Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РЭПЛІКА ПРА БАНГАЛОРСКУЮ ПРАФАНАЦЫЮ

20 сакавіка на Радыё Свабода прагучаў сюжэт пад выразным назовам “Ня ўсе пойдуць на Бангалор 25 сакавіка”. Сюжэт быў зьмешчаны і на старонцы Радыё (www.svaboda.org/content/article/24521599.html). У сюжэце выказаліся арганізатары “мерапрыемстваў” 25 сакавіка на плошчы Бангалор у Менску Ул. Колас, В. Івашкевіч, А. Марачкін. Яны распавялі ў мікрафон пра вынікі сваёй заявы ў Менскі гарвыканкам: “Задаволены ўсе пункты нашай заяўкі. Усё ў цывілізаваным, культурным духу прайшло. Абгаварылі рэглямэнт… Мітынг дазволены, і таму кожны чалавек можа прыйсьці зь бел-чырвона-белым сьцягам. І пра гэта мы адмыслова размаўлялі ў выканкаме, што ніякіх перашкодаў, у тым ліку ў выкарыстаньні нацыянальнай сымволікі, ня будзе”.

Аказалася, што з боку рэжыму “няма перашкодаў”. Зазначым, што гэта з боку таго рэжыму, што катуе Сяргея Каваленку за гэты самы нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, які патрыёт узьняў над Віцебскам. Чаму так? А таму, што неабходна, каб была зьдзейсьнена чарговая прафанацыя ў самы сьветлы Дзень беларускага народу. Таму патрыёта за Сьцяг катуюць, а ў гэтых “усё ў культурным духу прайшло…”

У перадачы знайшлося месца і час для старшыні інфармацыйнай камісіі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Валерыя Буйвала. Ён сказаў: “Бангалор – гэта ганебнае месца для выгулу сабак. Там павінны сабакі хадзіць, а не людзі. Тым больш на бангалорскім сабачніку, на бангалорскім балоце ня можа сьвяткавацца галоўнае нацыянальнае сьвята – Дзень Волі. Тыя, хто атрымаў дазвол на гэтае абсурднае псэўдасьвяткаваньне – гэта ёсьць псэўдаапазцыя, якая зьяўляецца арганічнай часткай антыбеларускага рэжыму”.

Цікава, што згаданы тэкст павісеў на старонцы Радыё Свабода крыху больш за гадзіну. А потым быў тэрмінова здадзены ў архіў. Так што абсалютная бальшыня наведвальнікаў старонкі Радыё яго не прачытала. Вядома, што каб шукаць тэкст у архіве, трэба ведаць пра існаваньне гэтага тэксту. Кагосьці вельмі зьбянтэжыў тэкст пра бангалорскую прафанацыю.

Алесь Хадасевіч

24/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024