведамляў у сьвет праўду пра трагедыю сірыйскага народу.

Мяркуем, што ніхто з беларускіх патрыётаў не ахвяраваўся б нічым дзеля пісальнікаў і пачобутаў, якія на працягу гадоў хлусяць у польскіх газэтах пра беларускую трагедыю. Беларусы не шануюць хлусоў і фальшывых “герояў”.

Юрка Марозаў
***
Па дарожцы фальшывасьці

29 лютага 2012 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” пісала пра Беларусь з нагоды высылкі рэжымам польскага амбасадара і амбасадара Эўразьвязу, да якіх далучыліся іншыя амбасадары ЭЗ. Газэта цытуе міністра замежных справаў Нарвэгіі Ёнаса Гара Сьцёрэ: “Нарвэгія вельмі засмучана апошнімі падзеямі ў Беларусі. Цяжка ўявіць сабе, што гэта можа прынесьці краіне карысьць. Беларусь самаізалюецца ад Эўропы і сьвету і наносіць шкоду ўласнаму палітычнаму і эканамічнаму разьвіцьцю”.

Наш камэнтар: Гэтыя зноў пра “самаізаляцыю Беларусі”. Зноў паўтараюць пра “беларускі рэжым”. Заходнія профі-палітыкі ня здольныя ўбачыць, што за беларускай нацыянальнай трагедыяй стаіць імпэрская Масква, якая кіруе працэсамі ізаляцыі і зьнішчэньня. Заходнікі ў той жа час прызнаюцца, што на патрабаваньне Масквы дапусьцяць лукашыстоўскі рэжым да перамоваў у рамках Эўропа – “мытны саюз Расея-Беларусь-Казахстан. Профі ідуць па старой дарожцы фальшу і тупізма.

Алесь Хадасевіч
***

Перапісваюць маскоўскія плёткі

29 лютага 2012 г. славацкая газэта “SME” пісала пра дзеячаў расейскай культуры, якія выступаюць у перадвыбарчай кампаніі за і супраць Пуціна. Пасьля пералічэньня прапуцінскіх газэта піша, што Ала Пугачова агітуе за маладога алігарха Прохарава, а рокер Юры Шаўчук за дэмакратычную апазыцыю.

Наш камэнтар: Пачытаць маскоўскія плёткі славакам мабыць цікава. А беларусы ўжо ведаюць, што згаданыя дзеячы культуры агітуюць за адно адзінае – за тое, каб “дорогіе россіяне” пасунуліся на выбарчыя ўчасткі і забясьпечылі “элегантную перамогу” Пуціну і ягонай хеўры. Беларусы ведаюць (на ўласным досьведзе), што зусім ня важна, за каго людзі будуць аддаваць на выбарчым фарсе свае галасы. Кантора запіша колькі трэба свайму “кандыдату”. Нешта ніхто з рокераў не засьпяваў пра байкот жульніцкім псэўдавыбарам. За гэта ня плоцяць.

Алесь Хадасевіч
***

Выступ Чахвадзэ

29 сакавіка 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала з Грузіі. Лідар Нацыянал-дэмакратычнай партыі Грузіі Гурам Чахвадзэ запатрабаваў, каб прэзыдэнт Саакашвілі склікаў на паседжаньне Раду нацыянальнай бясьпекі. Чахвадзэ заявіў, што кіраўніцтва краіны павінна адмовіцца ад адмены візавага рэжыму з Расеяй: “Безвізавы рэжым стварае пагрозу бясьпецы Грузіі. Мы ня ведаем, ці ва ўмовах бязвізавага рэжыму ў Грузію з Расеі будуць прыбываць ня толькі турысты, але і людзі, якія будуць пагражаць бясьпецы краіны”. Палітык выказаўся таксама пра расейскія інвэстыцыі ў Грузію: “Мы і так шырака адкрылі дзьверы на наш рынак для рускага капітала. Размовы аб тым, што трэба прыцягваць у Грузію дадатковы рускі капітал, нясуць пагрозу нашай эканоміцы. Калі мы прызнаем, што Расея зьяўляецца акупантам, то трэба меркаваць, што ў арсенале Расеі супраць Грузіі ёсьць патэнцыял выкарыстаньня ня толькі ўзброеных сілаў, але і прыхаваная эканамічная і палітычная агрэсія”.

Наш камэнтар: Словы мудрага палітыка-патрыёта. Для маскоўскага акупанта дзьверы нацыянальнай дзяржавы павінны быць зачыненымі.

Алесь Хадасевіч

***
Паўтарылася пройдзенае ў акупаванай Беларусі.

1 сакавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала ў артыкуле “Пуцін прымусіў іх прызнацца, як сьцьвярджаюць расейскія СМІ”: “У расейскай прэсе пашыраюцца інфармацыі аб тым, што няўдалы тэракт супраць фаварыта прэзыдэнцкіх выбараў, Уладзіміра Пуціна замовіў сам прэм’ер. Сумніў у сапраўднасьці падрыхтаванага тэракту выказала газэта “Маскоўскія Навіны”, якая спаслалася на розных спэцыялістаў. На думку абаронцаў правоў чалавека няма сумніву, што расейская тайная служба катавала гэтых людзей. “Гэта зразумела, як толькі зірнуць на фота”, — цытуе расейская газэта Станіслава Дзімітрыеўскага з арганізацыі, якая займаецца праблемай катаваньняў. Той факт, што справа адкрылася за няпоўны тыдзень перад выбарамі, паводле многіх назіральнікаў, даказвае, што йдзецца аб заранёў прадуманым акце. Спроба тэракту павінна забясьпечыць Пуціну больш галасоў”.

Наш камэнтар: Атрымалася гэткае маскоўскае Лёзна (сфабрыкаваны КГБ “тэракт” супраць кандыдата Лукашэнкі ў 1994 годзе). Знаёмы почырк канторы. Дык калі почырк знаёмы, то і ня трэба хадзіць на псэўдавыбарчы фарс, пад які яшчэ ў дадатак катуюць людзей. Але ніхто з расейскай “оппозіціі” не гукаў пра Байкот. І тут паўтарылася пройдзенае ў акупаванай Беларусі.

Юрка Марозаў

13/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024