Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ Масква ўжо даўно адпрацавала мэтад эканамічнай акупацыі і разбурэньня нашай краіны. У Менску паціху пачынаецца кітайская акупацыя. Некаторыя раёны сталіцы выглядаюць ужо, як сапраўдны “чайна-таўн”. Напрыклад, у раёне парку “імя 40-годдзя Акцябра” кітайцаў ужо прыкметна больш, чым беларусаў. Яны перасоўваюцца групамі, жывуць групамі, паўсюль гучаць кітайскія дыялекты. Тут кітайцы будуюць супэр-гатэль “Пекін”. Калі надпісы ў публічных месцах будуць зьменены на іерагліфіку, то працэс трэба будзе лічыць завершаным. Рэжым працягвае злачыннае засяленьне нашай краіны чужымі этнасамі. Мэта рэжыму – канчатковая ліквідацыя нашага народу. х х х Іншая форма акупацыі вызначылася і ў сталічным раёне Навінкі. Тут беларусаў выжывае маскоўская кантора пад назовам РПЦ. Усё пачалося шэраг гадоў таму з рэкламных скрынак для збору ахвяраваньняў. Гэтыя скрынкі стаялі (і стаяць) ва ўсіх крамах. Іх таксама носяць перад сабой псэўдаманахіні РПЦ у публічных месцах нашых гарадоў. Надпісы на скрынках прапануюць здаваць грошы “на храм”. Было там і пра “Свято-Елісаветінскій монастырь в Новінках”. Гэты “монастырь” пабудавалі каля псіхіятрычнага шпіталя ў Навінках. х х х Масква даволі ўжо даўно адпрацавала мэтад эканамічнай акупацыі і разбурэньня нашай краіны. Робіцца гэта наступным чынам. Падпісваюцца паперы па стварэньню нейкага “беларуска-расейскага холдынгу”. Потым дырэкцыю беларускага прадпрыемства запаўняюць маскоўцы, беларусам месца не застаецца. Потым маскоўцы вывозяць у Расею (бясплатна!) усе чарцяжы і матэр’ялы, датычныя прадукцыі беларускага прадпрыемства. Потым у Расеі ствараецца “дачэрняе прадпрыемства”, куды перадаюцца гэтая фактычна скрадзеная дакумэнтацыя. Лепшых інжынэраў і работнікаў часта таксама вывозяць у Расею, запрапанаваўшы ім вышэйшы заробак. І пачынаецца вытворчасьць прадукцыі. Потым пачынаецца экспансія тавараў, вырабленых у Расеі (паводле беларускай дакумэнтацыі). Наш рынак запаўняецца гэтым непатрэбным імпартам. Вынікам становіцца непазьбежны крах беларускага прадпрыемства, тысячы нашых людзей застаюцца без працы і сродкаў на жыцьцё. Пра гэта, напрыклад, нядаўна даведаліся жыхары Магілеўшчыны і Віцебшчыны. Іхныя крамы завалены лядоўнямі, вырабленымі ў Смаленску на “дачэрнім заводзе” Менскага завода лядоўняў. У бліжэйшы час трэба чакаць узмацненьня эканамічнай вайны супраць Беларусі. Усё больш людзей разумеюць, што спыніць гэты кашмар можа толькі ліквідацыя антыбеларускага рэжыму. х х х У чэрвені шмат надазаляла людзям інфармацыя пра футбольны чэмпіянат. Асабліва стараліся расейцы. Для іх гэта палітыка. Расхвальвалі сваю слабую каманду на ўсе лады. Калі грунтавацца на розуме, дык поўны абсурд (слабая ж каманда ня выйграе ад таго, што нехта так хоча). І вось палякі, беларусы і іншыя народы ўздыхнулі з аблягчэньнем. Дзікая арда маскоўскіх “заўзятараў” пакацілася з польскай зямлі прэч. Некалькі дзесяткаў тысячаў асобаў з пашпартамі РФ, пад чырвонымі сьцягамі і каласальным транспарантам з выявай гіганта з нажом і надпісам “Гэта Расея” паехалі назад у Расею “несолоно хлебавші”. Футбольная зборная невялікай Грэцыі разьбіла каманду 1/7 зямной сушы, зрабіла гэта імпэтна, па-майстэрску. Маскоўскія госьці так агрэсіўна гарлапанілі і выхваляліся сваёй “магутнасьцю”, так назалялі эўрапейцам, што ўрэшце прагнявілі алімпійскіх багоў. Дарэчы, сьмешна было слухаць тэлекамэнтатараў з Менску, якія камэнтавалі матчы з удзелам зборнай РФ. Яны на розныя лады нахвальвалі чужую зборную, так і гэтак вылічвалі яе “безумоўную перамогу”. А пасьля паразы неяк рэзка скісьлі. У іншых краінах такое тэлехалуйства проста немагчымае. х х х У любы сэзон, у любое надвор’е на вуліцах і ў дварах жылых кварталаў Менску і іншых вялікіх гарадоў Беларусі гадамі назіраліся дынамічныя сцэны. Групамі па 8-10 чалавек на ходніках, дзіцячых пляцоўках і ў пад’ездах працавалі мужчыны і жанчыны з камунальнай службы. Сваімі яркімі строямі яны нагадвалі мушкецёраў караля або гвардзейцаў кардынала. Людзям, здольным на аналітыку, было зразумела, што йдзецца пра прыхаванае беспрацоўе. Час ад часу групы прыбіральшчыкаў скідваліся і падымалі сабе настрой пляшкай сьпіртнога. Але ў цэлым такая колькасьць людзей забясьпечвала чысьціню і парадак. Сёлета гэтыя масавыя сцэны не назіраюцца. Заробкі “мушкецёрам” апусьцілі настолькі, што людзі масава звольніліся з ЖЭКаў. Цяпер у дварах і на вуліцх можна зрэдку сустрэць самотную постаць прыбіральшчыцы. Гэта, як правіла, людзі, якіх ужо ніхто ў іншых месцах на працу не бярэ паводле сацыяльнага стану і фізычнага здароўя. На вялікіх жылых тэрыторыях стаіць няскошаная трава па пас, няма ўжо таго параднага выгляду каля месцаў збору сьмецьця. Усё перамянілася ў горшы бок. Янка Базыль 6/7/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |