Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АКУПАНЦКАЯ АНТЫБЕЛАРУСКАЯ ГРАЗЬ У ПОЛЬШЧЫ Нашэсьце русскоязычных на Польшчу. Ужо больш за 20 гадоў многія беларусы (асабліва з памежных Гарадзеншчыны і Берасьцейшчыны) рэгулярна выязджаюць у суседнюю Польшчу, каб зарабіць для сваіх сем’яў. Часьцей за ўсё яны займаюцца няхітрым гандлем дробным таварам, атрыманыя невялікія сумы дазваляюць ім пракарміць сем’і. За мінулыя гады бывала рознае, але рэпутацыя беларусаў у Польшчы была з большага нармальнай. Апошнім часам гэтая рэпутацыя пахіснулася. У памежны Беласток і яшчэ далей да Варшавы і Кракава пасунуліся цемры істотаў, якія на мяжы паказваюць пашпарты Рэспублікі Беларусь. Яны не займаюцца дробным гандлем, у іх поўныя кішэні валюты. Гэта “крутыя”, яны едуць у Польшчу “пагуляць”. Здавалася б, і добра, будзе прыбытак польскаму забаўляльнаму бізнэсу, рэстаранам і гатэлям. Спачатку палякі так і думалі. А цяпер ня ведаюць, што рабіць з гэтай навалай. Некаторыя з забаўляльнага бізнэсу застагналі. Аказалася, што “пагуляць і папіць віскі” едуць у культурную краіну асобы, якія не належаць да беларускай культуры і традыцыі. Гэтыя істоты – прадукт эпохі лукашызма, пры якой яны зрабілі свае капіталы і зарабілі сваю “крутасьць”. Ім ненавісна ўсё беларускае (як, зрэшты, і польскае), яны крыкліва дэманструюць сваю “русскость” – мат, агрэсіўныя паводзіны, сацыяпатычную сістэму каштоўнасьцяў. Ім ужо мала акупаванай Беларусі, яны ўзяліся актыўна вытаптваць усё чалавечае ў Польшчы. Гэтаму яны навучыліся ў сваіх маскоўскіх паханоў, пад якімі яны “ходзяць”. Хамы перакульваюць сталы ў рэстаранах, у стане алкагольнага ўгару кідаюцца на людзей, прымушаюць аркестры іграць для іх “палавецкія пляскі”. У крамах яны паводзяць сябе таксама расперазана і нахабна, як акупанты. Цікава, што некаторыя зь іх крадуць тавары, дэманструючы гэтым сваю “ліхасьць”. Палякаў раздражняе гэтая шваль. На жаль, многія пачынаюць у голас праклінаць “нашэсьце беларусаў”. На наш погляд, трэба цярпліва тлумачыць польскім суседзям, што йдзецца аб акупанцкай публіцы, якая прапісалася ў беларускіх гарадах. І гнаць яе трэба прэч як з Польшчы, так і з Беларусі. Янка Базыль 17/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |