Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЗАМЕЖНЫ ДРУК (31.05-05.06.2012) Няшчасныя саўкі 31 траўня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла пра заяву міністра спорта Расеі В. Мутко, які папракаў Польшчу за “штучнае падаграваньне сытуацыі”. Мелася на ўвазе заява нам. амбасадара Польшчы ў Маскве Я. Ксёнжка, які папярэдзіў расейскіх заўзятараў, каб яны не дэманстравалі ў Польшчы савецкай сымволікі падчас маючага адбыцца там чэмпіянату сьвету па футболу. На гэта старшыня Зьвязу заўзятараў зборнай Расеі Ю. Давыдаў паабяцаў, што 50 тысячаў расейцаў надзенуць у Варшаве чырвоныя майкі з серпам і молатам. Наш камэнтар: Спадзяемся, што польская паліцыя вялікімі сіламі выратуе ад народнага гневу няшчасных маскоўскіх саўкоў. Юрка Марозаў 3 чэрвеня 2012 г. бэльгійская газэта “Le Soir” напісала пра судовую справу скінутага прэзыдэнта Эгіпту Мубарака. Суд асудзіў яго і ягонага начальніка паліцыі да пажыцьцёвага зьняволеньня. Але мільёны людзей па ўсёй краіне шэраг дзён дэманстравалі супраць гэтага “мягкага прысуду” злачынцам, вінаватым у сьмерці сотняў мірных дэманстрантаў”. У сувязі з гэтым Генэральны пракурор Эгіпту будзе падаваць апэляцыю на гэты прысуд. Наш камэнтар: Дзяржаўныя злачынцы ня могуць спадзявацца на спачуваньне мільёнаў людзей, якіх яны душылі пад сваёй дыктатурай. Мягкага прысуду ім ня будзе. Юрка Марозаў 4 чэрвеня 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала, што ў Сірыі ўзброеная апазыцыя інтэнсіфікавала свае атакі на сілы рэжыму Асада. За выходныя паўстанцы забілі да 80 рэжымных вайскоўцаў. Апазыцыя заявіла таксама, што адмаўляецца ад мірнага плану Кофі Анана і працягвае змаганьне. На здымку ў газэце – паўстанцы вакол разьбітага імі рэжымнага танка. Наш камэнтар: Сірыйскія патрыёты разабраліся, што “голуб міру” Кофі Анан – тыповы падкормлены Масквой прафанатар мірнай дзейнасьці. Ну, як можна было давяраць такую місію асобе, якая пагарэла на вышэйшай пасадзе ў ААН у сувязі з буйнымі карупцыйнымі злачынствамі? Усё і было задумана Масквой як прафанацыя з мэтай выратаваньня прамаскоўскага Асада і ягонай хунты. Юрка Марозаў Водгульле правакацыі 4 чэрвеня 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра суд у Капэнгагене. Дацкая паліцыя арыштавала была чатырох арабаў (трое зь іх маюць швэдскія пашпарты), якія планавалі бомбавы замах на рэдакцыю дацкай газэты “Jуllands Posten”. Гэта быў адзін з многіх планаў помсты рэдакцыі, якая надрукавала абразьлівыя карыкатуры на прарока Магамэда. Замахоўцаў асудзілі на 12 гадоў вязьніцы. Наш камэнтар: Нагадаем, што абразьлівыя карыкатуры зьявіліся ў гэтай дацкай газэце ў 2005 г. з падачы рэдактараў, якія доўга стажыраваліся, працавалі ў Маскве і запомніліся дацкай грамадзкасьці рэзкімі нападкамі на чачэнскіх патрыётаў, што змагаюцца супраць маскоўскай агрэсіі. У выніку гэтай правакацыі ужо загінула шмат людзей і выклікана лютая нянавісьць мільёнаў мусульманаў да хрысьціянаў і эўрапейскай цывілізацыі. Алесь Хадасевіч 4 чэрвеня 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра саміт “Расея-Эўразьвяз”, які адбыўся ў Пецярбургу. Пуцін заявіў сярод іншага, што трэба было б наладзіць безвізавы рэжым для расейцаў, якія маглі б езьдзіць у краіны Эўразьвязу. Алесь Хадасевіч 5 чэрвеня 2012 г. румынская газэта “Adevarul” паведаміла з ЗША. Там распаўсюджана інфармацыя пра “апытаньне он-лайн у Сеціве”. Паводле “апытаньня”, адзін амэрыканец з пяці, — 22% амэрыканцаў –, хацелі б, каб амэрыканскі рокэр Брус Спрынгстын напісаў новы гімн ЗША замест гістарычнага гімну “Star-Sprangled Banner” (“Сьцяг Зорак і Палос”). Наш камэнтар: І пайшло-паехала… Інтэрнэтная “качка” у стылі лібэралізму ўжо на поўным сур’ёзе перахоплена СМІ розных краін. “Мяняць гімн!” – гукаюць у Сеціве. Замест твору змагароў за незалежнасьць краіны 18-га стагоддзя публіка захацела “чагосьці новага”, рокернага. Алесь Хадасевіч Наш камэнтар: Як заўсёды ў выкананьні “незалежнай дэмжурналістыкі” РБ, атрымаўся боб з гарохам. Праўда размыта няпраўдамі пра нашу нацыянальную драму. Патрыёты-фронтаўцы даўно ўжо ідэнтыфікавалі сп. Шыдлоўскую, як “падсадную ад рэжыму” у структуры такой важнай беларускай арганізацыя, як “Бацькаўшчына”. Спасылацца на Шыдлоўскую, гэта ўсяроўна, што спасылацца на Макея або Зімоўскага. Скрывадушнічалі інфарматары зь Беларусі і пра “геройскі ЕГУ”. У Вільні гэты “ЕГУ” працягвае сваю русіфікатарскую дзейнасьць на гранты ад лібэральнага Эўразьвязу. Пэўны мінімум заняткаў на беларускай мове у гэтым “ЕГУ” ёсьць, але гэтая кантора, як была так і застаецца “істінно русскім учрежденіем”. Не выпадкова і фотаздымак для артыкула абраны з сіняй парцянкай, што ня мае ніякага дачыненьня да беларускага змаганьня. Здымка з нацыянальнай сымволікай у інфарматараў зь Беларусі “не знайшлося”. Гэбельсу такая сечка вельмі спадабалася б… Юрка Марозаў Пачалася унутранная акупацыя Украіны 5 чэрвеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што “украінскія дэпутаты ў першым чытаньні прынялі закон аб выкарыстаньні расейшчыны ў некаторых рэгіёнах”. Калі закон пройдзе ў другім чытаньні, то ў рэгіёнах, дзе ёсьць 10% расейскамоўных, можна будзе карыстацца расейшчынай у афіцыйных дакумэнтах, на тэлебачаньні, у больніцах і г.д. Пры абмеркаваньні законапраекту ў Вярхоўнай Радзе адбыліся бойкі паміж дэпутатамі. Законапраект склалі і прэзэнтавалі дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў В. Януковіча. Наш камэнтар: Расейшчына пайшла ў адкрыты наступ на незалежную Украіну. Адкрыты ўнутраны фронт антыўкраінскай барацьбы. Гэта ёсьць адзін з важнейшых элемэнтаў унутранай акупацыі краіны. Усё гэта добра знаёма беларусам. З гэтага ў 1995 годзе Масква і лукашызм пачалі свой наступ на Беларусь. Юрка Марозаў 13/6/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |