Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
25 сакавіка адбылася яшчэ адна падзея, якую некаму хацелася прымеркаваць да сёлетнега Дня Волі (хаця пра найвялікшае сьвята нашага народу пасярод падзеі не было сказана аніслова). А менавіта, было праведзена (нягледзячы на нядзелю) інтэрв’ю з паслом Расеі ў Беларусі А. Сурыкавым. На наступную раніцу яно апэратыўна зьявілася ў Сеціве, у папулярнай інтэрнэт-газэце TUT.BY (news.tut.by/politics/280579.html). Цікавая чытанка пад цікавым тытулам – “Деньги решают не всё”. А. Сурыкаў, зразумела, у ролі “бессребреніка” выстаўляў сваю Расею. Але праглянем найбольш прыкметныя месцы ў інтэрв’ю з галоўным рускім у Беларусі. Журналістка пытаецца ў пасла: “Былы год быў няўдалым для беларускай эканомікі, але даволі някепскім у двухбаковых адносінах. Ці ўдасца ўтрымаць пазытыўныя тэндэнцыі сёлета?” Сурыкаў шчыра адказвае: “А почему он должен быть неудачным? Во-первых, мы с вами братские страны. Во-вторых, мы далеко продвинулись в монтаже Союзного государства, по крайней мере оно более продвинутое, чем другие интеграционные объединения, чем Евразийский экономический союз, который должен заработать с 2015 года. Не вижу повода, чтобы в сложной ситуации мы не поддержали Беларусь. Мы это всегда декларировали. А в прошлом году поддержка потребовалась, и мы исполнили свои обещания с пониманием, что больше некому поддержать. Не стоит делать оценок в каких-то цифрах. Перекладывать всё в деньги - вещь крайне неприятная. Хотя это и делают, в том числе ваше правительство. Могу сказать, что только снижение цен на газ на 100 долларов (до 165 долларов) дает возможность более серьезного экономического развития всем отраслям, возможность более спокойного существования населению - оно всегда очень беспокоится по поводу роста цен на тепло, электроэнергию. То же самое - по атомной станции. Это не только деньги! Это развитие республики, новые технологии, новые рабочие места, другая заработная плата. А деньги, чистый счет, - далеко не самое главное”. Журналістка пытаецца і нават робіць пэўны намёк: “Але ўсё гэта зноў аказваецца завязана толькі на Расеі…” Пасол Сурыкаў намёк не разумее і ўпэўнена працягвае: “А какая разница, на чем это завязано?! Какая разница, откуда упал инвестор? Для экономики деньги не пахнут и гражданства не имеют. Всегда с удивлением читаю, мол, если из России инвестиции, то это технологическая консервация, затормаживание и так далее. Что ж это за деньги такие, от которых экономика тормозит? Если деньги с умом и толком приложены, работают на модернизацию экономики и ее техническое перевооружение, то они дают просто оглушительный эффект. Любые деньги! А за экономикой всегда следует и социальное развитие”. Нават маладая журналістка Вольга Лойка, ніколі не заўважаная ў любых формах “апазыцыйнасьці”, падсунула пад нос паслу РФ выразнае супастаўленьне галоўных фактаў цяперашняй беларускай гісторыі (дакладней – нацыянальнай драмы): чым больш эканамічна правальным зьяўляецца год для Беларусі, тым актыўней і шчыльней адбываюцца працэсы “інтэграцыі” нашай краіны з Расеяй. Але пасол і вокам не міргнуўшы выдае крамлёўскую вэрсію сытуацыі пра “сурьёзнае эканамічнае разьвіцьцё” і “больш спакойнае існаваньне насельніцтва”, нахвальвае атамную станцыю ў Астраўцы і расейскія “новыя тэхналогіі”. Ён зьдзіўляецца, калі чытае, пра тое, што “калі з Расеі інвэстыцыі, то гэта ёсьць тэхналагічная кансэрвацыя, затарможваньне і г.д.”. Значыць, чытаць ёсьць пра што. Галасы пра расейскія “тэхналогіі” гучаць ня толькі з Беларусі, але адусюль, дзе іх Масква навязала сваім палітычным і эканамічным ціскам. Але трэба аддаць належнае пэўным ацэнкам амбасадара Расеі ў акупаваным Менску. Такое ня кожны дзень пачуеш. Мы маем на ўвазе ягоныя словы пра “аглушальны посьпех” расейскіх укладаньняў у Беларусь. Эфэкт сапраўды атрымаўся настолькі аглушальным, што мільёны беларусаў і наша эканоміка ў цэлым ніяк ня могуць выйсьці з шоку: цэны растуць скачкамі, расейскі мафійны капітал захоплівае нашыя прадпрыемствы і цэлыя галіны гаспадаркі, людзі выязджаюць замяжу ў пошуках працы і ўцякаюць з разрабаванай краіны сем’ямі. Але маскоўскі пасол можа быць па-свойму “шчырым” у сваіх разважаньнях. Адкрытай акупацыі Беларусі расейскай арміяй і расейскай адміністрацыяй нібыта няма. Усё што робіцца, кладзецца ў капілку адказнасьці нібыта сувэрэннага рэжыму Лукашэнкі. Грошы яны, маўляў, даюць, а мясцовая ўлада іх выкарыстоўвае, як можа. Журналістка пытаецца пасла пра сувэрэнітэт Беларусі ў справе прызнаньня нашай краінай Абхазіі і П. Асэціі. І ён арыгінальна гаворыць сваю “праўду”: “Вот еще один вопрос: Союзное государство юридически не оформлено. И Беларусь, и Россия — суверенные, независимые государства. И это суверенное право Беларуси признать или не признать эти страны. Мы никакого давления не оказываем. Нам достаточно того, что для нас Абхазия и Южная Осетия - суверенные государства. А вот если бы Союзное государство было юридически оформлено, тогда ситуация была бы другой. Вопрос автоматически снимается, если будет принят Конституционный акт. Не отменятся понятия “гражданин Беларуси” и “гражданин России”, но появляется и понятие “гражданин Союзного государства”. И никакого двойного гражданства не надо. Зачем еще что-то нагромождать?” Сурыкаў фактычна прызнае, што “саюзная дзяржава”, зь якой Масква і лукашысты носяцца ўжо 16 гадоў, зьяўляецца нелігітымным утварэньнем. Гэта значыць, што яе, такой “дзяржавы”, няма. Яна існуе толькі ў плоскасьці мафійных сувязяў паміж двума рэжымамі, што знаходзяцца ў фэадальных адносінах сюзэрэна і васала. Але Масква як мага хутчэй імкнецца зьмяніць гэты нелігітымны стан і «канстытуцыйным» спосабам легітымізаваць неіснуючую “дзяржаву”. Толькі пасол маўчыць аб тым, што для такой легітымізацыі трэба мець легітымны парлямант у абодвух краінах. Пасьля маштабнага псэўдаэлектаральнага гвалту на лубянскіх “выбарах” у Дзярждуму РФ у расейскім грамадзтве і сьвеце існуюць пытаньні што да легітымнасьці гэтай Думы. Што ж тычыцца лукашэнкаўскіх “палатак”, то яны ў цывілізаваным сьвеце легітымным парлямантам не прызнаны. Падобна, што менавіта гэтая перашкода і не дазваляе Маскве завершыць свой акупацыйны план. Ім трэба разрабаваць, разграміць, прынізіць Беларусь і наш народ яшчэ больш, каб канчаткова навязаць нам сваю “інтэграцыю”. Цікава, што на працягу даволі вялікага інтэрв’ю пасол РФ анісловам не згадаў Лукашэнку, не назваў яго “верным саюзьнікам” ці яшчэ як. Такое ўражаньне, што Лукашэнка для яго і расейскай палітыкі не існуе. І ў гэтым яшчэ адна “праўда” выказваньняў маскоўскага дыпламата. Сапраўды, кліент настолькі апусьціўся перад сваімі маскоўскімі паханамі, што і няма сэнсу згадваць пра яго. Працэсы “інтэграцыі-акупацыі” пайшлі настолькі інтэнсіўна, што адбываюцца ўжо без актыўнага ўдзелу ўзурпатара прэзыдэнцкай улады ў Беларусі. Ён і ягоная групоўка ўжо даволі даўно зрабіліся паслухмяным пасівам у дачыненьнях з Расеяй. Яны не прадстаўляюць нашую дзяржаву і яе інтарэсы. Яны служаць інтарэсам чужой дзяржавы. Пасьляслоўем для гэтага інтэрв’ю паслужылі падзеі вакол сумнавядомай плошчы Бангалор у Менску 25 сакавіка сёлета. Псэўдаапазыцыя павяла некалькі тысячаў (у асноўным вельмі маладых) людзей на бангалорскае балота. Фармальна ўсё выглядала стылёва. Былі нават Бел-Чырвона-Белыя нацыянальныя Сьцягі. Але значна больш было стракатай сіняй чужой псэўдасымволікі, як заўсёды ў дачыненьнях з псэўдаапазыцыйным кіраўніцтвам публічнымі акцыямі. Былі таксама карыкатурныя партрэты і карыкатурныя характарыстыкі ў словах на тэму Лукашэнкі. Цікава, што ні тое, не другое і ня трэцяе не выклікала агрэсіі з боку рэпрэсіўных структураў рэжыму. “Усё было культурна і з узаемаразуменьнем…”, як казалі ў эфір арганізатары бангалорскай акцыі. Аднак, “культурна” чамусьці было толькі ў гэтым бангалорскім месцы. Па ўсёй Беларусі любыя патрыятычныя мерапрыемствы былі забаронены антынацыянальным рэжымам. У Менску і іншых мясцовасьцях былі арыштаваны маладыя людзі, якія вывешвалі Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Пачаліся суды над патрыётамі. У турме памірае за Бел-Чырвона-Белы Сьцяг наш герой Сяргей Каваленка. З другога боку, трэба падкрэсьліць, што на Бангалоры і вакол яго не было аніводнага плаката або слова пра імпэрскую палітыку Расеі, пра недапушчальнасьць хаўрусаў з гэтай імпэрыяй. Гэтага, самага сутнаснага не было. Адбылася вельмі дазіраваная і кіруемая падача пэўных трывожных сігналаў істэрычнаму баязьліўцу Лукашэнку і ягонай групоўцы – беларуская моладзь вас ня любіць і сьмяецца з вас, яна нават уздымае над сабой нацыянальную сымволіку, забароненую вамі. У сувязі з гэтым будзьце, таварышы лукашысты, паслухмянымі. Але пра маскоўскіх імпэрыялістаў, якія трымаюць на павадку лукашыстаў, — аніслова! Нібыта і няма такой праблемы! Хто ж гэта так “хітра” задумаў усё гэта? Чаму псэўдаапазыцыя абмежавалася страшылкамі ў адрас дыктатуры і дыктатара і не згадала пра сутнасьць праблемы – унутраную акупацыю Беларусі імпэрскай Расеяй, якая зьяўляецца сапраўдным дыктатарм падзеяў у нашай краіне? Зьдзіўляцца гэтаму ня трэба. Гэта ёсьць даўняя стратэгія і ідэалогія мясцовай псэўдаапазыцыі. Яны даўно ўжо навязваюць нашаму грамадзтву жупел “самастойнасьці” Лукашэнкі і яго рэжыму. На Бангалоры гэты жупел зьзяў усімі сваімі фальшывымі фарбамі. Ня згадваць імпэрскую Расею ім магла “падказаць” толькі сама гэтая імпэрская Расея. Арганізоўваць такія публічныя выступы – гэта значыць падпарадкоўвацца рэжыму ўнутранай акупацыі (якой нібыта і няма ў трактоўцы псэўдаапазыцыйных “лідараў”). Удзельнічаць у такіх публічных выступах – гэта значыць дэ факта падтрымліваць гэты псэўдаапазыцыйны фальш і дазваляць груба і падступна падманваць сябе. І паслу Сурыкаву ня трэба казаць лішніх словаў ні пра Лукашэнку, ні пра ягоную “оппозіцію”. І першае і другое знаходзіцца ў яго пад кантролем. Але адчуваеца па ўсім, што яны ўсёткі хвалююцца і баяцца. Бо ў іх не пад кантролем беларускі народ і яго авангард – патрыёты-фронтаўцы… Янка Базыль 28/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |