Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АСІНАВЫ КОЛ

Ужо трэці месяц ідзе драматычнае змаганьне Сяргея Каваленкі ў турме з антыбеларускай квазі-судовай сістэмай зьдзеку над чалавекам. Становішча яго крытычнае. Сяргей можа памерці ад голаду. Але праўда, годнасьць асобы і гонар Беларусі для яго найвышэй.

Партыя КХП – БНФ у гэтай складанай і цяжкай сытуацыі шмат клопату ўзяла на сябе, імкнучыся ўратаваць жыцьцё Кавленкі. (Тут і юрыдычнае забесьпячэньне, і аплата, і складаньне папер, і матэрыяльныя праблемы, і інфармацыя, і палітычныя пытаньні, і дачыненьні з сям’ёй, транспарт, пражываньне, збор сродкаў і інш.) Натуральна, што пра такія рэчы без патрэбы не гавораць. Тым больш, што мы разумеем неабходнасьць дапамогі.

Усіх нас, фронтаўцаў, трохі зьдзіўляла тут доўгае маўчаньне дрэняў. Што б гэта значыла? Ці ўжо кантора здохла?

Аж вось яны, нарэшце, жывыя курылкі, вылезьлі з падваротні. “Партыя КХП – БНФ сошла с ума”, — піша нейкі троль пад псэўданімам “снов” у інтэрнэтным выданьні “Народнай Волі”, — стварылі, маўляў, “манаполію на Каваленку”.

І колькі разоў мы ўжо ад іх такое чулі: і пра нашу “манаполію на Курапаты”, і на “незалежнасьць”, і на “Слуцкі Збройны чын”, на “Нацыянальную ідэю”, і г.д. Словам, на ўсё тое, што ў значнай ступені, дзякуючы якраз нам існуе і жыве. Дрэняў ад гэтага аж курчыць. Фронт, бачыце, перашкаджае ім любіць “Белоруссію”.

Закранулі мы тут неяк грантавую публіку (былі б давольныя, што ўспомнілі) за пустаслоўе ды імітацыю. І вось, на табе: “партыя звар’яцела”.

Зрэшты, калі меркаваць па ўзроўню гэтых пісараў, то для іх мы, і праўда, — “вар’яты”. Будучы па колькасьці дэпутатаў у 10 разоў меншымі за камуністаў, мы паперлі на іх у парляманце і вырвалі незалежнасьць краіны. (Ну, ці не вар’яты!) Ня маючы сродкаў абаранілі ад разбурэньня і стварылі Народны Мэмарыял Курапаты. Наш чалавек, будучы ў акупацыйнай лукашысцкай турме, гатовы на сьмерць за Беларускі Сьцяг (а рэальна – за сымвал Беларускага Сьцяга). Ну, ці ж не вар’яты! Вар’яты. Ды такія, што мы яшчэ загонім асінавы кол ў гэты антыбеларускі рэжым а заадно і ў яго падстаўную апазыцыю, вылавім таксама ўсіх дрэняў, гансвікаў і троляў, зробім зь іх выставу ў Менску насупроць КГБ.

Кавленкаў ёсьць шмат у Беларусі. Цярпеньне ўжо лопае і скора нашыя беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі запалымнеюць па ўсёй краіне.

22 сакавіка 2012 г. Зянон Пазьняк

23/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024