Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Бацькі прывялі сваіх дзяцей у дзіцячыя садкі і ўбачылі чарговую аб’яву: “Просім бацькоў прынесьці туалетную паперу”. У дзіцячых установах няма элемэнтарнага, але рэжым працягвае казаць сваё “как хорошо в стране советской жіть!” 15 сакавіка пра гэта выступаў перад журналістамі старшыня менскага гарвыканкама М. Ладуцька: “Наш аквапарк по величине уступит лишь берлинскому, но стоимость билетов будет дешевле, чем в Польше”. На рэкламных фотаздымках – няскончаная канструкцыя “із стекла і металла” (як любіла славіць сябе саўдэпія). Гарадзкі начальнік прызнаўся, што будаўніцтва аквапарка “ідёт сложно”, але яны зьбіраюцца завершыць яго “в срокі”. Пакуль ня будзе ліквікдаваны акупацыйны русскоязычны рэжым, будзе працягвацца гэты абсурд і зьдзек з нашых дзяцей.

х х х

Аказалася, што піраміда – любімая забава не эгіпцян, а расейцаў. Ужо даўно ў Расеі прайшлі аблавы і суды над легендарнай фінансавай пірамідай МММ, якая абрабавала многія тысячы людзей. Нядаўна ў Маскве зноў затрымлівалі і саджалі на суткі арганізатараў гэтай злачыннай фінансавай групоўкі, якая зьбіралася рэанімаваць сваю дзейнасьць і зноў дурыць грамадзтва. А вось на тэрыторыі Беларусі гэтая крымінальная публіка да апошняга часу пачувалася камфортна і беспакарана. Чалавек з расейскім пашпартам А. Саладун 15 сакавіка выйшаў у цэнтар Берасьця і раздаваў жанчынам ружы, а пры гэтым зазываў несьці ў “беларускую філію” МММ назапашаныя грошы з сямейных бюджэтаў. Ён сказаў журналістам, што “мясцовыя ўлады не праяўляюць да ягонай дзейнасьці варожасьці”. Аналіз ужо даўно паказаў, што маскоўская МММ існавала і на працягу гадоў абрабоўвала наіўных людзей ня проста так, а пад прыкрыцьцём лубянскіх структур. Злачынная расейская групоўка атрымала карт-бланш на свае фінансавыя злачынствы ў мутнай вадзе цяперашняй сітуацыі ад антыбеларускага рэжыму.
На вялікі жаль, многія беларусы зноў даверыліся жулікам, кіруемым з Масквы. Аднак раптам 16 сакавіка БТ з помпай паказала налёт спэцназаў з надпісамі “КГБ” на плячах на офіс МММ у Менску. Усіх “павязалі”, усё апячаталі, паабяцалі сьледства ў справе. Але справа ўжо зроблена, і ніхто ніколі ня верне падманутым беларусам скрадзеныя грошы. Пра гэта і йшлося антыбеларускаму рэжыму, які так доўга “цярпеў” расейскую злачынную арганізацыю на нашай зямлі і атрымліваў ад яе свае “дывідэнды”.

х х х

У інтэрнэт-прасторы актыўна абмяркоўваецца шакуючы выступ на круглым стале ў Менску 15 сакавіка нам. дырэктара інфарм-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнку, доктара філасофскіх навук, прафэсара Л. Крыштаповіча. На відэаздымках бачна і чутно, што гэта за прадукт “гістарычнай навукі” цёмнай эпохі лукашызма ў беларускай гісторыі. Выгляд у “прахвэсара” брутальны, блізкі да вобразу ягонага галоўнага начальніка – такіх лукашызм падбірае пад сябе.
Прамова “гісторыка” прагучала з моцным беларускім акцэнтам, але на мове акупантаў нашай краіны – таксама архетып “думкі” згаданай эпохі. Па-расейску пісьменна ён так і не навучыўся “ізьясняться”, блытае склады, лепіць сказы з вельмі аўтаномных частак і г.д. З такога сьмяяліся б першакурснікі нават у правінцыйным расейскім унівэрсітэце. Але самае галоўным ёсьць тое, што ён заявіў быў. Цытуем: “Когда в нашу культуру тянут Радзивиллов, Сапег, Огинских как представителей белорусских шляхетских родов. Эти имена принадлежат другой культуре, другой ментальности… Попытки вывести белорусскую идентичность из так называемого Великого княжества Литовского лежат в стороне от реального процесса нашего духовного становления и развития”.
Да такога не дадумалася нават “думка” пры таварышы Сталіне. Бачна, як цемрашальскай хунце, якая захапіла нашу краіну і нявечыць яе, не дае спакою вялікая цывілізацыйная спадчына ВКЛ. А яшчэ нехта ў нас кажа, што гісторыя – гэта, маўляў, статычны і неактуальны матэр’ял у сучасным жыцьці. Антыбеларускі ашчэр лукашызму на нашу спадчыну даказвае якраз адваротнае – нацыянальная гісторыя вечна жывая. Не забіўшы яе, акупанты ня могуць быць упэўненымі ў сваёй перамозе. Ды вось толькі нацыянальную гісторыю не заб’еш. І перамогі зла на нашай зямлі ня будзе.

х х х

Мярзотнікі замітусіліся напярэдадні Дня Волі. Агентурныя структуркі правялі чарговую “акцыю” у Менску. Невядома, колькі часу правіселі іхныя самаробныя плакаты на вірынах “Макдональдса” і ў іншых месцах, але сфатаграфаваць іхныя “заклікі” фатографы пасьпелі. Усё выканана на акупанцкай мове і ў хамскім акупанцка-расейскім стылі: “Хватит жрать, время действовать”, “Виноградов опять на сутках”, “Ну и где ваш этот ОМОН?”, “Свободу молодофронтовцам”.
Да беларускай мовы яны “снізошлі” у самым мярзотным сваім плакаце. Над выявай карыкатурнага дэбіла, які падымае сьціснуты кулак і ашчэрвае тлустую фізіяномію, напісана: “Будзь мужыком (устаўка з расейскім матам)! Прыходзь на ДЗЕНЬ ВОЛІ!” Журналісты паведамілі, што “акцыю” правялі нейкія слаба пакуль вядомыя “арганізацыі” Zмена і РЧСС. Зразумела, што ў наяўнасьці чарговая антыбеларуская правакацыя падстаўных і фальшывых, якія спрабуюць зганьбіць патрыятычную традыцыю сьвяткаваньня Дня Волі і навязаць людзям гнюсныя стэрэатыпы. Як узрадваліся некаторыя з “незалежных дэмСМІ”, як зачырыкалі пра гэтыя “пратэсты”! Але розным дурачкам і тым, хто за імі стаіць, ня ўдасца збэсьціць нашу сьвятыню.

Янка Базыль

23/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024