Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АКУПАНЦКАЯ РАСПРАВА НАД БЕЛАРУСАМ Сакратар Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Уладзімер Раманцоў апісаў, як супрацоўнікі лукашэнкаўскай міліцыі ўварваліся ў ягоную кватэру і прымусілі зьявіцца на судзілішча ў справе яго адмовы выконваць незаконнае патрабаваньне рэжыму здаць адбіткі пальцаў. Такіх выпадкаў па ўсёй краіне зафіксавана ўжо цэлы шэраг. Трэба адзначыць, што рэжым на працягу апошняга года перасьледуе сп. Раманцова, спрабуючы вымусіць яго. На вялікі жаль, бальшыня грамадзянаў Беларусі паслухмяна выканала гэтую антызаконную працэдуру, замест таго, каб масавым пратэстам сарваць падступны план рэжыму. Вядома, што рэжымны КГБ РБ зьяўляецца філіялам, падпарадкаваным спэцслужбам чужой дзяржавы – менавіта ФСБ Расеі. Усе дадзеныя на нашых грамадзянаў будуць выкарыстоўвацца маскоўскай канторай, вядомай майстэрствам наладжваць правакацыі. Кампанія татальнай дактыласкапіі дарослага насельніцтва Беларусі незаконная і парушае нашы грамадзянскія правы. Ёсьць яшчэ адна лекцыя па дзеяньнях рэжыму: нельга дапускаць на тэрыторыю свайго пражываньня прадстаўнікоў рэжыму, якія ня маюць санкцыі пракурора. Ня трэба разьлічваць на іхную “ прыстойнасьць” (яе ў іх няма) або, тым больш, на “офіцерскую честь” (яны ня ведаюць што гэта такое). Іхныя дзеяньні ад пачатку да канца прыведзенага эпізоду зьяўляюцца суцэльным парушэньнем закону, учынкамі людзей нізкага разьвіцьця. Алесь Хадасевіч Сьвадчаньне спадара Раманцова Вечарам 6 сакавіка мне патэлефанаваў незнаёмы чалавек і патрабаваў, каб я тэрмінова прайшоў дактыласкапічную рэгістрацыю. Пры гэтым ён дадаў, што сёньня ж прыйдзе да мяне дадому і правядзе гэтую працэдуру. Я, натуральна, адмовіўся і ад рэгістрацыі, і ад візіту незнаёмага мне чалавека. Спадзяваўся, што на гэтым усё і закончыцца. Прыкладна а дзесятай вечара ў дзверы пазванілі. У гэты час павінен быў прыйсьці з трэніроўкі мой сын, і я cпакойна адчыніў дзверы. На парозе стаялі два чалавекі, адзін з якіх быў ў форме маёра міліцыі, другі – у цывільным адзеньні. Яны не назвалі сябе, а чалавек у форме сказаў, што я павінен зараз жа здаць адбіткі пальцаў. Мяне абурылі такія паводзіны. Невядомыя людзі прыйшлі ў кватэру без дазволу, не назвалі сябе і пачалі нешта патрабаваць. Акрамя таго я ведаў, што згодна з дзеючым заканадаўствам, а менавіта, Палажэньнем аб парадку правядзеньня дабраахвотнай і абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, абавязковая дактыласкапічная рэгістрацыя ваеннаабавязаных праводзіцца пры наяўнасьці накіраваньня адпаведнага дзяржаўнага воргана або іншай арганізацыі на абавязковую дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю па устаноўленай форме. Такога накіраваньня я не атрымліваў. Пагэтаму ніякіх падстаў, нават фармальных, для праходжаньня дактыласкапіі не было. І я адмовіўся яе праходзіць. Тады чалавек у форме пачаў складаць на мяне пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні па артыкулу 23.4 “Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў” Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Я патрабаваў, каб людзі назвалі сябе. Чалавек у форме паказаў мне сваё пасьведчаньне. Гэта быў участковы інспектар Цэнтральнага РУУС г. Мінска маёр міліцыі Голуб В.А. А чалавек у цывільным так сябе і не назваў (толькі на судзе 23 сакавіка б.г. высьветлілася, што гэта супрацоўнік РУУС Шантыр Д.П) . Але, нягледзячы на абсурднасьць, Голуб склаў пратакол аб правапарушэньні і паведаміў, што я павінен з’явіцца ў суд Цэнтральнага раёнА г. Мінска а 10 гадзіне 16 сакавіка. У пратаколе таксама было пазначана, што я павінен з’явіцца ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 16 сакавіка бягучага года а 10 гадзіне раніцы. Участковы міліцыянер даў указаньні судовай уладзе. Судовае паседжаньне 16 сакавіка адбылося, але прысуд вынесены ня быў, - не з’явіліся “сведкі”-міліцыянты. Прызначанае на 23 сакавіка паседжаньне адбылося са спазьненьнем. Сьведка Шантыр Д.П. спазьніўся і ўсе павінны былі яго чакаць. Ён адказаў на пытаньні суддзі Якунчыхіна, пасьля чаго быў адпушчаны. Мае аргументы на незаконнасць складзенага пратаколу былі праігнараваны. “Суд” вынес пастанову аб спагнаньні з мяне штрафу ў памеры трыццаці базавых велічынь. 8/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |