Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

На агульную бяду людзі ў нашай краіне рэагуюць па-рознаму. Адны рыхтуюцца даць адлуп лукашыстоўскім рабаўнікам. Усё часьцей у розных месцах можна пачуць ад дарослых мужчын рашучыя словы: “Настане дзень, выйдзем усе разам і пагонім іх…” Іншыя абралі гэткі “засьцянковы” варыянт паратунку сябе і сваіх сем’яў. Такія людзі ўсё больш абмяжоўваюць свой сьвет уласным домам, дваром, дачай і гаспадаркай. Яны зьбіраюць недатыкальныя запасы харчоў і іншага неабходнага для выжываньня, добраўпарадкваюць тэрыторыю і камунікацыі. У іхных галовах склаўся вобраз “непрыступнай крэпасьці” у стылі ангельскага дэвізу “My home is my castle”. Яны ўпэўнены, што яны будуць харчавацца, корпацца ў гародзе і слухаць сьпевы птушак на сваіх дрэвах нават тады, калі вакол усё будзе валіцца і гібець пад ўладараньнем антынароднай хунты. Гарантыяй такой перакананасьці служыць нават не моцны плот вакол уласнай тэрыторыі, а даўні савецкі “прынцып”: “Я нікуды ня лезу, і мяне ня будуць чапаць”.

Больш вопытныя беларусы тлумачаць гэтым гаспадарным асобам, што бывалі ў нашым народным жыцьці розныя эпізоды, калі агульная бяда ламала моцныя платы і ўрывалася ў добраўпарадкаваны двор гаспадароў. Так рабілі маскоўскія і нямецкія акупанты, забівалі людзей і забіралі ўсё нажытае імі багацьце. Так рабілі на вёсцы падчас калектывізацыі і масавых высылак у Сібір і на Поўнач. Так рабілі пры першых (1939 г.) і другіх саветах (1944-ты і пазьней), калі акупанты займалі лепшыя кватэры ў “вызваленых” беларускіх гарадах, а сем’і выкідвалі на вуліцу. Так рабілі захопнікі з усімі, хто не супраціўляўся чужынскаму захопу.

Але памяць у многіх людзей кароткая. Ім ня верыцца, што так можа быць. Яны пра гэта нават ня думаюць. І вось антыбеларускі рэжым напоўніцу заняўся рэанімацыяй памяці. Татальны працэс разбурэньня пачынаецца ў Смалявіцкім раёне, слаўным сваімі краявідамі і камфортам для пражываньня. Лукашызм вырашыў пабудаваць там шматмільённы кітайскі горад з кітайцамі. Беларусам адразу стала мала месца на сваёй зямлі. Прычым не абы якім беларусам, а набліжаным да рэжыму. Кітайскі горад павінен узьнікнуць на месцах, дзе паставілі свае маёнткі-дачы міліцэйскія начальнікі і іншыя з лукашыстоўскай адміністрацыі. Сярод жыхароў, што праўда, аказалася шмат і простых беларускіх работнікаў, якія зьдзейсьнілі мару пра свой катэджык і сьпевы птушак на дрэвах. Але ўсё гэта павінна быць ліквідавана, каб ачысьціць тэрыторыю для кітайцаў. Людзі пачалі зьбірацца на пікеты і пісаць транспаранты (нават на кітайскай мове!). Аказалася, што лукашызм – гэта агульная бяда, якая груба навалілася на ўсіх, не разьбіраючы чыноў і паходжаньня. Гэта ёсьць трывожная лекцыя для ўсіх беларусаў. Пакуль агульнанародным намаганьнем не ліквідаваны рэжым антыбеларускай здрады, ніхто ня можа жыць у спакоі ў нашай акупаванай краіне.

х х х

25 сакавіка псэўдаапазыцыя заклікала людзей сабрацца ў Менску каля Акадэміі навук, а потым ісьці разам зь ёю на бангалорскі сабачнік. Удзельнікі гэтых падзеяў цяпер паведамляюць аб тым, што адбывалася. Некалькі тысячаў людзей сапраўды сабраліся каля Акадэміі. Пастаялі разам, павіншавалі адзін аднаго са сьвятам. А потым псэўды павялі людзей да Бангалору. Некаторыя беларусы ўбачылі ў калоне кампанію пэдэрастаў і лесбаў пад стракатымі сьцягамі, махнулі рукой і пайшлі дахаты, не жадаючы далучацца да мярзоты. Іншыя ўсё ж дайшлі да ўнівэрсама “Рыга”, але павярнуліся і пакінулі калону. Каля тысячы асобаў дайшлі да Бангалора. Пачаліся выступы івашкевічаў-мілінкевічаў і падобных. На працягу першай паловы гадзіны бальшыня тых, хто нават дайшоў да сабачніка, разышліся ў розныя бакі. Вакол эстрады з псэўдаапазыцыйным арганізатарамі засталося чалавек дзьвесьце…

Такое ў тэатральным мастацтве называецца каротка і выразна – правал п’есы. Пра гэта ведаюць і арганізатары бангалорскай прафанацыі, нягледзячы на тое, што яны даюць бадзёрыя інтэрв’ю і абяцаюць арганізаваць праз месяц у тым жа прафанацыйна-бангалорскім духу свой “чарнобыльскі шлях”. Людзі ўжо зразумелі, паслухаўшы іх, што на псэўдаапазыцыйным “шляху” зноў будуць пэдэрасты пад стракатаымі сьцягамі і паўаголеныя істоты з надпісамі на жыватах “Нет АЭС!” Зразумелі правал і тыя, хто стаіць за ініцыятарамі. Раптам Івашкевіча “запрасілі ў пракуратуру” і ён пачаў пазіраваць у амплуа “ахвяры рэпрэсій”, якая “подрывала госсуверенітет”. Маўляў, ён сказаў пра санкцыі супраць рэжыму, а за гэта цяпер будуць кідаць за краты. Толькі такія прыёмчыкі ўжо даўно не спрацоўваюць. Людзі яшчэ раз пераканаліся, з кім маюць справу.

Нельга ніколі і нідзе, а асабліва ў важныя для нацыі дні, хадзіць сьледам за падстаўнымі і фальшывымі.

х х х

Радыё Свабода 25 сакавіка паведаміла пра зьезд “беларускіх эўразійцаў” з фотапартрэтам лідарчыка гэтай гоп-кампаніі Баранчыка (у Сеціве дзеяч адразу атрымаў мянушку Лубянчык). 59 прадстаўнікоў з усяе Беларусі ў Менску вырашылі ўтварыць арганізацыю, якая будзе прасоўваць у жыцьцё “Эўразійскі саюз”, куды нядаўна Масква сабрала Казахстан і Беларусь. Радыё зрабіла нават спасылкі на сайты арганізатараў “зьезду” (суцэльная маскальшчына і антыбеларуская ідэёвасьць). У цэлым падзея з удзелам маскоўскай агентуры падавалася як нешта дастаткова саліднае, без сапраўднай аналітыкі гэтага акту служэньня антыбеларускаму рэжыму і дзяржаўнай здрады. Магчыма камусьці важна было “прапіярыць” гоп-кампанію.

х х х

28 сакавіка рэжым распаўсюдзіў па краіне інфармацыю пра чарговую сваю “рэформу”. Міністар адукацыі рэжыму С. Маскевіч заявіў журналістам: “В настоящее время идёт активная работа по оптимизации двухступенчатой системы высшего образования…”

Зьместам “рэформы” стала скарачэньне тэрміну навучаньня на гуманітарных факультэтах з пяці да чатырох гадоў, скарачэньне лекцый і іншых вучэбных заняткаў. “Рэформу” можна лічыць зусім няпоўнай і негрунтоўнай. А чаму б не скараціць навучаньне гуманітарыяў да аднаго года або аднаго месяца? Давесьці ім пра геніальнасьць лукашыстоўскага чучхэ ды і выпраўляць на месцы працы. Чалавецтва і акадэмічная навука не выпадкова за стагоддзі выпрацавалі менавіта існуючыя ў большасьці краінаў формы і мэтады навучаньня студэнтаў. Менавіта пяць гадоў, а не год і не месяц. Лукашызм наносіць чарговы ўдар па духоўнаму разьвіцьцю нашага народу, ламае сістэму адукацыі ў злачынным імкненьні пашырыць ажлабленьне нашых людзей. Маскве і лукашызму патрэбна не адукаваная моладзь, а сума недавучак, якімі можна хватка і проста маніпуляваць. Бацькі і самы маладыя павінны былі б супрацьпаставіцца гэтаму злачынству.

Янка Базыль

8/4/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2012
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024