Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ ЎЛАДЗІМЕРАВІЧА БЫКАВА

22 чэрвеня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прышлі да магілы Васіля Быкава на Усходніх могілках Менска. Грамада ўзьняла нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і засьпявала гімн “Магутны Божа”. Да надмагільнага помніка людзі ўсклалі кветкі. Выступоўцы ўзгадалі далёкі ўжо кастрычнік 1988 года, калі лепшыя людзі Беларусі пачалі стварэньне Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. З намі быў Васіль Быкаў, вялікі нацыянальны пісьменьнік і маральны аўтарытэт. Да самага апошняга дня свайго жыцьця Васіль Уладзімеравіч быў фронтаўцам, сваёй дзейнасьцю і сваімі творамі натхняў беларусаў на змаганьне за праўду і волю. Антынародны звыродлівы рэжым спрабаваў абылгаць вялікага беларуса, але ў лукашыстаў нічога ня выйшла. Людзі паверылі не зьнішчальнікам нашага народу, а песьняру.

У 2003 годзе спэцслужбы і псэўдаапазыцыя рэжыму паспрабавалі ператварыць у абсурд дзень народнага смутку па Васілю Уладзімеравічу. Але людзі сталі сьцяной і зноў у цемрашалаў нічога ня выйшла. Беларусы ў той дзень выкінулі прэч ад магілы Васіля Быкава “вянок” з надпісам на акупанцкай мове, прысланы ад начальніка рэжыму, які зьневажаў імя вялікага пісьменьніка. Ужо дзевяць гадоў няма з намі Васіля Уладзімеравіча, але ён працягвае жыць у сваіх кнігах. Ягоны голас гучыць для новых пакаленьняў беларускага народу. Ён адказвае на многія пытаньні, якія ставіць перад намі сёньняшняя рэчаіснасьць.

У грамадзе былі маладыя патрыёты. Старэйшыя падзяліліся зь імі сваімі ўспамінамі, распавялі пра свае першыя сустрэчы з творамі Васіля Быкава, пра фронтаўскае змаганьне. Моладзь далучаецца да нашага народнага змаганьня, якое было сэнсам жыцьця Васіля Уладзімеравіча і яго аднадумцаў.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
22 чэрвеня 2012 г.

23/6/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2012
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024