Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

БАЙКОТ – ГЭТА НАСТУПАЛЬНАЯ АПЭРАЦЫЯ

(Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

10 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы адзначылі, што цяперашняя задача па дэзінфармацыі грамадзтва для псэўдаапазыцыі надзвычай цяжкая. Адпрацаваны ўжо шэраг варыянтаў псэўдаапазыцыйнага падману грамадзтва: “Іді і скажі ему нет”, “Прагаласуй і заўтра настане вольная Беларусь”… Цікава, што на правінцыі людзі настроены яшчэ больш радыкальна, чым некаторыя ў сталіцы. Людзі заяўляюць: “Ня пойдзем на гэты падман, досыць!” Але падстаўныя структуркі замітусіліся, актывізаваліся, яны спрабуюць “разагрэць” грамадзтва, зноў загнаць нашых людзей на выбарчыя ўчасткі рэжымнага фарса.
Агульны сацыяльна-палітычны фон неспрыяльны для псэўдаапазыцыйнайга фальшу і спрыяльны для патрыятычнай мабілізацыі грамадзтва. Многім, вельмі многім беларусам стала зразумелым, што адбываецца з краінай і як трэба бараніцца разам. У сувязі з гэтым пачынаецца штучная мартыралогія псэўдаапазыцыі. У інфармацыйную прастору падаюцца інфармацыі пра нібыта арышты такіх адыёзных асобаў, як, напрыклад, сп. Пікулік (вядомы “дырэктар” кіруемага рэжымам “інстытуту”, які знаходзіцца ў Вільні). Гэты гастралёр, які ў розных эўрапейскіх сталіцах распавядае пра “філігранную палітыку Лукашэнкі”, уключаецца ў схему падману грамадзтва з мэтай зацягваньня беларусаў на выбарчыя ўчасткі шоў. І вось пра яго складаюцца пасіянарныя міфы.

Аднак гэтым “хітрым” манеўрам нельга ўжо падмануць шмат людзей. Фронтаўскім адказам на гэтае мельцяшэньне павінна быць наша асьветніцкая праца. Трэба цярпліва і пасьлядоўна тлумачыць грамадзтву неабходнасьць Народнага Байкоту. Трэба тлумачыць, што Байкот – гэта наступальная апэрацыя, гэта ёсьць сапраўдная і эфэктыўная форма змаганьня за вызваленьне Беларусі. Байкотам псэўдавыбараў не ліквідуюцца дыктатарскія рэжымы, але Байкот ёсьць важнейшым, рашаючым крокам на шляху вызваленьня.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра адміністрацыйны зьдзек з працоўных людзей, пра нікчэмныя заробкі ў гарадах і асабліва на вёсцы. Людзі ня могуць пракарміць свае сем’і, многія ня бачаць выйсьця з пасткі, у якую завеў Беларусь антынацыянальны рэжым. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі назіраецца крызісная зьява. З міліцыі масава звальняюцца супрацоўнікі, якія ня могуць за свае заробкі забясьпечыць сем’і. У мястэчках нясуць патрульна-пастарунковую службу нарады міліцыі з абласных цэнтраў. Крызіс ахоплівае структуры рэжыму. А ў той жа час лукашысты працягваюць будаваць свае абсурдныя “лядовыя палацы” і наладжваць дэманстрацыі сваёй “стабільнасьці” (пацёмкінскія “Дажынкі” і г.д.).

Рэжыму ўдалося раздушыць супраціў мясцовых людзей у пасёлку Дружным пад Менскам і ў Лідзе, дзе жыхары спрабавалі не дапусьціць пабудовы шкодных камбінатаў. Там цяпер разбудоўваюцца і пачынаюць сваю шкодную для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя вялікія атрутныя хімічныя камбінаты. Рэжыму ўдалося заглушыць супраціў толькі таму, што людзі супраціўляліся лакальна. А трэба падымаць і салідарызаваць усё грамадзтва. Народны Байкот – гэта важная форма народнай салідарнасьці.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
10 чэрвеня 2012 г.

13/6/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2012
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024