Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАТРЭБНЫ БАЙКОТ І НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ВЫЗВОЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА

(Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 траўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы зрабілі аналіз сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі. Стан існаваньня антыбеларускага рэжыму сапраўды гнілы. Эканоміка Беларусі разбурана, і гэта відавочна ўсё большай колькасьці людзей у нашай краіне. З прамысловых прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў краіны паступаюць зьвесткі пра дзеяньні рэжымных структураў. Рэжымшчыкі пераконваюць працавітых беларускіх інжынэраў і рабочых ехаць у Расею, дзе “за тую ж працу плоцяць большыя грошы”. Многія нашыя людзі купляюцца на гэтыя завабліваньні і едуць у мафійную і дзікую Расею. А тым, хто застаецца, становіцца зразумелым, што маскоўскі рэжым адмыслова разбурае беларускую эканоміку, каб забясьпечыць правальны рынак працы Расеі сьвежым прылівам сілаў зь Беларусі.

Гісторыкі ўспамінаюць падзеі стогадовай даўніны – такзваныя рэформы Сталыпіна, калі паводле плянаў маскоўскай імпэрыі сотні тысячаў беларусаў падаліся ў Сібір, каб стацца рабамі расейскага прыгону (вядома, што гэтыя “сталыпніскія Рэформы” скончыліся катастрофай для мільёнаў людзей у расейскай імпэрыі). Тады сотні тысячаў нашых людзей былі назаўсёды страчаны для беларускай нацыі, яны растварыліся ў моры расейскага няшчасьця. Той жа лёс маскоўскія акупанты рыхтуюць нам цяпер. Адзіным выйсьцем з гэтага тупіку зьяўляецца Беларуская Салідарнасьць, еднасьць усіх беларускіх людзей у супольным няшчасьці, створаным імпэрыяй. Усё больш беларусаў разумеюць сутнасьць гэтых працэсаў. Яны гатовыя падтрымаць праграму Беларускай Салідарнасьці. Трэба працаваць з нашымі людзьмі, даводзіць да іх праўдзівую інфармацыю, паведамляць ім (нават у самых далёкіх кутках нашай зямлі) адэкватную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі. Трэба злучаць нашых людзей у агульную барацьбу за Народны Байкот.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра маразматычны стан русскоязычной школы ў Беларусі, пра суцэльны развал у адукацыйных установах РБ. Расейскі мат, зьняважлівыя адносіны да настаўнікаў і наагул дарослых людзей сталі нормай у акупаванай Беларусі. Лепшыя, творчыя кадры уцякаюць з гэтай “русскоязычной” школы. Русіфікатарская праграма ажлабленьня беларускай моладзі працуе на поўную шпулю.
Пра верасьнёўскія “выбары” у “палатку” бальшыня беларускіх людзей пакул ня думае. Але трэба даносіць да людзей праўдзівую інфармацыю, каб не дазволіць зрабіць зь іх ахвяраў псэўдаапазыцыйных жулікаў-зазывалаў. Многія людзі Беларусі, здольныя думаць і аналізаваць, адчуваюць, што настае важнейшы этап нашага нацыянальна-вызвольнага змаганьня – канчатковае вызваленьне Айчыны ад чужынскай акупацыйнай хунты. Трэба мабілізаваць на гэтую цывілізацыйную барацьбу ўсё наша грамадзтва.

Сойм абмеркаваў і прыняў пастановы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Пра бакот фальшывых выбараў” і “Аб народным змаганьні за вольную Беларусь”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 траўня 2012 г.

16/5/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2012
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024