Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: НЯ ДАЙМА ЗАБІЦЬ СЯРГЕЯ КАВАЛЕНКУ! Дарагія беларусы, Гэта той, хто нягледзячы на ўсе магчымасьці зьмяніць пакараньне, расстраляў выканаўцу і сьведку нераскрытага злачынства – тэракту ў Менскім мэтро і масавага забойства людзей. Ён думае, што ніхто нічога не даведаецца, хто арганізавааў забойства беларусаў 11-га красавіка 2011-га года. У панядзелак ноччу, 26 сакавіка, героя-галадоўніка Сяргея Каваленку вывезьлі зь менскай турмы ў турэмны псіхіятрычны шпіталь “Віцьба-3”, што на поўнач за Віцебскам. Мэтадалогія савецкай рэпрэсіўнай псіхіятрыі добра вядомая. Над бездапаможным чалавекам (Сяргей ад голаду ўжо ня можа рухацца) будуць рабіць свае канцлягерныя мэдычныя катаваньні (магчыма нават з дазволу суда). Сутнасьць мэдычных катаваньняў – зьнішчыць здароўе і асабовасьць чалавека, ператварыць яго у фізічнага калеку, у бязвольную істоту, якая рэшту жыцьця вымушаная будзе толькі лячыцца, каб існаваць. Трэба ня даць забіць Сяргея Каваленку, ня даць зьнішчыць яго фізічны і псіхічны арганізм. Неабходна шырока інфармавць беларускую грамадзкасьць і міжнародную супольнасьць пра ўсё, што зь ім робяць і вытвараюць лукашысты ў псіхіятрычнай турме. Важныя патрабаваньні, каб спынілі катаваньне чалавека, паклалі яго ў нармальны цывільны шпіталь і вызвалілі з турмы, куды ўкінулі яго незаконна. На аўторак 27-га сакавіка тэмпература цела Каваленкі 35,1 градуса Цэльсія, ціск 80 на 60 мм ртутнага слупка, вага 48 кг (85 ранейшых пры росьце 182 см). Гэта крытычныя паказчыкі. У псіхіятрычнай турме, акрамя медыкамэнтознай апрацоўкі псіхатропнымі сродкамі, яго зьбіраюцца прымусова карміць праз зонд. Пры такім стане, як у Каваленкі, гэта небясьпечна і шкодна для арганізму. Прымусовае ненатуральнае кармленьне галадоўніка і абкалываньне яго псіхатропнымі сродкамі ёсьць сьведамае злачынства перад яго здароўем. Нават ў лукашысцкім “заканадаўстве” не дазваляецца такое рабіць. Чалавеку штучна працягваюць жыцьцё ў пакутах і робяць зь яго інваліда. Гэта сьведамы мэтад калецтва. Вусаты ўзурпатар і ягоныя каты ня хочуць прызнаць валявой перамогі Сяргея Каваленкі, ня хочуць прызнаць сваёй несправядлівасьці і выпусьціць яго з турмы. Яны пайшлі на новае злачынства перад яго асобай: гвалтоўна, не грунтуючыся ні на якім законе (яго няма) ператвараюць яго жыцьцё ў пакутлівае існавньне. Ўзурпатар нішчыць яго за любоў да Беларусі, за стойкасьць характару і вернасьць Беларускаму Нацыянальнаму Сьцягу. Катаў Сяргея Кавленкі трэба судзіць і караць па закону. Але ёсьць галоўны кат, які камандуе. Ён нясе адказнасьць за пакуты і сьмерць беларусаў. І гэта ўжо нельга цярпець! 28 сакавіка 2012 г. Зянон Пазьняк 29/3/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |