Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
МАСКОЎСКАЕ ЭПІГОНСТВА З “ВУСАТАГА” РЭЖЫМУ Цыркавое прадстаўленьне пад назовам “прэзыдэнцкія выбары Пуціна” скончылася ў Маскве ўжо тыдзень таму, а ўдзельнікі і гледачы ўсё яшчэ не разыходзяцца па сваіх штодзённых справах, зьбіраюцца зноў. Да іх выходзяць і прамаўляюць з бруку і высокіх подыюмаў апазыцыйныя клоўны, чэрававяшчальнікі і фокусьнікі. Некаторых зь іх расчараваная публіка асьвіствае (бо фокус ня ўдаўся), некаторыя ня гледзячы ні на што не згубілі папулярнасьці. Мы маем на ўвазе падзеі ў імпэрскай сталіцы, якія разгарнуліся 10 сакавіка на заклік расейскай апазыцыі “пратэставаць супраць фальсіфікацый і патрабаваць справядлівых выбараў”. Усе заўважылі, што прышло значна менш людзей, чым зьбіралася было 4 і 5 сакавіка. 10-15 тысяч у некалькіх месцах Масквы… Вось што казалі на Арбаце вядомыя апазыцыянэры і актыўныя зазывальшчыкі “на выбары, за гонар, за праўду, за дэмакратычную Расею!” Цытуем паводле расейскай інтэрнэт-газэты Грані.Ру. Дзімітры Арэшкін: “Мы не аддалі ўзурпатару ўладу. Мы набылі каласальны досьвед. Мы навучыліся не баяцца. Мы прымусілі ўладу раскрыцца. Людзі на асабістым досьведзе ўбачылі, як нахабна і цынічна фальсіфікуюцца вынікі”. Уладзімір Рыжкоў: “Ва ўладзе знаходзяцца тыя самыя людзі, якія стварылі сістэму масавых фальсіфікацый на выбарах, пазбавілі нас права выбару, зьнішчылі свабоду слова і палітычную канкурэнцыю. Гэтая ўлада нелегітымная”. Дык будзьце ж пасьлядоўнымі – гэта вы прыклалі ўсе намаганьні, каб легітымізаваць яе (а яе легітымізацыя трыюмфальна крочыць па планеце, Абама ўжо патэлефанаваў Пуціну і павіншаваў яго). Вы – расейская псэўдаапазыцыя – зьяўляецеся арганічнай часткай “абалваньваньня праз зомбіскрыню”. Ніхто з вас (па-за выключэньнем грузінскага раманіста Харцішвілі-Акуніна) нават не заікнуўся пра неабходнасьць байкоту “спэцапэрацыі па каранацыі пахана”. Мы не выпадкова згадваем у сувязі з маскоўскімі падзеямі беларускую драму. Таму што падзеі ў Маскве сьпісаны з “электаральнага” досьведу лубянскай канторы, набытаму ў Беларусі. Як і ў нас, запісныя псэўдаапазыцыянэры шмат выступалі пра “гонар, дэмакратыю, і мы ім пакажам” і вялі людзей на псэўдавыбарчыя ўчасткі “сказать своё нет”. Літаральна ў вечар “галасаваньня” усе яны нібыта перарадзіліся і засьпявалі пра “гвалт, фальсіфікацыі і нелегітымнасьць”. Трэба адзначыць, што крамлёўская сістэма зрабіла высновы зь менскага досьведу і не пахапала гэтых “лідэраў”, ня кінула іх за краты. Яны будуць працягваць сваё апазыц-існаваньне і далей тлуміць галовы людзей. Мяркуючы па падзеях, Лубянка пракручвае апрабаваны ў Беларусі варыянт “новай апазыцыйнай хвалі”. З аднаго боку, гэта кандыдат Прохараў, малады мільярдэр, зь якога тэрмінова лепяць “інтэлектуальную альтэрнатыву рэжыму”. Здагадайцеся самы, хто ёсьць аналагам гэтай фігуры на псэўдаапазыцыйнай сцэне ў Менску. З другога боку, паўстае “імпэтная левізна” у экстравагантнай асобе С. Удальцова: рэзкія жэсты рук і ног, простая (як цвік) лексіка, пэўны шарм для вулічнай, слаба адукаванай моладзі. Гэты аматар “бузы” нават фізіянамічна падобны на менскага Фінькевіча. Вакол яго зьбіраюцца сотні юных аматараў “патусавацца”, пакрычаць і паштурхацца. Назіраючы за падзеямі ў суседняй імпэрыі, беларусы павінны ўрэшце зразумець, што трэба адвярнуцца як ад антынароднага рэжыму так і ад рэжымнай псэўдаапазыцыі. Нельга хадзіць за фальшывымі і падстаўнымі. Рэжымным “выбарам” ёсьць толькі адна альтэрнатыва – Народны Байкот. Янка Базыль 13/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |