Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(РАСПРАЦОЎКІ І ПРАПАНОВЫ Адбылося рэгулярнае паседжаньне Паліткамітэту Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. (Паліткамітэт – гэта дарадчы ворган, які рыхтуе аналіз і палітычныя прапановы для Сойму Партыі.) Адзначана, што антыбеларускі рэжым, як і раней, праводзіць вырабленую і тыповую акупацыйную палітыку. Рэпрэсіўныя адносіны да насельніцтва як да ворага рэжыму сталі даўно нормай дачыненьняў да беларусаў і абвастрыліся ў апошні час. Байкот З канца 2010 года рэзка ўзрасьлі рэпрэсіі і бяспраўныя затрыманьні людзей. Як і раней, поўнасьцю адсутнічаюць канстытуцыйныя (законныя) магчымасьці зьмены ўлады і ўплыву людзей на выбары. У гэтых умовах любыя выбары становяцца інструмэнтам захопу ўлады прыўладнай групай узурпатара. Выбарчы працэс, галасаваньне і прысутнасьць выбаршчыкаў на выбарах выкарыстоўваюцца для фальсіфікацыі і фармальнага абгрунтаваньня нелегітымнай улады. Зьмест галасаваньня ня мае значэньня, лічбы галасаваньня ўстанаўліваюцца рэжымнай адміністрацыяй на карысьць рэжыму. У гэтых умовах, якія існуюць ужо доўгі час, удзел беларусаў у акупацыйных выбарах немэтазгодны, бо зьяўляецца, фактычна, падтрымкай антынароднай палітыкі антыбеларускага рэжыму, забясьпечвае яму фармальныя і лёгкія магчымасьці для фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня. Мэтадам пратэсту і змаганьня зь беззаконьнем і фальсіфікацыяй і сродкам кансалідацыі беларусаў можа быць агульны байкот выбараў, татальны байкот палітыкі і дзеяньняў рэжыму. Ніхто – на фальшывыя выбары! Партыя і Фронт мусілі б працягваць палітыку байкоту і заклікаць да антырэжымнай беларускай салідарнасьці грамадзтва. Паліткамітэт прапануе гэтае пытаньне на разгляд травеньскага Сойму КХП-БНФ дзеля прыняцьця рашэньня. Зянон Пазьняк – прэзыдэнт Палітычна гнілая сытуацыя і ў істоце сваёй антыбеларуская тэндэнцыя, што вызначылася ў дзеяньнях псэўдаапазыцыі пасьля ейнага правакацыйнага ўдзелу ў так званых “прэзыдэнцкіх” выбарах 2010 года і спрыяньні фармалізацыі незаконнага захаваньня ўлады Лукашэнкам, ставіць перад Партыяй, Фронтам і ўсёй беларускай грамадзкасьцю неабходнасьць пацьвярджэньня альтэрнатыўнага змаганьня за вольную дэмакратычную Беларусь супраць этнацыду, узурпацыі ўлады і акупацыйнага фашызму ў маскоўскай абгортцы. Этнацыд, разбурэньне беларускай культуры, русіфікацыя, фізічнае і духоўнае вынішчэньне беларускай нацыі ёсьць сэнсам, зьместам і звышзадачай акупацыйнай палітыкі антыбеларускага рэжыму. Праблемы эканомікі, экалогіі, сацыяльная дэградацыя грамадзтва, грубае парушэньне правоў асобы ёсьць вытворнай, другаснай зьявай, вынікам антыбеларускай палітыкі, якая зьяўляецца злачынствам супраць нацыі. Партыі Фронта станоўча было б яшчэ раз засьведчыць аб сэнсавым альтэрнатыўным змаганьні з антынацыянальнай, антынароднай сістэмай. Гэтае змаганьне мае на мэце вольную Беларусь і наперадзе – вольныя выбары без Лукашэнкі. Асоба, якая ёсьць альтэрнатывай дыктатуры і якую Партыя Фронту прапануе на вольныя выбары прэзыдэнта – Зянон Пазьняк. Рацыянальна было б прапанаваць Зянону Пазьняку ўжо цяпер (адразу пасьля пастановы Сойму) фармаваць групу падтрымкі прэзыдэнта вольнай Беларусі, не абмяжоўваючы колькасна яе склад. 19 красавіка 2012 г. Паліткамітэт Сойму КХП-БНФ 26/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |