Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Аб змаганьні за вольную Беларусь Пастанова Сойму КХП — БНФ Сойм КХП – БНФ прааналізаваў палітычнае становішча ў краіне і адзначае наступнае: Палітычна гнілая сытуацыя і ў істоце сваёй антыбеларуская тэндэнцыя, што вызначылася ў дзеяньнях псэўдаапазыцыі пасьля ейнага правакацыйнага ўдзелу ў так званых “прэзыдэнцкіх” выбарах 2010 года (што паспрыяла незаконнаму захаваньню ўлады Лукашэнкам) ставіць перад Партыяй, Фронтам і ўсёй беларускай грамадзкасьцю неабходнасьць канкрэтна пацьвердзіць нацыянальную палітычную пазыцыю ў змаганьні з антынацыянальным рэжымам. Этнацыд, разбурэньне беларускай культуры, русіфікацыя, фшызацыя сістэмы, фізічнае і духоўнае вынішчэньне беларускай нацыі ёсьць сэнсам, зьместам і звышзадачай акупацыйнай палітыкі антыбеларускага рэжыму. Праблемы эканомікі, экалогіі, сацыяльная дэградацыя грамадзтва, грубае парушэньне правоў асобы ёсьць вытворнай, другаснай зьявай, вынікам антыбеларускай палітыкі, якая зьяўляецца злачынствам супраць нацыі. У гэтых абставінах Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ сьведчыць аб неабходнасьці асэнсаванага змаганьня з антынацыянальнай, антынароднай сістэмай, выставіўшы канкрэтную асабовую альтэрнатыву. Барацьба мае на мэце ліквідацыю ўзурпацыі ўлады, стварэньне вольнай Беларусі і вольныя выбары без Лукашэнкі. Перамены павінны адбыцца. Сойм прапануе Старшыні КХП — БНФ Зянону Пазьняку рыхтавацца выставіць сваю кандыдатуру ў прэзыдэнты на вольных выбарах у Беларусі адразу пасьля ліквідацыі рэжыму і рэкамендуе прыступіць да фармаваньня Групы падтрымкі і іншых структураў, неабходных у будучай выбарчай дзейнасьці Сойм КХП – БНФ 16/5/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |