Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Байкот – першы крок да антырэжымнай кансалідацыі грамадзтва. (Выступ на чэрвеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ … Рэжым праводзіць штораз больш жорсткую і вырабленую палітыку. Складваецца ўражаньне, што ў хунты ўзьнікла падсьведамае адчуваньне тупіка і наканаванага канца. Адсюль імкненьне нашкодзіць і разбурыць як найбольш. Гэта і ёсьць галоўная стратэгія рэжыму, якая павінна (як там мяркуюць) забясьпечыць ім цягласьць антыбеларускай улады. У нацыянальна разьвітых грамадзтвах дыктатура вымушана базавацца (і часта ў першую чаргу) на палітычных, культурных ды гістарычных прынцыпах (на імпэрскай ідэі, напрыклад, на вялікадзяржаўнасьці, на гістарычных правах ды нацыянальных інтарэсах і т.п.). Альтэрнатыва такому рэжыму ствараецца таксама на гэтых пазыцыях, бо яны запатрабаваны грамадзтвам. Ліквідаваць антынацыянальны рэжым можна тады, калі будзе нацыянальная альтэрнатыва, абапертая на нацыянальныя ідэалы і нацыянальныя каштоўнасьці (так, як гэта было ў БНФ у пачатку 90-х за часы барацьбы з камунізмам). Сутнасьць толькі ў тым, што “нацыянальная альтэрнатыва” павінна сама падрыхтаваць сабе нацыянальную апору ў дэфармаваным грамадзтве (на охлас нацыянальная альтэрнатыва не абапіраецца, гэта дзялянка дыктатуры). Таму палітыка нацыянальнай асьветы, “будзіцельства”, гістарызму і культурнага разьвіцьця, “адраджэньня” ёсьць абавязкавым элемэнтам нацыянальнага змаганьня за волю супраць антынароднага рэжыму прадажнасьці і дыктатуры. На травеньскім Сойме мы прынялі рашэньне аб чарговым этапе і канкрэтызацыі нашай палітыкі змаганьня з антыбеларускім рэжымам, аб стварэньні групы падтрымкі альтэрнатывы. Магу паведаміць, што пастанова Сойму ажыцьцяўляецца крок за крокам і, мяркую, у гэтым годзе будзе арганізацыйна рэалізавана цалкам. У рэчышчы нашай канцэпцыі альтэрнатывы антыбеларускаму рэжыму важнай ёсьць прапаганда (і аргумэнтацыя) байкоту восеньскіх выбараў у так званую “палату”. Разумныя людзі з асяроддзя нашых грамадзян даўно зразумелі, што “палата” гэта ніякі не парлямант, што яна ня мае ніякіх правоў і магчымасьцяў, што гэта прафанацыя заканадаўчай улады, якая ствараецца шляхам цынічных фальсіфікацыяў галасаваньня, што яна да таго ж нелегітымная і не прызнаная сьветам. Але вельмі істотна, каб гэтыя людзі хутчэй зразумелі, што на выбары такога ліпавага “воргана ўлады” хадзіць нельга, і ўвогуле ні на якія выбары рэжыму хадіць ня трэба – каб не спрыяць фальсіфікацыі галасоў і дэмагогіі аб нібыта легітымнасьці сфальшаванай улады. Істотна, каб больш і больш разумных людзей усьвядомілі, што ніякая альтэрнатыва ніколі ня зможа выйграць выбары ў гэтага рэжыму, бо гэта ня выбары, а толькі імітацыя выбараў для псэўдазаконнага афармленьня незаконнай улады. Наша праца па падрыхтоўцы байкоту павінна зыходзіць з правільнай ацэнкі цяперашняй рэчаіснасьці. Не рабіць таго, чаго ў гэтых умовах рабіць ня трэба: не марнаваць час на правальных людзей і правальныя сытуацыі. Дзейнасьць павінна быць адраснай, разьлічанай на вынік. Усе мы павінны разумець, што байкот не прыносіць перамогі на выбарах, але паляпшае (і стварае) умовы для сістэмнага змаганьня з рэжымам дзеля яго ліквідацыі. Байкот – першы крок да антырэжымнай кансалідацыі грамадзтва. Цяпер неабходна шчыльна ажыцьцяўляць наступныя дзеяньні: Арганізацыйныя пытаньні ня трэба адкладываць на потым, спасылаючыся на запас часу. Пачынаць трэба цяпер. Увесь гэты дурдом наладжаны дзеля таго, каб людзі падумалі, што байкот – гэта чарговае прадажнае глупства псэўдаапазыцыі, купленае за чужыя грошы і, убачыўшы гэта, перасталі б сур’ёзна ўспрымаць патрэбу байкоту, каб заблыталіся ў партыях і пазыцыях ды падумалі, што альтэрнатывы Лукашэнку няма, бо хаця і бандыцкі, але ёсьць нейкі парадак. Усё гэта будзе працягвацца да апошняга часу, а ў канцы ўсе яны дружна пойдуць выстаўляцца і галасаваць. Цяпер такіх грошай ім ніхто ня дасьць, бо маштабы ня тыя і патрэбы няма. Але шкода ад іх будзе (і ўжо ёсьць) не малая. Адмежаваньне ад гэтых асоб, якія пасьля расколу БНФ выкарыстоўваюць нішу “беларускай апазыцыі”, павінна быць з нашага боку пастаянным напамінкам. Як і раней, мы арыентуемся на мэтадычную палітычна-асьветніцкую і арганізацыйную працу, якая не стварае імгненных эфэктаў, але з цягам часу дае вынікі, якія мы бачым, і ў пэрсэктыве вядзе да мэты – упадку акупацыйнага рэжыму і адраджэньня вольнай Беларусі. Зянон Пазьняк 10 чэрвеня 2012 г. 13/6/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |