Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Усё, як па нотах 18 сакавіка 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала з Масквы. Там ОМОН жорстка разагнаў мірную дэманстрацыю пратэсту перад сядзібай тэлеканала НТВ. Людзі пратэставалі супраць паказу фільма “Анатомія пратэста”, у якім сьцьвярджалася, што удзельнікі дэманстрацый супраць Пуціна аплочаны арганізатарамі і дзейнічаюць яны пад дыктоўку Вашынгтона. Наш камэнтар: Разгортваецца яшчэ адна старонка “нотнага сшытку”, паводле якога дзейнічае Лубянка. Рэпэтыцыя драматычных падзеяў і яе афіцыйная телевэрсія былі праведзены ў сьнежні 2010 г. — студзені 2011 гг. у Беларусі. У нашай акупаванай краіне гэбельсаўскі тэлефільм называўся “Железом по стеклу”. Беларусы ведаюць, што ў Расеі будзе далей: узмацненьне тэрору супраць насельніцтва, эканамічны правал, падзеньне расейскага рубля, развал імпэрыі. Юрка Марозаў 19 сакавіка 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” цытавала прэзыдэнта Украіны В. Януковіча. Ён заявіў журналістам, што Кіеў будзе прымаць закон аб наданьні расейшчыне статуса другой дзяржаўнай мовы. Наш камэнтар: Кліент Масквы выконвае загады сваіх гаспадароў, працягвае курс на русіфікацыю Украіны. А ўсё пачалося з таго, што пасьля перамогі народнай рэвалюцыі ў 2005-06 гг. гэтага кліента прызначылі на пасаду прэм’ера Украіны. Замест таго, каб выдаліць яго з украінскага палітычнага жыцьця разам зь ягонай агентурнай групоўкай. Вядома, што тое прызначэньне вымусіў на прэзыдэнце Юшчанку брусэльскі Эўразьвяз (пад уплывам Масквы). Кліент ачуняў пасьля паразы і на наступным этапе завалодаў уладай у краіне. Гэта ёсьць лекцыя для беларусаў: нельга дапускаць вяртаньня ў беларускае публічнае жыцьцё тых, хто запэцкаўся ў агентурным супрацоўніцтве з імпэрскай Масквой-Лубянкай як у структурах рэжыму, так і ў структурках падстаўной псэўдаапазыцыі. Юрка Марозаў 20 сакавіка 2012 г. славацкая газэта “SME” цытавала выступ міністра замежных справаў РФ Лаўрова перад журналістамі ў Маскве. Ён сказаў сярод іншага, што “кіраўніцтва Сірыі зрабіла вельмі шмат памылак” і заклікаў не адхіляць ад улады Асада. Наш камэнтар: Баіцца Масква згубіць яшчэ аднаго свайго кліента на Усходзе. І лексіка ў Масквы тая ж самая, што і пры Сталіне – пасьля Сталіна. Успомнім, што масавыя забойствы сталінізма маскоўскі афіцыёз любіў называць “памылкамі” (“ошібочка вышла, несколько мілліончіков унічтожілі…”). Алесь Хадасевіч Злачынцу выдадуць 20 сакавіка 2012 г. французкая газэта “Le Monde” напісала, што Лібія атрымала ад Маўрытаніі згоду на выдачу Аль-Сэнусі, былога віцэ-прэм’ера рэжыму Кадафі і начальніка службы зьнешняй выведкі дыктатуры. У Лібіі яго чакае суд за злачынствы супраць нацыі. Наш камэнтар: Пасьля краху лукашызму ўсё гэта чакае арганізатараў і выканаўцаў злачынстваў супраць беларускага народу. Нават, калі яны пасьпеюць уцячы за мяжу. Юрка Марозаў 20 сакавіка 2012 г. латвійская газэта “Diena” напісала пра заявы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch. Арганізацыя паведамляе пра тое, што паўстанцы жорстка распраўляюцца з чынамі службаў бясьпекі рэжыму Асада і ягонымі прыхільнікамі, калі тыя трапляюць у палон. Арганізацыя заклікае не рабіць гэтага. Наш камэнтар: Цяпер праваабаронцам будзе цяжка спыніць хвалю народнага гневу ў Сірыі. Асадаўскія гэбэшнікі пралілі зашмат крыві, надта доўга яны зьдзекваліся з народа. Юрка Марозаў 21 сакавіка 2012 г. угорская газэта “Nepszabadsag” напісала пра аблаву, наладжаную французкай паліцыяй у раёне Тулузы. Паліцыя атачыла тэрарыста ў жылым квартале і вядзе зь ім перамовы аб здачы ў палон. 24-гадовы араб днямі застрэліў траіх французкіх жаўнераў, потым траіх дзяцей і аднаго равіна ў габрэйскай школе Тулузы. У араба французкі пашпарт. Араб сказаў, што помсьціць за палестынцаў і помсьціць Францыі за ўдзел у ваенных дзеяньнях на Усходзе. Наш камэнтар: Уся Францыя ўражаная тэрактам. Сярод іншых палітыкаў свае спачуваньні выказала і Марын Лё Пэн, лідар Нацыянальнага Фронту. Краіна, стомленая нашэсьцем і масавай прапіскай у французкае грамадзянства дзікіх і агрэсіўных чужынцаў, уважліва слухае патрыётаў-фронтаўцаў. Алесь Хадасевіч 21 сакавіка 2012 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла ўсьлед за шэрагам міжнародных агенцыяў навін, што на расейскую ваенную базу ў сірыйскі партовы горад Тартус прыбылі расейскія спэцчасткі са складу Чарнаморскага флёту. Сірыйскі рэжым і Масква рэзка абвяргаюць гэтую інфармацыю і называюць яе “правакацыяй”. Юрка Марозаў 21 сакавіка 2012 г. іспанская газэта “El Pais” апублікавала артыкул-зварот да чытачоў пад тытулам “Навошта патрэбна паэзія?” Пачалася дыскусія ў Сеціве і на старонках газэты. Так газэта адзначыла Міжнародны Дзень Паэзіі. Наш камэнтар: Антыбеларускі рэжым таксама ўзяўся на свой капыл “сьвяткаваць” гэты Дзень. БТ з раніцы паказала сюжэт з Музэя Якуба Коласа ў Менску. Так адкрылі русіфікатарскую, фальшывую па сутнасьці выставу, прысьвечаную вялікаму песьняру. З экрана спэцы эпохі позьняга лукашызма распавядалі, што Колас пачаў пісаць вершы па-расейску і так любіў Лермантава, так любіў… І тэлегаворка працягнулася ў асноўным пра Лермантава з выразным ухілам на тое, што каб ня Лермантаў, то і Коласа б не было… Прыцягненыя за вушы разважаньні аддаюцца пустым звонам у вушах у беларусаў. Алесь Хадасевіч 27/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |