Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ зьвярнулася была ў Менскі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне 26 красавіка мэмарыяльных мерапрыемстваў у Менску з нагоды 26-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Партыя зрабіла заяўку на Кіеўскі сквер. Заяўка была пададзена сваечасова, 10 красавіка. Мінулыя разы гарадзкая адміністрацыя дазволу на мерапрыемствы не давала і знаходзіла “абгрунтаваньні” для свайго рашэньня. Менгарвыканкам пісаў арганізатарам-заяўнікам, што “у Кіеўскім скверы робіцца рамонт фантану”. Гэта было летась, і арганізатары падумалі, што фантан ужо адрамантавалі. Аказалася, што гісторыя вакол фантану набывае рысы “эпапеі”, бясконцых будаўнічых прыгодаў, добра вядомых у савецкай і постсавецкай практыцы як “доўгабуд”. Пра “рамонт фантану” Менгарвыканкам напісаў у сваім адказе арганізатарам і сёлета. Мяркуем, аднак, што справа тут не ў “доўгабудзе” і не ў “эпапеі”. Лукашэнкаўская бюракратыя без асаблівай фантазіі, але пасьлядоўна і настойліва імкнецца заглушыць голас народу. Такім чынам, мерапрыемства, заяўленае КХП-БНФ, афіцыйна не дазволена. Трэба прызнаць, што бюракратычныя фармулёўкі менскіх структураў рэжыму зьяўляюцца ўзорам чыноўніцкай адпіскі: нібыта, і не нагрубілі, і сябе “не падставілі”. Усё так цьмяна і расплывіста, што нат вопытны кручкатвор не разьбярэцца ў чым праблема. А праблема ў тым, што лукашыстоўскія чыноўнікі баяцца адказнасьці за свае словы і за свае дзеяньні. Яны баяцца таксама беларускіх людзей, якія зьбіраюцца разам і абмяркоўваюць свае праблемы. Боязь рэжымных чыноўнікаў абгрунтаваная. Набліжаецца дзень, калі беларускі народ запатрабуе ад іх справаздачы аб іхных антынародных і антыдэмакратычных дзеяньнях. І тады ім ня ўдасца прыкрыцца сваімі адпіскамі, як фігавымі лісткамі. Публікуем тэкст адказу Менгарвыканкаму Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 25/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |