Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (12-15.04.2012)

Лібія адпрэчыла прэтэнзіі Эўропы

12 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што лібійскія ўлады адмовіліся выдаць сына Кадафі Сайфа Іслама ў Міжнародны трыбунал у Гаагу. Яго будуць судзіць у Лібіі.

Наш камэнтар: Віктара Кадафі будуць судзіць і пакараюць паводле закону там, дзе ён тварыў злачынствы разам з сваім таткам-дыктатарам.

Алесь Хадасевіч
***
Разбуральнікі краіны

13 красавіка 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала пра разьлік, зроблены паўднёвакарэйскай выведкай. Яе адмыслоўцы падлічылі, што няўдалы запуск Паўночнай Карэяй балістычнай ракеты каштаваў народу краіны 850 мільёнаў даляраў. На гэтыя грошы можна было б накарміць 80% насельніцтва галадаючай П. Карэі.

Наш камэнтар: Статыстыка, вельмі добра знаёмая беларусам. Акупацыйны рэжым таксама марнуе народныя грошы на свае дзікія праекты з лядовымі палацамі і ракетамі, разбураючы эканоміку краіны.

Алесь Хадасевіч
***
У іх няма шансаў

14 красавіка 2012 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведаміла з Эгіпту. Там ЦВК прыняло рашэньне зьняць кандыдатуру былога паплечніка скінутага дыктатара Мубарака. Сулейман быў начальнікам спэцслужбаў пры Мубараку і захацеў кандыдаваць на прэзыдэнцтва краіны на бліжэйшых выбарах. Некаторых іншых таксама зьнялі з выбарчай гонкі.

Наш камэнтар: Вядома, што спэцслужбам дыктатураў уласьціва паводзіць сябе расперазана таксама і пасьля падзеньня дыктатуры. Гэбэшнікі ўсіх краінаў павінны ведаць – пасьля абвалу іхнага рэжыму ў іх няма шансаў.

Юрка Марозаў
***
“лібэралізм” — гэта нянавісьць народаў

14 красавіка 2012 г. ангельская газэта “Guardian” паведамляе пра ўзмацненьне актыўнасьці антыісламскіх груповак. Яны ствараюць міжнародныя сеткі па ўсёй Эўропе і ў ЗША. Цяпер ідэнтыфікаваны 190 такіх груповак. Газэта піша, што менавіта гэтыя групоўкі натхнілі нарвэжскага забойцу Брэйвіка.

Наш камэнтар: Газэта толькі ня згадвае аб тых, хто натхніў эўрапейскіх лібэралаў і іншых левакоў наладжваць рэжым “адчыненых дзьвярэй” ды “шматкультурнасьць” і прымаць у краінах эўрапейскай, хрысьціянскай цывілізацыі мільёны чужынцаў з экзатычных краін. І атрымалася з усяго гэтага “лібэралізму” толькі ўзаемная нянавісьць і вавілонскае мяшанка народаў.
Для беларусаў гэта ёсьць вялікая лекцыя ў сувязі з крымінальнымі планамі лукашызма засяліць Беларусь мільёнамі кітайцаў. Вынік будзе найгоршы.

Алесь Хадасевіч
***
Яны моцна памыляюцца

14 красавіка 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала пра выданьне апошніх дзьвюх кніг вядомага ангельскага палітолага Эдварда Лукаса. У інтэрв’ю Лукас распавядаў пра зьмест кніг, прысьвечаных савецкаму шпіянажу на Захадзе. Ён сказаў сярод іншага: “Цяперашняе кіраўніцтва Расеі хутчэй больш падобнае на крымінальны сіндыкат, чым на нармальны ўрад”. Лукас апісаў, як тыпова дзейнічаюць расейскія шпіёны ў заходніх краінах. Гэта не Джэймсы Бонды з іхнымі экзатычнымі прыгодамі. Яны прыязджаюць на Захад, уладкоўваюцца на жыльлё ў небагатых кварталах, выконваюць манатонную працу, зьліваюцца з грамадзтвам. А потым, калі цалкам упішуцца ў сацыяльны кантэкст, пачынаюць выкрадаць інфармацыю.

Наш камэнтар: Дзеяньні маскоўскага крымінальнага сіндыкату ў Беларусі зусім іншыя. Маскоўцы ўжо ні з чым ня крыюцца, яны лічаць, што ўжо “цалкам упісаліся” і паводзяць сябе дэманстрацыйна нахабна і цынічна, з адкрытай нянавісьцю да беларусаў. Яны ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці і вечнасьці свайго панаваньня ў нашай акупаванай краіне. Яны моцна памыляюцца…

Юрка Марозаў
***
Не жаліцца, а граміць

14 красавіка 2012 г. латвійская газэта “Diena” паведаміла, што армія Паўднёвага Судана ў выніку баёў адбіла наступ суданскай арміі, якая спрабавала захапіць памежны горад Хіглігу.

Наш камэнтар: Дыктатарскі ўрад Судану ў парушэньне міжнародных дамоўленасьцяў атакуе Паўднёвы Судан, які нядаўна заваяваў сваю дзяржаўную незалежнасьць. Але вызвалены народ не напалохаўся і не пачаў жаліцца ў міжнародныя структуры. Ён утварыў армію і бароніць сваю зямлю і свае нацыянальныя багацьці. Падаць заяву ў міжнародныя структуры заўсёды лепш пасьля разгрому варожых сілаў.

Алесь Хадасевіч
***
Даніэл

15 красавіка 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала вялікоднае віншаваньне патрыярха Румынскай Праваслаўнай Царквы Даніэла. Пастыр зьвяртаецца з словамі пасланьня да вернікаў.

Наш камэнтар: Зразумела, што румынскі праваслаўны пастыр зьвяртаецца да сваёй паствы на роднай мове гэтай паствы, на мове народу, якому ён служыць. Румынскім праваслаўным і ў галаву не прыходзіць, што “Праваслаўе – гэта руская вера”, як паўтараюць у Маскве. Крывадушнасьць магчымая толькі ў акупаваных краінах, дзе дзейнічаюць структуры РПЦ.

Юрка Марозаў

16/4/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2012
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024