Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ
23 красавіка жыхары мястэчка Суботнікі на Іўеўшчыне не на жарт усхваляваліся. Справа ў тым, што шэраг мясцовых мужчын служаць у памежных войсках (мяжа з Летувой знаходзіцца ў некалькіх кілёмэтрах ад Суботнікаў). Як гром зь яснага неба, гэтыя мужчыны атрымалі загад бегчы на свае пастарункі. Сярод жыхароў пайшла пагалоска, што “начальства абвясьціла гатоўнасьць нумар адзін”. На дзяржмяжы такое гучыць вельмі сур’ёзна, асабліва на мяжы з блокам НАТО. Але гэтым разам ішлося не пра блок НАТО. 26 красавіка псэўдаапазыцыя наладзіла ў Менску свой чарговы псэўдамарш на тэму Чарнобылю. Усё было, як заўсёды ў іх. У тым ліку і ўзгодненасьць з антыбеларускім рэжымам. Але людзі, якія паглядзелі на падзеі з боку, убачылі нешта якасна новае. Такога, сапраўды, даўно ўжо не было на псэўдаапазыцыйных тусоўках. На “шэсьці” у бок бангалорскага сабачніка практычна не было людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту. Яны першымі (на аснове жыцьцёвага досьведу) зразумелі, што ў асобах арганізатараў “шэсьцяў” і “маршаў” маюць справу з асобамі, якімі кіруе акупацыйны рэжым. А вось маладых людзей сабралося чалавек трыста. (Яшчэ пытаньне, што гэта за моладзь і адкуль яна ўзялася.) З усяе краіны паступаюць зьвесткі пра ўзмацненьне паліцэйска-гэбоўскага перасьледу за нацыянальную беларускую сымволіку. Калі 26 красавіка ў сталіцы маладая дзяўчына вітала людзей з свайго балкону, махаючы Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, да яе ў кватэру праз некалькі хвілінаў уварваліся міліцыянты. Яны схапілі яе і павалаклі ў міліцэйскі ўчастак, дзе склалі пратакол “за хуліганства”. Калі на вуліцах, у мэтро і іншых публічных месцах дзяржыморды рэжыму бачаць значакі і нашыўкі на маладых людзях, яны кідаюцца на хлопцаў і дзяўчат, як сабакі. Усяго можна пабачыць і пачуць на вакзалах у любой краіне. Але надзвычайным аказаўся эпізод на вакзале ў Баранавічах, які адбыўся 30 красавіка. Пасярод вакзала агаліўся і зрабіў акт эгзгібіцыянізму для пасажыраў бацюшка РПЦ з Старадарожскага раёну. Стала вядома, што гэтая збочаная асоба рабіла гэта ня раз і даволі часта. У 2010 годзе бацюшку за гэта нават судзілі. Але потым “чудесным образом” судзімасьць была зьнятая і “пагашаная”, і ён працягнуў “служэньне” пастве РПЦ у вёсцы Прусы. Янка Базыль 11/5/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |