Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАЯВА (14 сакавика 2012)

ад Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ

да Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Наша партыя двойчы звярталася ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з заявамі адносна прыняцця мер пракурорскага рэагавання дзеля ўратавання жыцця Сяргея Каваленкі. Апошні раз мы звярнуліся 09.03.2012 г. з просьбай прыняць тэрміновыя меры пракурорскага рэагавання дзеля ўратавання жыцця чалавека. Нажаль адказу мы не атрымалі, дзеянняў службовых асоб, ад якіх залежыць жыццё С. Каваленкі, каб уратаваць яго жыццё не было. С. Каваленка не пераведзены ў медыцынскі стацыянар пад нагляд медыцынскага персанала, а, як і раней, знаходзіцца ў турэмнай камеры. Тым часам фізічны стан С. Каваленкі, як нам стала вядома, ацэньваецца ўрачамі Рэспубліканскага турэмнага шпіталя як цяжкі, тэмпература цела – 35,2 градуса, вага цела – 51 кілаграм, крывяны ціск – 90 на 60.

Непрыняцце мер службовымі асобамі дзеля захавання жыцця чалавека мы разглядаем як свядомыя злачынныя дзеянні.

Мы патрабуем ад Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь тэрмінова прыняць меры пракурорскага рэагавання ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры ў Рэспубліцы Беларусь”, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь дзеля ўратавання жыцця Сяргея Каваленкі.

Мы звяртаем ўвагу, што пасля 30-дзённай галадоўкі Сяргею Каваленку, які пагадзіўся выйсці з галадоўкі, замест прымянення медыцынскіх методык па выхаду з галадоўкі без шкоды для здароўя, работнікі медсанчасці Віцебскага СІЗА прыносілі ўзмоцненыя порцыі харчавання, што магло прывесці да смерці С.Каваленкі. Пацверджаннем гэтага таксама з’яўляецца відэаролік, які быў выкладзены невядомамі асобамі на інтэрнэтрэсурсе http://www.youtube.com.watch?v=lwlYSxHl45m&ftature=youtube.be. Гэты ролік служыць пацверджаннем прадузятага стаўлення работнікаў міліцыі да Сяргея Каваленкі, бо зрабіць відыёзапіс у закрытай установе СІЗА відавочна маглі зрабіць толькі яны і сведчыць пра свядомыя дзеянні супрацоўнікаў СІЗА, якія утрымліваюць прыкметы замаха на забойства С. Каваленкі . Пасля такіх дзеянняў супрацоўнікаў пеніцыярнай сістэмы ў С. Каваленкі ўзніклі сур’ёзныя падставы не давяраць ім.

Непрыняцце рэальных, дзейсных мер службовымі асобамі дзеля захавання жыцця чалавека мы разглядаем як працяг свядомых злачынных дзеянняў з мэтаю давядзення С. Каваленкі да смерці.

У гэтай сітуацыі трэба неадкладна перавесці Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь без выстаўлення яму ніякіх папярэдніх умоў, як тое пісьмовае абавязацельства спыніць галадоўку, ці іншых патрабаванняў. Пастаяннае знаходжанне Сяргея Каваленкі ў палаце медыцынскага стацыянара (у адрозненне ад турэмнай камеры) ёсьць першая і неабходная акалічнасць пазбегнуць трагічнага выніку пры нядобрым развіцці сітуацыі.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-
Хрысціянскай Партыі – БНФ Ю. Беленькі

15/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024