Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскі-шоў: дзіўная “акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю” 22 красавіка Сеціва паведаміла пра падзею ў Варшаве. Тамака адбыўся вулічны канцэрт пад аптымістычным назовам “Салідарныя з Беларусьсю”. Цікава, што аўтары паведамленьняў не паведамлялі, што за музыка гучала са сцэны, хто арганізаваў гэтую падзею. Затое ўсіх назіральнікаў-рэпарцёраў зацікавіў “фотафакт”, які яны з задавальненьнем перадавалі чытаючай публіцы. На фота ў Сеціве (напрыклад, на старонцы “Нашай Нівы”) бачная даволі вялікая маса маладых людзей. Над імі ўзьняты адзін Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. А ў першых шэрагах стаяць гледачы з тварамі, закрытымі папяровымі маскамі. Колер масак – бел-чырвона-белы. Да гэтай гамы дадазены таксама некалькі штрыхоў, якія стылізаваным чынам перадаюць выяву вусаў. Атрымалася на выгляд ці то кур’ёзна, ці то злавесна. У Варшаве няма прычыны хаваць свае твары, каб не патрапіць пад рэпрэсіі, Польшча – дэмакратычная краіна. Чаму ж некалькі дзесяткаў маладых людзей схавалі свае твары, і гэты натоўп выглядае, як нейкія штампаваныя іншапланецяне з апавяданьняў Станіслава Лема? Надта ж дзіўная атрымалася “акцыя салідарнасьці з Беларусьсю”. Нагадаем, што на акцыях салідарнасьці з народам паняволенай краіны прынята з пашанай ставіцца да нацыянальна-дзяржаўных сымвалаў гэтай краіны (тым больш, калі яны забаронены акупацыйным антынародным рэжымам). Традыцыйна грамадзяне прыязнай краіны выходзяць на такія акцыі пад сваім нацыянальным сьцягам і пад сьцягам краіны, зь якой яны дэманструюць сваю салідарнасьць. У Варшаве ж гэтым разам ўсё выглядала, як нейкі псэўдаапазыцыйны моб-шмоб, з элемэнтамі падлеткавага арыгінальнічаньня. Мяркуем, што вусатая маска – гэта злы шарж на Лукашэнку. Шаржыстам падалося, што гэта будзе сьмешна. Але чаму яны наляпілі лукашэнкаўскія вусы на бел-чырвона-белую сымволіку, якую дыктатар люта ненавідзіць і зьнішчае? Нагадаем, што беларусам, якія былі салідарныя з польскім народам у часы прамаскоўскай хунты Ярузэльскага-Кішчака, не прышло б у галаву вырабляцца ў шаржыраваных масках з рысамі начальнікаў хунты на фоне польскай бела-чырвонай сымволікі. Беларусы да такой формы “салідарнасьці” проста не дадумаліся б. І ўсё ж, хто дадумаўся да “масак-шоў” у Варшаве? Няўжо польскія арганізатары? А можа ім гэта падказалі канторскія зухі з такзваных “беларускіх цэнтраў” і “цэнтрыкаў”, якіх у Польшчы цэлая плойма пад кіраўніцтвам адыёзных постацяў кшталту Слуцкай, Кобеца і іншых? Гэта ёсьць іхны псэўдаапазыцыйны стыль – ператвараць у прафанацыю ўсё сьвятое і беларускае, перакручваць і дурыць, хлусіць і цынічна рагатаць. Яны могуць быць задаволенымі, іхны моб-шмоб “удаўся”, пра яго паведамілі ў Сеціве, нават забыўшыся паведаміць пра галоўнае. Прыкра ўсё гэта. Няўжо няма ў Польшчы ураўнаважаных людзей, якія б зразумелі, што гэта гнюснасьць і надралі б вушы яе носьбітам? Юрка Марозаў 28/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |