Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларусь павінна быць вольнай

Дарагія суайчыньнікі!
Дзень 25 Сакавіка найвялікшае сьвята беларускага народа. У гэты дзень 94 гады таму нашыя продкі аб’явілі аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрылі шлях беларускаму народу да дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнага адраджэньня.

Агрэсары і акупанты з усходу і захаду не далі тады нашаму народу (які не пасьпеў стварыць войска), рэалізаваць свае сьветлыя памкненьні. Акупанты зьнішчылі БНР, залілі абшары нашай Бацькаўшчыны крывёй, забівалі інтэлігенцыю, вынішчалі насельніцтва. Але памяць пра Народную Рэспубліку жыла сярод нашага народа, давала надзею на адраджэньне незалежнай дзяржавы ў будучыні.
У гістарычных варунках распаду СССР беларускі народ, маючы наперадзе змаганьня свой авангард — Беларускі Народны Фронт, аднавіў незалежнасьць краіны 25 жніўня 1991 года.

Але непрыяцелі беларускага народа не жадалі росквіту Беларусі. Ім удалося ўсталяваць у нашай краіне антыбеларускі ўладны рэжым. Варожы да беларусаў характар гэтага рэжыму добра вядомы. Пад хлусьлівыя заявы кшталту “Я ничаво не прадам”, “Я задёшава не прадам” прадаў расейскім агрэсіўным жулікам галоўны энергетычны рэсурс краіны “Белтрансгаз”, банк “Белпрамбудбанк” і актывы іншых банкаў. Расейскаму алігарху-жуліку Гуцэрыеву прадаў калійныя радовішчы, рыхтуе прадажу расейскім злодзеям і афэрыстам іншыя лепшыя беларускія прадпрыемсты. Прадае розным замежным “бізнэсменам-прайдзісьветам” лепшыя кавалкі зямлі ў сталіцы, каля Менску (у Смалявіцкім раёне) прадаў зямлю кітайцам пад забудову кітайскага гораду на паўтара мільёны кітайцаў.

Лукашэнка ўзурпаваў права распараджацца маёмасьцю і лёсам як асобнага чалавека так і ўсяго народа. Супраць нас беларусаў, супраць нашай эямлі, нашай уласнасці, нашай культуры рэжым дзейнічае як жорсткі агрэсіўны акупант, ставіць “экспэрымэнт” на выжываньне, нішчаць здароўе і інтэлект народа

Чыстыя прадукты вывозяць ў Расею, а беларусам прапануюць прадукты, якія вырашчаныя на тэрыторыях забруджаных чарнобыльскай радыяцыяй. Па загаду Лукашэнкі Савет міністраў уводзіць у сельгаспадарчую вытворчасьць ўсё большыя забруджаныя тэрыторыі.

Сярод моладзі і, што асабліва трывожыць, у школе пануе расейскае брыдкаслоўе (“расейскі мат”). Рэзка зьніжаецца якасьць адукацыі і інтэлектуальныя здольнасьці дзяцей. Гэта наўпрост зьвязана з агрэсіўнай русіфікацыяй, якую праводзіць рэжым. Акупанты імкнуцца ператварыць беларусаў у неадукаваную рабочую сілу для працы на расейскіх алігархаў і іх мясцовых памагатых.

Пры такіх пагрозах згодна Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека, прынятай Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў яшчэ ў 1948 годзе, народ мае права на ўсе магчымыя сродкі барацьбы за сваё выжываньне ўключна — на паўстаньне. Каб выратавацца ад зьнішчальнага акупацыйнага рэжыму неабходна ў першую чаргу не супрацоўнічаць зь ім, ня ўдзельнічаць ў яго мерапрыемствах, і асабліва ў яго фальшывых імітацыйных выбарах. (А то ўжо зноў “некаторыя так званыя апазыцыянеры” абмяркоўваюць удзел у чарговых псэўдавыбарах, якія рыхтуюць акупанты на восень ў сваю палату).

Трэба рыхтаваць выбары без Лукашэнкі і яго рэжыму. У кожным шматкавтэрным доме ў гарадах, на кожнай вуліцы, у кожным пасёлку, вёсцы Беларусі павіна зарганізавацца суполка грамадзянаў па прынцыпах самаарганізацыі. Задача гэтых суполак: тлумачальная праца сярод выбаршчыкаў пра неабходнасьць байкоту рэжыму, кансалідацыя сьвядомага грамадзтва, падрыхтоўка да свабодных выбараў без Лукашэнкі. Гэтыя суполкі павінны стаць у адпаведны час асновай для арганізацыйных структур свабодных выбараў.

Беларусь павінна быць вольнай, заможнай, незалежнай і дэмакратычнай. Свабодны народ адродзіць сваю мову, культуру, эканоміку і беларускую цывілізацыю. Кожная беларуская палітычная сіла, якая будзе мець уладу, атрымае магчымасьць прапанаваць канкрэтныя спосабы і шляхі для дасягненьня гэтых мэтаў. Але дзяржава, мова, Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня, воля, незалежнасьць, беларуская культура, Зямля, нацыянальныя інтарэсы ў сьвеце – ўсё гэта павінна быць агульным, сьвятым для ўсіх. І толькі тады народзяцца ўмовы для сапраўднага адраджэньня Беларусі, для вяртаньня нашай Эўропы, якая была і ёсьць тут, ў нашай культуры і ў нашай крыві, і вернецца ізноў.

Беларуская Салідарнасьць
Рух за выбары без Лукашэнкі

Фармат для друку

bs-108.doc

24/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024