Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ігуменскі Шлях

___________-051.jpg 24 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы памяці ахвяраў расейскага генацыду ў горадзе Чэрвені (былы Ігумень) Менскай вобласьці. Вялікая група сяброў Партыі прыбыла з Менска і распачала мерапрыемствы каля будынка былой Ігуменскай турмы, дзе расейскія акупанты вязьнілі і катавалі беларускіх патрыётаў з 19-га стагоддзя. У гэтай вязьніцы каты НКВД трымалі вязьняў апошнюю ноч перад расстрэлам 26 чэрвеня 1941 г., пасьля таго, як прыгналі іх з менскай турмы. Расейцы падзялілі вязьняў на “крымінальных” і “палітычных” і адпусьцілі асуджаных па крымінальных артыкулах. На наступны дзень расейскія акупанты пагналі калёну вязьняў па шашы ў бок Расеі і непадалёк ад Чэрвеня адкрылі агонь па людзях. Было забіта больш за паўтары тысячы людзей, толькі нямногія здолелі ўцячы і выратавацца. Злачынства маскоўскага захопніка наклалася на злачынства нямецкага захопніка нашай зямлі.

Фронтаўцы прайшлі шляхам беларускіх пакутнікаў пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і Гербам Пагоня. На магілах ахвяраў былі ўскладзены вянкі і кветкі, запалены сьвечкі. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Перад грамадой выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, і сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі.

Выступоўцы казалі пра неўмяручую памяць аб нашых сьвятых пакутніках – ахвярах расейскай акупацыі і акупанцкага генацыду беларусаў. Каты з расейскага НКВД толькі ў адным гэтым месцы забілі сотні ні ў чым невінаватых людзей – лепшых людзей Беларусі, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, працавітых рабочых і сялян, мужчын і жанчын, старэйшых і зусім маладых. Іх забілі менавіта таму, што яны былі беларусамі. А разам зь імі забілі ўвязьненых палякаў і летувісаў. Гэта была агульная бяда народаў – расейская бальшавіцкая акупацыя. Мы павінны разумець, што калі для шэрагу іншых народаў гэта ёсьць гісторыя і памяць пра мінуўшчыну, то ў Беларусі працягвае сваё панаваньне той жа кіруемы з Масквы акупацыйны антыбеларускі рэжым. І ён працягвае тварыць тое, што рабіў заўсёды – нішчыць беларускія цывілізацыю, культуру, мову, традыцыю, разбурае эканоміку і праводзіць антычалавечыя экспэрымэнты над беларусамі. І мэтады тыя ж самыя – шалёная русіфікацыя, хлусьня, гвалт, паліцэйшчына, абрабаваньне, дэмаралізацыя. За 18 гадоў панаваньня антыбеларускага рэжыму наш народ нібыта без вайны згубіў амаль мільён людзей. Але гэта ёсьць статыстыка вайны, гэта ёсьць вайна на зьнішчэньне нашага народу. У зьнішчэньні Беларусі палягае задача імпэрскай Масквы, якая карыстаецца паслугамі мясцовай рэжымнай і псэўдаапазыцыйнай кліентуры. Нашы пакутнікі заклікаюць нас быць пільнымі і не дазволіць падмануць сябе, быць салідарнымі, каб не паўтарылася страшная трагедыя савецкіх часоў. Наш народ павінен змагацца за сваё выжываньне. А выжыць можна толькі тады, калі мы пераможам імпэрскага монстра і вызвалім сваю краіну ад акупацыйнага рэжыму. Галоўная зброя нашага змаганьня – Беларуская Салідарнасьць усіх сумленных людзей, якім дарагая Айчына, родная беларуская мова, далучнасьць да нашай вялікай культуры. Той, хто робіць так, як хоча акупант, той аддае на зьнішчэньне самога сябе. А акупант хоча, каб мы размаўлялі не па-беларуску, каб мы любілі зьнішчальнікаў і гвалтаўнікоў, каб мы славілі “велікую і неделімую” Расею. Трэба адвярнуцца ад акупанцкага рэжыму, не ісьці на яго падманныя псэўдавыбары, жыць у роднай беларускай мове, не прымаць маскоўскае хамства і нянавісьць, ачышчацца ад гэтай пошасьці. Будучыня Беларусі прыўкрасная. Набліжаецца канчатковы крах маскоўскай імпэрыі і вызваленьне народаў ад каланіялізму. Толькі нічога не бывае ў жыцьці само сабой. Трэба салідарнай працай на карысьць Бацькаўшчыны набліжаць гэты сьветлы час, не скарацца ворагу.

У грамадзе было шмат хлопцаў і дзяўчат – маладых патрыётаў, якія з хваляваньнем упершыню наведалі гэтыя мясьціны і ўшанавалі памяць ахвяраў. Менавіта ім жыць у вызваленай Беларусі. Ім, а не прыстасаванцам і раўнадушным, належыць будучыня. Ім адраджаць Беларусь і жыць у культурнай, вольнай краіне.
Мерапрыемствы былі закончаны сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.

___________-064.jpg

___________-069.jpg

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
24 чэрвеня 2012 г.

1/7/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2012
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024