Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёньня ў нас 26-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы, якая ператварылася ў пэрманэнтную катастрофу нацыі, у мэтад генацыду і вынішчэньня, якім карыстаюцца ворагі Беларусі. Мы маем тры чарнобылі. Першы – гэта той, які пачаўся 26 красавіка 1986 года, які атруціў наш народ і зямлю, забраў тысячы жыцьцяў і забірае штогод. Другі – гэта будучы магчымы Чарнобыль, які рыхтуюць нам ворагі чалавецтва пад Астраўцом ля старажытнай нашай сталіцы Вільні. Наступствы другога чарнобылю адчуваюцца ўжо цяпер у сацыяльна-палітычнай сфэры і будуць павялічвацца кожны год, калі толькі не спыніць гэтую заплянаваную сьмерць. Тут робіцца ўсё супраць лёгікі, навукі і эканомікі, таму што задачы стаяць неадэкватныя, ня згодныя са здаровым сэнсам і патрэбамі людзей, але адпаведныя антыбеларускай палітыцы чужой дзяржавы. Па сутнасьці шляхам фінансава-палітычных маніпуляцыяў Расея хоча пабудаваць у сэрцы Беларусі сваю атамную станцыю коштам Беларусі і выкарыстаць яе як стратэгічны аб’ект сваёй акупацыйнай і ваеннай палітыкі. І нарэшце – трэці чарнобыль, самы сташны і самы разбуральны, які забясьпечвае першаму і другому чарнобылям нішчэньне нашага народа. Гэта ёсьць палітычны чарнобыль – лукашызм, цемра, якая тэрарызуе грамадзтва і разбурае краіну. Беларусам трэба змагацца супраць усіх трох чарнобыляў. Але без ліквідацыі трэцяга чарнобыля цемры не магчыма ўратаваць Беларусь ад атамнай сьмерці. Будьма ж здольныя на змаганьне з Чарнобылем дзеля жыцьця і будучыні нашай нацыі. Жыве Беларусь! Зянон Пазьняк 26/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |