Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Усё зразумела Наш камэнтар: Камэнтароў ня трэба, усё зразумела… Алесь Хадасевіч І яго могуць пакараць 7 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала з Грэцыі. Там адбыліся масавыя выступы пратэсту пасьля самагубства пэнсіянэра на цэнтральнай плошчы Афін. Дэманстранты пабілі аднаго паліцэйскага і забралі ягоную кулеадпорную камізэльку ды іншае абсталяваньне. Наш камэнтар: Людзі абвінавачваюць Нямеччыну і брусэльскую бюракратыю ў сваім народным няшчасьці. Паліцыі ўсё цяжэй становіцца біць дэманстрантаў. Той, хто б’е людзей, павінен памятаць, што і яго могуць пакараць. Алесь Хадасевіч Нельга маўчаць 8 красавіка 2012 г. іспанская газэта “ABC” напісала з Украіны. У горадзе Мікалаеве сын мясцовага начальніка-дэпутата і ягоныя сябры згвалцілі і па-зьверску забілі 18-гадовую Аксану Макар. Паліцыя спачатку арыштавала злачынцаў, а потым выпусьціла іх. Але людзі правялі дэманстрацыі пратэсту ў Мікалаеве, Данцеку, Львове, Кіеве і шэрагу іншых гарадоў. Вымушана было адрэагаваць міністэрства ўнутраных справаў і нават прэзыдэнт Януковіч. Злачынцы былі арыштаваныя зноў, іх будуць судзіць. Газэта апісвае шэраг іншых злачынстваў, зьдзейсьненых апошнім часам сынкамі начальнікаў. Наш камэнтар: Зразумела, што без народных салідарных пратэстаў злачынцы засталіся б на волі і працягнулі б рабіць свае зьверствы. Але людзі вымусілі дзяржаўныя структуры дзейнічаць. Вядома, што начальнікаў, якія выпусьцілі забойцаў, ужо звольнілі са службы. Калі б людзі змаўчалі, то злачынцаў бы ніхто не чапаў у краіне, дзе мацнее мафійная ўлада. Нельга маўчаць, трэба салідарна бараніць сваіх дзяцей і свае правы. Алесь Хадасевіч “Пагроза для міру” 8 красавіка 2012 г. французкая газэта “Le Monde” паведаміла, што Ізраіль абвясьціў вядомага нямецкага пісьменьніка Гюнтэра Граса пэрсонай нон грата і забараніў яму ўезд у Ізраіль. У сваёй апошняй паэме Грас назваў Ізраіль “пагрозай для міру”. Наш камэнтар: Рашэньне кіраўніцтва краіны лагічнае. Нам таксама трэба дзейнічаць лагічна. Тых, хто робіць антыбеларускія заявы ў сьвеце, абзывае наш народ і нашу культуру, таксама трэба не пускаць на нашу зямлю (або гнаць зь яе прэч). Юрка Марозаў А цяпер хай пішуць 8 красавіка 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Трэцяя прэзыдэнцкая кадэнцыя Уладзіміра Пуціна ў Крамлі, якая пачынаецца праз месяц, павінна быць апошняй, а сам ён у сваёй палітыцы павінен улічваць думку апанэнтаў – так мяркуюць грамадзяне Расеі, якіх апытаў незалежны Аналітычны Цэнтр Юрыя Лявады. Амаль палова расейцаў (49%) хоча, каб Пуціна праз 6 гадоў на пасадзе прэзыдэнта замяніў нехта іншы”. Наш камэнтар: Меркаваньні, пажаданьні і аналітыкі выглядаюць салідна. Цяпер іх можна рабіць сэрыямі, лубянская кантора будзе толькі пасьмейвацца. Асабліва, калі такое агучваецца падстаўнымі “незалежнымі цэнтрамі”, кшталту Лявады. Канторы сьмешна, бо з дапамогай псэўдаапазыцыі Лубянцы ўдалося завабіць-зацягнуць на “выбарчыя ўчасткі” псэўдавыбарчага шоў дзесяткі мільёнаў падманутых людзей. Іх надурылі, і цяпер яны могуць “выказваць свае пажаданьні”. Ня трэба было хадзіць на арганізаваны гэб’ём прафанацыйны электаральны падман. Толькі байкот! Юрка Марозаў Іх трэба ліквідаваць 9 красавіка 2012 г. італьянская газэта “Repubblica” паведаміла з Сірыі. Прэзыдэнт Асад патрабуе пісьмовых гарантыяў ад апазыцыі і ў цэлым пагаджаецца з планам урэгуляваньня Кофі Анана. Але ён адмаўляецца выводзіць з гарадоў войскі, якія працягваюць забіваць людзей. Наш камэнтар: Дыктатура куражыцца. У кулуарах забойца народу вядзе куртуазныя перамовы з Ананам і іншымі, а на вуліцах тэрарыстычныя часткі рэжыму страляюць па людзях. Юрка Марозаў 9 красавіка 2012 г. славацкая газэта “SME” паведаміла, што выбары ў Паўднёвай Асэціі выйграў былы начальнік КГБ П. Асэціі Леанід Цібілаў. Адарваную ад Грузіі П. Асэцію прызнала толькі Расея. Наш камэнтар: Вось такое “маскоўскае вызваленьне” і такая “дзяржаўнасьць”: русіфікацыя, гэбізацыя і раскраданьне народных багацьцяў… Алесь Хадасевіч 15/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |