Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Дзень памяці ахвяраў Чарнобылю У сувязі з тым, што рэжым забараніў мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Кіеўскім скверы ў Менску, 26 красавіка людзі пайшлі на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у Курапаты. А 18.00 яны ўзьнялі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, усклалі да курапацкіх крыжоў кветкі, запалілі сьвечкі. Грамада заслухала зварот Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Зянона Пазьняка – “Тры Чарнобылі” (апублікаваны). Потым выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Ён казаў пра злачынную палітыку антыбеларускага рэжыму, які працягвае свой антычалавечы экспэрымэнт над нашым народам. Мінулы год прайшоў пад знакам атамнага шаленства, якое ахапіла лукашыстаў. Яны абвясьцілі, што адной АЭС ім мала, трэба будаваць дзьве АЭС на нашай шматпакутнай зямлі. Усё больш людзей разумеюць, што гэтыя пачварныя атамныя праекты народжаны ў шызафрэнічнай сьвядомасьці ненавісьнікаў Беларусі. Ім трэба супраціўляцца. Калі ня будзе народнага супраціву, яны ператвораць нашу краіну ў суцэльны палігон для рэалізацыі сваіх вар’яцкіх планаў. Сёньня мы ўспамінаем ўсіх, хто загінуў і гіне пад крымінальнай уладай чужынскіх наймітаў. Памяць дыктуе нам неабходнасьць быць чуйнымі і салідарнымі. Нельга верыць дэмагагогіі фальшывых і падстаўных. Нельга быць з тымі, кім кіруе антыбеларускі рэжым. Таму ў гэты дзень мы мусім зноў нагадаць грамадзтву – адвярніцеся ад рэжыму і ягонай псэўдаапазыцыі, не хадзіце на іхныя псэўдавыбары, ня верце іхным абяцанкам. Разам, усе беларусы будзем ратаваць і адраджаць нашу Бацькаўшчыну. Людзі сьпявалі гімн “Магутны Божа”. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 28/4/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |