Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (8-13.03.2012)

«Аўстрыйскі прафесіянал»

8 сакавіка 2012 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала пра дэбаты ў Аўстрыі пасьля апошніх выбараў у Расеі. Сацыял-дэмакрат, дэпутат Бундэсрату (аўстрыйскага парляманту) Штэфан Шэнах рэзка крытыкаваў заяву АБСЭ пра недэмакратычнасьць выбараў у Расеі. Ён быў назіральнікам на выбарах у Маскве і сказаў, што “усё было добра, з гэтым пагадзіліся ўсе мае калегі”. Закіды на тэму масавых выбарчых фальшаваньняў Шэнах назваў “подлай формай паклёпу ў адрас адной з важнейшых краінаў сьвету”. Шэнах у 2010 г. перайшоў з Партыі “зялёных” у сацыял-дэмакратыю. Ён часта езьдзіць на выбары ў краіны Ўсходняй Эўропы, на Каўказ і ў Расею.

Наш камэнтар: Вунь, як усхадзіўся прафэсійны заходні назіральнік. Які сьвяшчэнны гнеў за Расею! Бегае з партыі ў партыю, але адзінае, што застаецца сталым у ягонай паліткар’еры – гэта “прафэсійнае назіральніцтва” за лубянскімі электаральнымі спэктаклямі. Цяпер па ўсёй Эўропе гучаць галасы такіх вось шэнахаў, даўно узятых “на довольствіе” лубянскай канторай. Жыцьцё сваё яны, зразумела, за Маскву аддаваць ня будуць, але рэпутацыю аддаюць імпэтна, адпрацоўваюць свае ганарары.

Алесь Хадасевіч
***
Кантора дзейнічала «в наглую»

11 сакавіка 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” пераказала паведамленьне ангельскай газэты “The Telegraph” пра выбары ў Расеі. Пададзены электаральны эпізод з Пецярбурга. Выкладчыца гісторыі Ірына Лявінская была назіральніцай на адным з участкаў разам зь яшчэ 11 назіральнікамі, з большага маладымі студэнтамі. На працягу дня яны не заўважылі аніводнага парушэньня. Увечары старшыня выбарчай камісіі паказала ім і дала сфатаграфаваць пратаколы падліку галасоў. У пратаколах было напісана, што Пуцін атрымаў на гэтым участку 47,7% галасоў. Старшыня ўзяла пратаколы, паабяцала ў хуткім часе вярнуцца і пайшла на другі паверх. Яна ніколі адтуль не вярнулася. Замест яе прышоў мужчына і падаў у камісію пратаколы, у якіх Пуцін атрымаў 80% галасоў. Адказваць на пытаньні ён ня стаў, павярнуўся і выйшаў прэч у суправаджэньні двух функцыянэраў. Лявінскую ўразілі разгубленыя твары студэнтаў-назіральнікаў. Яны разам падалі заяву ў пракуратуру, але ня вераць, што будзе справядлівасьць.

Наш камэнтар: Псэўдаапазыцыя ім наабяцала і яны ёй паверылі. А кантора, як кажуць на Лубянцы і сярод вулічнай шпаны, “дзейнічала в наглую”. Цяпер можна гадамі хадзіць у пракуратуру і пісаць заявы.

Алесь Хадасевіч
***
Усё, як у Менску…

12 сакавіка 2012 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея: Апазыцыя выказвае абвінавачваньні ў карупцыйных адносінах паміж Пуціным і Бэрлусконі ды патрабуе рассьледваньня”. Старшыня партыі “Яблык” С. Мітрохін накіраваў заяву ў Генпракуратуру РФ з патрабаваньнем такога рассьледваньня. Адразу пасьля апошніх выбараў былы прэм’ер Італіі Бэрлусконі баляваў два дні ў Сочы з Пуціным і Медведевым. Мітрохін заявіў, што Бэрлусконі вядомы сваімі карупцыйнымі справамі і апошні візыт, як і многія папярэднія яго візыты ў Расею, можа мець карупцыйны характар.

Наш камэнтар: Бліскучы ход “сапраўднага апазыцыянэра”! Толькі “крыху” запозьнены. Рабіць такую заяву трэба было прынамсі напярэдадні “дня галасаваньня” 4 сакавіка сёлета, а яшчэ лепш раней. А разам з тым заклікаць расейскае грамадзтва да народнага байкоту псэўдавыбараў, якія арганізоўваліся карупцыянэрамі з Крамля. Ды Мітрохін рабіў усё наадварот, як зрэшты і ўся расейская “дэмапазыцыя”. Ён арганізоўваў яўку мільёнаў выбаршчыкаў на электаральнае шоў, дзе ўсё ўжо было вырашана заранёў. Цяпер ён імітуе змаганьне з карупцыяй. Усё, як у Менску…

Алесь Хадасевіч
***
Гадавіна трагедыі ў Японіі

12 сакавіка 2012 г. нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” напісала пра першую гадавіну цунамі і атамнай катастрофы ў Японіі. На першым здымку ў газэце жаўнер-выратавальнік трымае ў руках чатырохмесячную дзяўчынку, якую ён знайшоў у завалах праз тры дні пасьля ўдару цунамі. Тады гэтае фота стала агульнанацыянальным сымвалам надзеі ў дні народнай трагедыі. На другім здымку: жаўнер Коі Шыба зноў трымае на руках дзяўчынку, выратаваную ім год таму. Знайшліся і яе бацькі, якіх лічылі загінуўшымі.

Наш камэнтар: Такія фотаматэр’ялы, заснаваныя на сапраўдных падзеях і высокіх чалавечых пачуцьцях, шмат што кажуць японскаму грамадзтву ды і ўсяму сьвету. Які яркі кантраст з арыенцірамі акупацыйнай прапаганды ў Беларусі! Паўсюль у нашых гарадах вісяць салодкія і фальшывыя фотатранспаранты пра гуманных амонаў, шчасьлівых сялян у полі, дзяцей і студэнтаў у вучэбных аўдыторыях, пра “расцвет белорусской культуры”. І над усёй гэтай гэбельсаўскай хлусьнёй – сфармуляваны на акупанцкай мове дэвіз лукашызма “Вместе мы Беларусь”.

Юрка Марозаў
***

«Натхняюцца народным подзьвігам»

12 сакавіка 2012 г. дацкая газэта “Politiken” напісала пра посьпех мастацкага фільма дацкіх кінаматаграфістаў “Група Відстэна”. Фільм прысьвечаны героям антыфашыстоўскага супраціву, якія змагаліся з акупантамі падчас нямецкай акупацыі. За два тыдні ў кінатэатрах фільм паглядзелі 250 тысячаў гледачоў (вельмі высокая лічба для маленькай Даніі). Рэжысёр фільма атрымлівае тысячы водгукаў ад маладых і старэйшых людзей, якія дзячаць яму за праўдзівы і хвалюючы фільм пра нацыянальны супраціў.

Наш камэнтар: Адчуваецца, што эўрапейцы бясконца стаміліся ад лібэральнага балагану зь яго пэдэрастамі, наплывам чужынцаў, адкрытымі межамі, хлусьнёй і фальшам. Людзі натхняюцца народным подзьвігам, нацыянальна-вызвольным змаганьнем, шукаюць лучнасьці з роднай гісторыяй.

Алесь Хадасевіч
***
Усходні балаган

13 сакавіка 2012 г. бэльгійская газэта “De Standaard” паведаміла пра трагедыю ў Брусэлі, дзе ўначы была падпалена мясцовая шыіцкая мячэць, у пажары загінуў яе імам. Паліцыя схапіла злачынцу. Мусульманскія аўтарытэты заявілі, што падпальшчыкам быў член мусульманскай сэкты салафістаў, якія дзейнічаюць супраць сунітаў.

Наш камэнтар: Дажылася Эўропа! У яе сталіцы разгортваюцца эпізоды мусульманскай міжусобнай вайны. І навошта гэта ўсё эўрапейцам? Усё заблыталі лібэрал-сацыялісты з сваёй палітыкай “адкрытых дзьвярэй”.

Алесь Хадасевіч
***
Паляць нямецкія сьцягі

13 сакавіка 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала, што многія нямецкія турысты баяцца ехаць у Грэцыю, бо там іх могуць сустрэць зь нянавісьцю. Пра гэта паведаміў грэцкі міністар культуры і турызму П. Гэруланас. Ён сказаў, што будуць прыкладзены намаганьні, каб зьмяніць гэтую сытуацыю. Па ўсёй Грэцыі людзі паляць нямецкія сьцягі і выстаўляюць плакаты, дзе Мэркэль паказана ў фашыстоўскай уніформе. Грэкі пратэстуюць такім чынам супраць патрабаваньня Берліна “зацягнуць пасы” грэцкаму народу ў сувязі з фінансавым крызісам.

Наш камэнтар: Можна паспачуваць немцам. Яны ўрэшце так дакамандаваліся ў “аб’яднанай” Эўропе, што ў адной краіне ўжо паляць іхныя сьцягі, і самы яны баяцца туды ехаць, каб не патрапіць пад гарачую руку насельнікаў. Толькі падобна, што гэта нічаму не навучыла ні Мэркэль, ні Ганса Віка, ні нямецкі істэблішмэнт, які працягвае сваю злачынную палітыку па “дэмакратызацыі Беларусі праз больш дэмакратычную Расею”. Даўно ў нашых краях не палілі германскіх сьцягоў…

Юрка Марозаў
***

Падтрымалі гнома-фальсіфікатара

13 сакавіка 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” апублікавала шэраг фота з апошніх расейскіх выбараў. На фота: пуцінскія мітынгі, галасуе сібірская вёска і інш.

Наш камэнтар: На наш погляд, найбольш драматычным ёсьць фотаздымак з выявай доўгай чаргі перад выбарчым участкам у Маскве або ў іншым вялікім горадзе. Кампазыцыя ўзята фатографам выпадкова і глядзіцца як сацыяльны зрэз электаральнага грамадзтва. Цярпліва стаяць людзі, чакаюць сваёй чаргі “сказать своё нет” (так, як іх была заклікала расейская “дэмапазыцыя”). Выбаршчыкі розных узростаў, але з разумнымі тварамі і агульным выразам прыстойнасьці: студэнты, пэнсінэры, інтэлігенты. І ўсіх гэтых людзей агульная шайка крамлёўскіх начальнікаў і псэўдаапазыцыянэраў завабіла на псэўдавыбарчыя ўчасткі. Сваім удзелам, сваім зьяўленьнем і рэгістрацыяй на “выбарах” яны паспрыялі ўцараваньню лубянскага гнома-фальсіфікатара. Лепш бы гэтыя прыстойныя людзі прасядзелі гэты дзень дома, арганізавалі б свой інтэлігентны байкот напарстачнікам. Не, яны пасунуліся гуляцца з напарстачнікамі “у дэмакратыю”. Паўтарыўся апрабаваны ў Беларусі псэўдаапазыцыйны падман людзей.

Алесь Хадасевіч

22/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024