Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПСЭЎДА-ЛІБЭРАЛІЗМ: САМАГУБСТВА АМЭРЫКІ ?

   Апошнім часам у грамадзкай думцы Злучаных Штатаў сталі ўсё больш відавочнымі дзіўныя зьявы. Звышдзяржава, што дасягнула найвышэйшага ўзроўню жыцьця, перамагла ўсіх сваіх зьнешніх ворагаў, стала калыскаю процьмы вынаходніцтваў і навуковых дасягненьняў, што паслала чалавека на Месяц і вырабіла лекі ад тысячаў хваробаў – сама зрабілася ахвяраю дзіўнай нутраной хваробы.
 
  Знутры Амэрыкі адбываецца размываньне ідэёвай структуры амэрыканскага грамадзтва. Неаспрэчныя дасягненьні або перакручваюцца і замоўчваюцца, або прыніжаюцца й высьмейваюцца. У яе грамадзянаў, асабліва вучнёўскай і студэнцкай моладзі, культывуецца комплекс віны. Уплыў і аўтарытэт Злучаных Штатаў, іх палітычнай сыстэмы і ладу жыцьця падмяняюцца крытыкай “амэрыканскага імпэрыялізму” і “зьвярынага ашчэру капіталізму”. Гэтыя несправядлівыя і нягеглыя вызначэньні нібы сыйшлі са старонак камуністычнага друку і з савецкіх прапагандовых кніжак пра “іх норавы”. Для чалавека, хто пакаштаваў “рэальнага сацыялізму” і пажыў у “раі для працоўных”, тая крытыка Амэрыкі была б кшталту дрэннага жарту або проста вар’яцтвам, калі б гэтае вар’яцтва не рабілася ўсё больш распаўсюджаным і ўсё больш агрэсіўным.
  
Сёнешняя самазьнішчальная хваравітая крытыка бярэ свой пачатак у ідэях сацыяльнай справядлівасьці, якімі захапляліся такія агульнапрызнаныя іконы Амэрыкі, як Томас Пэйн, Абрагам Лінкальн і Ўолт Ўітмэн, і якія былі перакручаныя й перайначаныя. Праз неаспрэчаную культурніцкую экспансію сацыялістычных ідэяў, праз астаесамленьне кансэрватыўных ідэяў зь бесчалавечнай эсплюатацыяй і прыгнётам, гуманітарныя навукі Амэрыкі паступова апынуліся пад інтэлектуальным ярмом пэўнага кола ідэяў, што замест стымуляваньня і разьвіцьця свабоды думкі паступова ператварылася ў нешта іншае. Левая скіраванасьць думаньня зрабілася фэцкай, моднай, адзіна вартай увагі. Насамрэч, сёнешнія так званыя лібэралы наўрад ці могуць так называцца. Ад старой, па Вальтэру, лібэральнай формулы: “Мне брыдкія Вашыя пагляды, але я памру за Вашае права іх выказваць” – не засталася нічога. Сёнешнія псэўда-лібэралы (такая назва да іх больш пасуе) хутчэй вызнаюць нешта накшталт: “Хай памруць усе, чые пагляды нам брыдкія”. У навучальных установах, пачынаючы зь першых клясаў школы і ажно па асьпірантуру і дактарантуры, стала стварацца атмасфэра пагарды да дасюлешняй амэрыканскай гісторыі. Яна пачала трактавацца як чарада актаў генацыду, тэрытарыяльных захопаў і субвэрсіяў супраць іншых краінаў і народаў. Нешматлікімі сьветлымі плямамі гэтай гісторыі сталі падзеі, дзе героі – прадстаўнікі неэўрапейскіх “этнічных меншыняў”, напрыклад, Гарлемскі полк у Першую сусьветную вайну або лётчыкі Таскагі-адзінкі ў Другую сусьветную, удзельнікі руху за грамадзянскія правы, пратэстоўцы супраць Віетнамскай вайны, а таксама змагары за правы меншыняў сэксуальных.

   Адначасна з прыніжэньнем і замоўчваньнем дасягненьняў амэрыканцаў, што каранямі паходзяць з Эўропы, сучасныя псэўда-лібэралы ўсяляк апяваюць і абяляюць людабойчыя рухі й рэжымы з так званага трэцяга сьвету. Гэта стала неад’емнаю часткаю тэорыі мультыкультуралізму, якая сьцьвярджае, што ўсе культуры сьвету абсалютова роўныя і роўнавартасныя. Міты анімістаў, законы шарыяту, Вялікая хартыя вольнасьцяў, рэлігійныя практыкі майя і Канстытуцыя ЗША для мультыкультуралістаў роўназначныя. Больш таго – культпрадукцыя нябелых народаў уважаецца лепшаю і чысьцейшаю, бо “ня мае стыгмы прымусу й паняволеньня іншых”. Постмадэрнісцкая тэорыя дадае да хаосу і вар’яцтва мультыкультуральнасьці яшчэ і рэлятывізм у адносінах да гісторыі й гістарычных фактаў. Згодна з гэтым рэлятывізмам, усё ў гісторыі адносна і задлежыць ад інтэрпрэтацыі. Няма абсалютных фактаў, і таму любую зьяву можна патрактаваць як заўгодна. На падставе гэткага інтэлектуальнага махлярства мацнее самаўпэўненая прэтэнзія псэўда-лібэралаў на манаполію “правільных” поглядаў. А таксама нецярпімасьць да іншых паглядаў і апініяў.
 
  Згодна з трызьненьнямі псэўда-лібэралаў, заходняя цывілізацыя ня можа лічыць сябе лепшаю за якую іншую цывілізацыю, прыкладам – ісламскую. Хутчэй наадварот. Паколькі Захад “запляміў” сябе каляніялізмам ды імпэрыялістычнымі войнамі, ён ня можа мець “права голасу” ў супрацьстаяньні з іншымі культурамі. Самае лепшае, што ён можа зрабіць – гэта капітуляваць, саступіць месца іншым культурам ды іх носьбітам. Гэта найбольш выразна сфармулявана ў кнізе “Арыенталізм” колішняга прафэсара Калюмбійскага ўнівэрсытэту палестынца Эдварда Саіда. Праз гэткіх “акадэмікаў” на ўнівэрсытэтах ды праз асноўныя мэдыя каналы вядзецца індактрынацыя ў духу: “чалавек зь цямнейшай скурай заўсёды мае больш рацыі”, свайго кшталту вывернуты расізм. Менавіта дзеля гэтага сёньня ў Амэрыцы зацятыя псэўда-лібэральныя левакі-атэісты блякуюцца з ісламісцкімі цемрашаламі ў атацы на заходнія каштоўнасьці.
 
  Гэта выраўна выявілася ў падзеях восені 2011 году, калі так званы рух “Акупуй Ўол-Стрыт” (АЎС) прымаў лёзунгі й масавыя модлы ісламістаў у сэрцы Мангэтану. Для АЎС, як і для кожнага псэўда-лібэрала, справаю гонару ёсьць апляваць і зьняважыць грамадзтва і эканамічную сыстэму, пладамі якой, у выглядзе айподаў, інтэрнэту ды айфонаў, яны з такім імпэтам і захапленьнем карыстаюцца. Крывадушнасьць самазакаханых лайдакоў з АЎС і падступная крывадушнасьць ісламістаў, што імкнуцца паступова накідаць прыняўшаму іх грамадзтву варожыя для яго і для дэмакратыі наагул сярэднявечныя мадэлі жыцьця – ідуць рука ў руку.

   Традыцыйная заходняя ідэя свабоды думкі для псэўда-лібэралаў усяго толькі ілюзія, толькі маска, якая “хавае за сабою ўладу, што зьнявольвае ўсіх, хто ня ёсьць белы заходні мужчына”. Адпаведна, той, хто ёсьць белым заходнім мужчынам, што б ён не казаў у сваю абарону або апраўданьне, ня мае і ня можа мець ніякай рацыі. Ягоныя пагляды, ягоныя вартасьці, ягоныя думкі трэба “выкрываць” або проста ігнараваць. Пры гэтым псэўда-лібэралы крывадушна і бессаромна прызнаюць “сваімі” тэарэтыкаў мультыкультуралізму і постмадэрнізму “белых заходніх мужчынаў” Фуко, Дэрыду, Лякана і г. д. І таму на практыцы мультыкультуралізм выліваецца ў жорсткую аўтарытарную дактрыну, якая стварае рэальныя абмежаваньні й перашкоды для свабоды думак і выказваньняў. Парадаксальна, што гэта адбываецца не ў Туркмэністане і не ў Паўночнай Карэі, а ў краіне – флягмане Вольнага сьвету.
 
  Амэрыка, найзаможнейшая і наймагутнейшая краіна сьвету, праходзіць празь нялёгкі пэрыяд. Яе прэзыдэнт публічна выбачаўся перад антыдэмакратычнымі арабскімі рэжымамі за моц і заможнасьць Амэрыкі. Ён рэзка зьменшыў падтрымку разьвіцьця дэмакратыі ў сьвеце. Слова “Беларусь”, бадай, ані разу за тры з гакам гады не зьляцела з прэзыдэнцкіх вуснаў. Выглядае, што цяперашняя амэрыканская ўладная эліта стыдаецца і брыдзіцца моцы й уплыву сваёй краіны на міжнароднай арэне. Заняпад уплыву Злучаных Штатаў выразна кантрастуе з уздымам актыўнасьці ісламісцкіх сілаў, яднаньне іх зь леварадыкальнымі рэжымамі ў Лацінскай Амэрыцы, а таксама з Расеяй і рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі. Нахабныя дзеяньні ісламістаў Ірану ў Пэрсыдзкай затоцы і ў іншых месцах, іранскія атамныя амбіцыі, падступныя махлярствы Пакістану, спансараваньне Расеяю ворагаў Амэрыкі не атрымліваюць адэкватнага адказу збоку ўраду і галоўнае – дэфармаванай псэўда-лібэралізмам грамадзкай думкі Амэрыкі. Некампэтэнтнасьць і правалы сёнешняй адміністрацыі ў зьнешняй палітыцы могуць зраўняцца хіба толькі зь яе некампэтэнтнасью і праваламі ў палітыцы эканамічнай. Амэрыканскае грамадзтва фрагмэнтаванае і падзеленае на варагуючыя фракцыі, зносіны са сьветам уяўляюць сабою складзеныя абыяк і супярэчлівыя праекты. Аднак моц і жыцьцёва сіла Амэрыкі, якая ня раз падпадала іспытам і выпрабаваньням, заўсёды перамагала. Як перамагала яе вера ў вольнае і непрымаючае кайданоў фізычных ды інтэлектуальных грамадзтва, разьвіцьцё асобы ды імкненьне да самарэалізацыі яе ў славутай “амэрыканскай мары”.
Віталь ЗАЙКА

(Крыніца: “Весткі і паведамленьні”, (Новы Ёрк), – 2012, Nr. 2 (552), с. 3,7.)

Пост скрыптум

У дадатак да артыкула спадара Зайкі зьмяшчаем некалькі фатаграфіяў сучаснага амэрыканскага люмпэну, дасланых нам беларусам Уладам Каралём. Амэрыканскі люмпэн – ужо вельмі пашыраная зьява. Гэта не настолькі звычаёвая база, колькі вынік псэўдалібэралізму, дэградацыя прыстойнасьці. Ад клясычнага рымскага люмпэну, лёзунг якога быў: “Хлеба й відовішчаў”, ён мала розьніцца, хіба што мяшчанскай кансумпцыяй існаваньня. Ягоны лёзунг найболш прыблізна мог бы гучэць так: “Грошай і сэксу”.
Адам Мікша

0021.jpeg

005.jpeg

0092.jpeg

012.jpeg

016.jpeg

017.jpeg

018.jpeg

019.jpeg

d023.jpeg

29/3/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2012
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024