Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Цыркуляр па зьнішчэньні мовы

13 сакавіка ў інтэрнэт-прасторы грымнула “сэнсацыя”. Быў апублікаваны тэкст “служебной запіскі”, дзе “во исполнение поручений Главы государства” першы намначальніка “адміністрацыі прэзыдэнта” А. Радзькоў просіць берасьцейскае абласное начальства “принять конкретные меры по недопущению проведения руководителями государственных органов, иных организаций политики принудительной белорусификации и искусственного сокращения русского языка в их деятельности”. А ўласна ніякай сэнсацыі ў гэтым і няма. І “Глава государства”, і Радзькоў, і лакальнае начальства – усё гэта ёсьць акупацыйныя структуры, якімі кіруе ўласна не “Глава государства”, а Масква. Іхная задача – зьнішчэньне ўсяго беларускага: мовы, культуры, дзяржавы, народу, нашай беларускай цывілізацыі. Кур’ёзныя толькі лексічныя абароты “запіскі”. Нешта мы ня чулі, каб на Берасьцейшчыне чынавенства займалася скарачэньнем рускасьці. Звычайнае чынавенства, халуйскае на абласным узроўні. Пасьля краху антыбеларускага рэжыму злачынная палітыка русіфікацыі будзе тэрмінова разгромлена. Няхай тыя, хто цяпер актыўна ажыцьцяўляе яе на практыцы, не разьлічваюць на чыноўніцкія кар’еры ў вызваленай Беларусі.
***

“Прыехаў ОМОН і разагнаў людзей”

Ужо каля месяца ў менскім мікрараёне Уручча-2 адбываюцца народныя пратэсты. Людзі даведаліся, што паміж іхнымі шматпавярховымі дамамі пачалі будаваць яшчэ адзін шматпавярховы дом на невялічкай тэрыторыі, дзе жыхары паркавалі свае машыны і шпацыравалі зь дзецьмі. Імпэту выступам дадала інфармацыя аб тым. што ў дом заселяць службоўцаў з лукашэнкаўскага спэцназу. Але беларусам ня хочацца жыць побач з рэжымнымі дзяржымордамі, яны іх бачыць ня хочуць. Хопіць ім мясцовай шпаны. Аднак ніхто ня стаў слухаць людзей. Будаўнікі паставілі плот і пачалі будаўнічыя працы. 14 сакавіка людзі вывесілі на сваіх балконах транспаранты “Стройке нет!” і сабраліся каля будпляцоўкі. Яны павалілі плот і прымусілі спыніцца бульдозэры. Прыехаў ОМОН і разагнаў людзей. Пажарнікі паздымалі з балконаў транспаранты.

Ва ўмовах аўтарытарнага антыбеларускага маразму такі пратэстны выступ – зьява экстраардынарная. Пратэст адбываецца на местачковым узроўні, з выкарыстаньнем мовы акупанцкага рэжыму. Але назіраюцца пэўныя парасткі чалавечай салідарнасьці і ідэнтыфікацыя ня толькі агульнай мэты, але і агульнага ворага, якім ёсьць рэжым. Хто ведае, ці пасьпеюць нашы грамадзяне з гэтай першай прыступкі падняцца да вышэйшага ўзроўню – нацыянальна-вызвольнага супраціву? Можа і не пасьпеюць, бо рэжым вядзе сваю зьнішчальную працу вельмі інтэнсіўна, Масква і Лукашэнка сьпяшаюцца гробіць усё беларускае. А грамадзяне заўважылі гэта толькі тады, калі пачалося ўграбленьне іхнай бліжэйшай жыцьцёвай прасторы. Важна, каб нашы людзі зразумелі – на зьнішчэньні ўручанскай пляцоўкі антыбеларускі рэжым ня спыніцца. Каб людзі зрабілі з гэтага высновы.
***

“Мест нет”…

З прыходам вясны пачынаецца сэзон адпачынкаў і курацый. Беларусы пасунуліся ў турыстычныя бюро і інфармацыйныя цэнтры, спадзяючыся адпачыць-падлячыцца на Нарачы, у бароўскім лесе і ў іншых прыгожых мясьцінах нашай Радзімы. А ім адказваюць: “Мест нет”… Аказалася, што яшчэ летась, заранёў усе лепшыя і нават сярэдняй якасьці курорты і дамы адпачынку выкуплены “дорогімі россіянамі”. Для гэтай публікі цэны ў нашых санаторыях сьмешна нізкія, а абслуга і ўсё астатняе непараўнальна вышэйшыя, чым у Расеі. Вось і апынуліся ў чарговы раз беларусы “гасьцямі” на сваёй уласнай зямлі. Нават людзі, не заўважаныя раней у праявах тэмпэрамэнту, гукаюць цяпер і ня крыюцца: “Маскалі праклятыя! Расеі ім мала! Панаехалі ў Беларусь! Ненавіжу, ненавіжу!”

Трэба патлумачыць такім людзям, што ня трэба ненавідзіць нікога. Проста трэба ведаць, з кім і з чым маем справу – на нашай зямлі (якая фактычна ня мае мяжы з мафійнай і дурной Расеяй) гаспадараць маскоўскія чужынцы, гаспадараць нахабна і расперазана. Каб гэтага не было, ня трэба нянавісьці. Проста трэба навесьці парадак на ўласнай тэрыторыі, дзе галоўным павінен быць грамадзянін Беларусі, беларус. Трэба ўсталяваць мяжу з мафійным і дурным суседам і адбудоўваць нашу эўрапейскую цывілізацыю. Тады будзе, дзе беларусам і працаваць і адпачываць.
***

Акупанцкая антыбеларуская гразь у Польшчы

Нашэсьце русскоязычных на Польшчу. Ужо больш за 20 гадоў многія беларусы (асабліва з памежных Гарадзеншчыны і Берасьцейшчыны) рэгулярна выязджаюць у суседнюю Польшчу, каб зарабіць для сваіх сем’яў. Часьцей за ўсё яны займаюцца няхітрым гандлем дробным таварам, атрыманыя невялікія сумы дазваляюць ім пракарміць сем’і. За мінулыя гады бывала рознае, але рэпутацыя беларусаў у Польшчы была з большага нармальнай. Апошнім часам гэтая рэпутацыя пахіснулася. У памежны Беласток і яшчэ далей да Варшавы і Кракава пасунуліся цемры істотаў, якія на мяжы паказваюць пашпарты Рэспублікі Беларусь. Яны не займаюцца дробным гандлем, у іх поўныя кішэні валюты. Гэта “крутыя”, яны едуць у Польшчу “пагуляць”. Здавалася б, і добра, будзе прыбытак польскаму забаўляльнаму бізнэсу, рэстаранам і гатэлям. Спачатку палякі так і думалі. А цяпер ня ведаюць, што рабіць з гэтай навалай. Некаторыя з забаўляльнага бізнэсу застагналі.

Аказалася, што “пагуляць і папіць віскі” едуць у культурную краіну асобы, якія не належаць да беларускай культуры і традыцыі. Гэтыя істоты – прадукт эпохі лукашызма, пры якой яны зрабілі свае капіталы і зарабілі сваю “крутасьць”. Ім ненавісна ўсё беларускае (як, зрэшты, і польскае), яны крыкліва дэманструюць сваю “русскость” – мат, агрэсіўныя паводзіны, сацыяпатычную сістэму каштоўнасьцяў. Ім ужо мала акупаванай Беларусі, яны ўзяліся актыўна вытаптваць усё чалавечае ў Польшчы. Гэтаму яны навучыліся ў сваіх маскоўскіх паханоў, пад якімі яны “ходзяць”. Хамы перакульваюць сталы ў рэстаранах, у стане алкагольнага ўгару кідаюцца на людзей, прымушаюць аркестры іграць для іх “палавецкія пляскі”. У крамах яны паводзяць сябе таксама расперазана і нахабна, як акупанты. Цікава, што некаторыя зь іх крадуць тавары, дэманструючы гэтым сваю “ліхасьць”.

Палякаў раздражняе гэтая шваль. На жаль, многія пачынаюць у голас праклінаць “нашэсьце беларусаў”. На наш погляд, трэба цярпліва тлумачыць польскім суседзям, што йдзецца аб акупанцкай публіцы, якая прапісалася ў беларускіх гарадах. І гнаць яе трэба прэч як з Польшчы, так і з Беларусі.
***

Чакаюць дэнамінацыі

Беларусы паслухалі лукашыстоўскае начальства і ўстрывожыліся. 14 сакавіка ў рэжымнай газэце “Республіка” выступіла кіраўнік Нацбанка РБ Н. Ермакова. Яна заявіла сярод іншага: “При той девальвации, которая у нас была в прошлом году, сегодня пока о деноминации говорить нельзя. Надо восстановить целиком экономику, денежно-кредитную систему всю привести в порядок, тогда можно будет говорить о деноминации!”

Людзі ўспомнілі, як Лукашэнка шумеў – “у нас нет крізіса”. А тут, аказваецца, ужо трэба “восстановіть целіком экономіку”. Як вядома, аднаўляць цалкам можна толькі тое, што грунтоўна разбурана або пашкоджана. Веры ў аптымістычныя заявы афіцыёзу ў беларусаў ужо няма. Нашы людзі заўважылі іншую тэндэнцыю і іншае правіла гульні рэжыму супраць Беларусі. Што б ні заявілі бонзы рэжыму – усё будзе з дакладнасьцю да наадварот. У выніку людзі чакаюць дэнамінацыі, якая нанясе чарговы ўдар па сотнях тысячаў сем’яў.

Янка Базыль

17/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024