Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РЭЖЫМНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

У Менску зьявилася улётка з актуалным тэкстам, яки тут публикуем.

РЭЖЫМНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

Іншай назвы для гэтай зьявы няма.
Як на дражджах растуць цэны на хлеб, малако, мясныя ды іншыя прадукты і тавары, на камуналку і паліва. У той жа час Лукашэнка будуе за бюджэт (народныя сродкі) суперсакрэтны палац-рэзыдэнцыю каля Камсамольскага возера ў цэнтры Менску. Аб’ект агароджаны металёвым плотам. Па пэрыметру стаяць слупы, на якіх вісяць відэакамеры, на некаторых гронкамі. Праход і ўвесь аб’ект ахоўвае міліцыя з сабакамі. Калі людзі едуць каля гэтага аб’екту, то кажуць: “вунь Лукашэнка будуе чарговы бункер. Тут будзе хаваць свае набыткі. Раней хаваў у сябручкоў Мілошавіча і Кадафі. Цяпер відаць у Асада ў Сірыі і ў Чавеса ў Венесуэле. Але хутка і яны ляснуцца. Таму “набыткі” трэба ж недзе хаваць.”

А людзям вешае “лакшыну” на вушы. Як і ў 2010 годзе абяцае заробак у 500 даляраў. Лічыць, што людзі забыліся, як іх абрабаваў рэжым пасьля фальшывых выбараў Лукашэнкі ў сьнежні 2010 года. Спадабалася яму такая «справа», хоча паўтарыць і сёлета. На 23 верасьня прызначыў “выбары ў сваю палатку” і яму край трэба завабіць людзей на выбарчыя ўчасткі, каб захаваць сваю ўладу і “набыткі”. Ужо пачаўся разыгрывацца “супердэмакратычны выбарчы спэктакль”, на яго выдзеленыя народныя грошы.

Пакуль ня змог яшчэ ператварыць нашу краіну ў расейска-кітайскі анклаў, трэба ліквідаваць дыктатуру. Зьвяртаемся да тых, хто разумее небясьпеку дыктатуры. Аб’яднайцеся з аднадумцамі, арганізуйце так, каб з вашага дому, вуліцы ніхто не пайшоў на фальшывыя выбары бяспраўнай лукашэнкаўскай палаткі. Трэба зрабіць так, каб падчас так званага галасаваньня былі пустыя выбарчыя ўчасткі. Няхай і расейцы і кітайцы пабачаць, што народ не падтрымлівае рэжым, што ўсе іхныя дамовы з рэжымам незаконныя, і будуць ліквідаваныя.

Салідарныя дзеяньні створаць умовы для ліквідацыі шызафрэнічнай дыктатуры і правядзеньня выбараў без Лукашэнкі.

shyza-3.JPG

shyza-4.JPG

6/7/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2012
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024