Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
«Кантора» ў Славакіі 16 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Pravda” надрукавала інтэрв’ю з Паўлам Усавым, прадстаўленым як “дырэктар Беларускага цэнтру эўрапейскіх дасьледваньняў”. Гэты «Усов» сказаў сярод іншага: “Лукашэнка зьдзяйсьняе вытанчаную палітыку, якая дазваляе яму ўтрымацца ў крэсьле. Ён робіць па максімуму, каб грамадзяне мелі сярэдні жыцьцёвы ўзровень, які ёсьць лепшым, чым быў у пэрыяд Савецкага Саюза. Далейшым чыньнікам ёсьць тое, што бальшыня людзей у Беларусі ня бачыць ніякой альтэрнатывы”. І гэтак далей. Наш камэнтар: На фотаздымку ў газэце – нардычны таварыш Усов у позе мысьляра. У вялікім інтэрв’ю Усов аніслова не сказаў пра трагедыю нашага народу, пра русіфікацыю і зьнішчэньне ўсяго беларускага акупацыйным рэжымам. Што робіць ён і ягоны “незавісімый центр ісследованій”, можна ўбачыць на іхнай інтэрнэт-старонцы. Вось цытата з апошняга “ісследованія”: “Современная Беларусь, впрочем, как и её исторические предшественники, уже в силу своих компактных размеров не может претендовать на собственный цивилизационный статус…” Гэтак “цэнтар” піша пра беларускую цывілізацыю, ВКЛ і г.д. Юрка Марозаў 16 красавіка 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала пра сьвяткаваньне 85-годдзя Папы Рымскага Бэнэдзікта XVI. У Ватыкан былі запрошаны нямецкія дзеці, — землякі панціфіка –, якія ў народных строях танцавалі для юбіляра баварскія танцы. Алесь Хадасевіч 16 красавіка 2012 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала пра справаздачу камісіі па правах чалавека ААН, абнародваную ў Жэнэве. Камісія заявіла, што байцы паўстанцкіх атрадаў таксама зьдзяйсьняюць “пазасудовыя забойствы”, забіваюць жаўнераў, калі бяруць іх у палон. Камісія спадзяецца на ўсталяваньне міру ў Сірыі. Наш камэнтар: Камісія скардзіцца, а вайна антычалавечага рэжыму супраць народу працягваецца. Дыктатар, ягоныя афіцэры і жаўнеры думалі, што яны будуць беспакарана забіваць людзей, а ў іх ніхто ня стрэліць і не заб’е. Яны памыляліся. Народ узброіўся і пачаў дзейнічаць. Алесь Хадасевіч Наш камэнтар: Цяпер трэба чакаць, што адвакаты дакажуць псіхічную хваравітасьць забойцы Брэйвіка, і ўсё скончыцца моцнай абаронай жыцьця таго, хто забіў дзесяткі людзей. Толькі вядома, што сярод ахвяраў монстра ёсьць адна маладая грузінка. Грузінскі народ і грузінская сям’я абавязкава адэкватна пакараюць забойцу. Гэтаму народу брыдкія вычварэньні лібэралізма. Алесь Хадасевіч 17 красавіка 2012 г. дацкая газэта “Kristelig Dagblad” напісала пра заяву парляманту Судана. У сувязі з баямі за багатую нафтай памежную тэрыторыю Судан абвясьціў Паўднёвы Судан (які нядаўна дамогся незалежнасьці) “ворагам” і заклікаў дзяржаўныя ўлады “ставіцца да П. Судану адпаведна”. Наш камэнтар: Зразумела, што гэта ёсьць дзікія заявы дзяржаўнага прадстаўніцтва. Але вядома, што можна рабіць і інакш – хітрэй. Расейская імпэрыя абвясьціла Беларусь “лепшым сябрам” і “самым надзейным хаўрусьнікам” і пад гэтыя фальшывыя дэклярацыі разрабоўвае і зьнішчае нашу краіну, нішчыць наш народ. Юрка Марозаў 17 красавіка 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра грамадзкія настроі ў Нарвэгіі ў сувязі са злачынствам масавага забойцы Брэйвіка. Многія людзі абвінавачваюць у няздольнасьці паліцыю і ўлады. Яны кажуць пра іхную наіўнасьць, спалучаную з самагубчай імігранцкай палітыкай, заснаванай на фальшу. На пачатку гэтага года ў Нарвэгіі жыве паўмільёна чужынцаў і яшчэ сто тысячаў нашчадкаў імігрантаў (гэта на 4 мільёны насельніцтва). Большасьць зь іх ня хочуць быць нарвэжцамі, ствараюць паралельныя грамадзтвы, працуюць “па чорнаму” (ня плацяць падаткі), многія займаюцца наркагандлем, крымінальнымі злачынствамі. Нарвэжцы ўцякаюць з некаторых кварталаў гарадоў і раёнаў краіны, дзе жывуць ужо толькі чужынцы. У 2040 г. палову насельніцтва Осла будуць складаць чужынцы. Наш камэнтар: Трэба падкрэсьліць, што йдзецца пра чужынцаў з нарвэжскімі пашпартамі ў кішэнях. Народ эўрапейскай, хрысьціянскай культуры задыхаецца ў гэтым лібэральным маразме. Людзі хвалююцца за сваю нацыянальную, дзяржаўную і чалавечую будучыню. Беларусам гэта вельмі добра знаёма. Антынародны рэжым вырашыў абрынуць на нашы галовы мільёны кітайцаў. Такі вось лукашызм-лібэралізм. Юрка Марозаў 22/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |