Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Беларусы, землякі, суайчыньнікі ! У лукашысцкай турме за нашу волю і свабоду памірае беларус Сяргей Каваленка. Яго асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі. Але ён не зрабіў ніякага злачынства. На Нараджэньне Хрыстовае 7-га студзеня 2010 года ён падняў над 40-мэтровай навагодняй гарадзкой ёлкай у Віцебску вялікі Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Азьвярэлыя “амоны” зьбілі яго, а лукашысцкі суд прысудзіў тры гады хатняй “хіміі”. 19-га сьнежня 2011 года ноччу “амоны” ўварваліся ў дом Каваленкі і арыштавалі яго, а лукашысцкі суд прысудзіў 2 гады турмы па прыдуманым абвінавачаньні – нібыта аб парушэньні хатняй няволі. Антыбеларускі рэжым па загаду вусатага ўзурпатара засудзіў Каваленку за любоў да Айчыны і за Беларускі Сьцяг. Тут цалкам адсутнічае справядлівасьць і законнасьць. У знак пратэсту Каваленка аб’явіў галадоўку з патрабаваньнем адмяніць фальшывы палітычны прысуд. Пасьля месяца галаданьня яго зьвязалі турэмшчыкі і гвалтам пачалі прымусова карміць, а турэмныя лекары пагражалі катаваньнямі. Тады Каваленка зноў аб’явіў галадоўку і галадае ўжо больш месяца. Цяпер ён у Менскай Пішчалаўскай турме. Ён важыць 51 кілаграм (з нармальных яго 85), тэмпэратура цела – перадсьмяротная: 35,2 градуса, ціск крыві – 90/60 Ён з цяжкасьцю гаворыць і рухаецца. Але ўлады вусатага ўзурпатара адмаўляюцца нават пакласьці яго ў шпіталь пад нагляд кваліфікаваных і не турэмных лекараў. Рэжым па загаду вусатага ўзурпатара вядзе гэтага беларуса на сьмерць, каб даказаць усім моц сваёй тупой антыбеларускай улады над народам. Ён падняў наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг над усёй нацыяй. Слава Беларускаму Сьцягу! Канец вусатаму ўзурпатару, найміту лубянскай Масквы, здрадніку нацыі! Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго! Пішыце лісты з патрабаваньнем свабоды і шпіталізацыі Каваленкі ў Генпракуратуру, у Вярхоўны суд, у сродкі масавай інфармацыі, у міжнародныя арганізацыі. Пратэстуйце! Пакуты Каваленкі за ўсіх нас. Каваленка павінен жыць. “Беларуская Салідарнасьць” Варыянт для друку: 15/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |