Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Глуханямы “пратэст”. Памятаем, як колькі гадоў таму некалькі разоў у сталіцы і на правінцыі пракатвалася хваля “новай апазыцыйнай моды” – гэтак званыя “флэшмобы” (або як назвалі гэтую прафанацыю патрыёты-фронтаўцы, “мобы-шмобы”). Па сьвістку з-за рога на гарадзкой плошчы зьбіраліся па 30-50 маладых людзей. Ва ўсіх былі напружаныя твары (людзі павінны былі здагадацца, што яны выконваюць нейкую “сьвяшчэнную місію”), ніякіх плакатаў, ніякіх заклікаў або сымволікі. Моб-шмобшчыкі сядалі на брук і разам пілі ваду з пляшак (выразы твараў усё такія ж “місіянэрскія”). Праз 15 хвілін усе ўставалі і разыходзіліся. Потым “незалежныя дэмСМІ” паведамлялі нам, што “маладыя героі нагадалі пра палітычных вязьняў, якія ня маюць вады ў турмах”). Найбольш рассьмяшыў беларускае грамадзтва “моб-шмоб”, зладжаны “героямі” у Гомлі. Там яны сядзелі на прыпынках грамадзкага транспарту, маўчалі і моўчкі дэманстрацыйна чыталі бальшавіцкую газэту “Товарищ” і брашурку пра Канстытуцыю РБ. Гэты маразм павінен быў азначаць “барацьбу за свабоду друку”. Беларусы пачалі высьмейваць арганізатараў і ўдзельнікаў такой прафанацыі пратэсту, і гэтая псэўдаапазыцыйная форма неяк растварылася. Летась правакатарам удалося падняць тысячы людзей на так званыя “маўклівыя пратэсты” – зноў без сымволікі і сэнсу. Людзі проста хадзілі па вуліцах, пляскалі ў ладкі і тупалі нагамі, а паліцэйшчына-гэбоўшчына іх зьбівала і арыштоўвала. І гэтая прафанацыя правалілася. Але прафанацыйная часотка жыве і часам нагадвае пра сябе. 8 сакавіка Радыё Свабода паведаміла нам, што жыхары Віцебску ўбачылі трох маладых людзей, якія трымалі ў руках сьцяг Эўразьвязу і плакат “Свабоду палітвязьням”. На здымку Радыё Свабода паказала гэтых “герояў”. Плакат у іх быў на мове акупантаў – “Свободу политзаключённым”, выявы іхных твараў былі зарэтушаваныя. Радыё паведаміла, што “стаялі яны нядоўга” – гэта значыць, што “героі” сфатаграфаваліся і адразу ж разьбегліся. Вось такая “евроакція” у горадзе, дзе сапраўдны народны герой Сяргей Каваленка ўзьняў над акупаванай Беларусьсю наш сьвяты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Але камусьці вельмі важна, каб прафанатары засьвяціліся ў Віцебску з чужой сымволкай і на чужой мове. Псэўдаапазыцыйная дзейнасьць (дакладней: імітацыя дзейнасьці) – зьява шматжанравая і нават “шматгранная”. Тут ёсьць і свой “інтым” у стылі “Плэйбою”. Кіруе “інтымам” такая Вольга Карач, фотапартрэт якой даволі часта ўзьнікае на сайце Радыё Свабода. 8 сакавіка Карач прадстаўляла свой чарговы праект – каляндар з эратычнымі выявамі маладых дзяўчат. На фота ў календары дзяўчаты ляжаць у пасьцелях, абдымаюцца з паўаголенымі хлопцамі і г.д. І гэта таксама пратэст, ды яшчэ які! Усе 12 “плэйбояк”, аказваецца, “былі патрапілі пад арышт за ўдзел у пратэсьце пасьля выбараў 2010 году”. І вось цяпер яны так пратэстуюць (зноў, дарэчы, усё ў календары на мове акупантаў)… Каб пабачыць гэтую публіку зблізу і ў арыгінале, раім вам зьезьдзіць у Вільню. Мы зьезьдзілі на дзянёк і пабачылі. Перад гістарычным будынкам віленскай ратушы дзьве маладыя асобы крыкліва абмяркоўвалі нешта па-расейску. Глядзім, а гэта згаданая В. Карач зь нейкім кавалерам. Яны пачуваюцца ў Вільні “как дома”. Вось такі “Наш дом”. Грантаўская публіка актыўна тусуецца ў нашай старой сталіцы. У асноўным вакол такіх асяродкаў, як “Белсат”, “ЕГУ” і на розных радыё . Увечары іх можна сустрэць у электрычцы, якая едзе на Менск. Яны дэманстрацыйна голасна гамоняць між сабой па-расейску, твары самазадаволеныя. Яны «адбалалаілі» свой грант на беларускай мове і цяпер могуць расслабіцца, не прыкідвацца і парадвацца свайму камфорту. Глядзець на іх і слухаць іх, прызнацца, даволі брыдка. Так заўсёды бывае ў зносінах з фальшывымі людзьмі. Але самае галоўнае – вынік таго, што яны робяць: псэўдаапазыцыйная балбатня, дэзарыентацыя беларускага грамадзтва, фармальна нізкая, нікчэмная якасьць іхнай прадукцыі. Алесь Хадасевіч 15/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |