Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЛЮДЗІ НАСТРОЕНЫ ІГНАРАВАЦЬ ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ (Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і 8 ліпеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Рыхтуемся да няўдзелу ў выбарах” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступоўцы ахарактарызавалі стан рэжыму як панічны, як перманэнтнае калачэньне ад страху перад непазьбежным канцом антыбеларускай дыктатуры. У дадзены пэрыяд рэжым найбольш баіцца Народнага Байкоту. Самая страшная для рэжыму карціна, гэта – пустыя выбарчыя ўчасткі ў верасьні сёлета, калі беларусы масава ня пойдуць на электаральны фарс лукашызма. Рэжым адчувае слабасьць сваёй пазыцыі, ведае пра непапулярнасьць у народзе карыстанай ім псэўдаапазыцыі. Таму трэба чакаць, што з набліжэньнем псэўдавыбараў дзеяньні рэжыму будуць насіць істэрычны характар. Беларусам, наадварот, трэба на ўсё рэагаваць спакойна і ўпэўнена, не паддавацца на рэжымныя правакацыі і пасьлядоўна рыхтавацца да салідарнага Байкоту рэжымнага фарсу. Трэба тлумачыць нашым людзям, што заканадаўства дае ім права на няўдзел у выбарах, што такая пазыцыя зьяўляецца цалкам легальнай. Што якраз прымушэньне да ўдзелу ў галасаваньні ёсьць крымінальным злачынствам, і рэжымных крымінальнікаў трэба гнаць ад сябе прэч ды падаваць на іх у суд. Не выпадкова рэжым у чарговы раз мабілізуе на сваё выратаваньне псэўдаапазыцыю. У “незалежных, дэмакратычных” СМІ ужо гучаць галасы “апазыцыйных экспэртаў”, якія на розныя лады заахвочваюць грамадзтва да ўдзелу ў псэўдавыбарах. Гэтым разам ім вельмі цяжка абалваньваць людзей. Яны высільваюцца, каб знайсьці новыя аргуманты, бо былое (“Іді і скажі ему своё НЕТ”) ужо выклікае ў грамадзтве сьмех. Агентура, якую за недастойныя паводзіны больш за 10 гадоў таму выдалілі з БНФ “Адраджэньне”, наладжвае ў СМІ “дыскусіі” пра байкот і ўдзел у выбарах. Усё робіцца ў марным імкненьні заблытаць і дэзарыентаваць нашых людзей. Сябры Сойму распавялі таксама пра працяг антыбеларускай палітыкі рэжыму. Напрыклад, у Горадні пачаў функцыянаваць вялікі і шматжанравы “Русскій дом”. Аказваецца ў нашай краіне, дзе пануе злачынная палітыка русіфікацыі, трэба яшчэ ставіць дадатковыя “русскіе дома”. Супраціў гэтай палітыцы павінен арганізоўвацца ў кожнай беларускай сям’і. У сям’і трэба захоўваць родную мову, вернасьць роднай культуры, гісторыі і нацыянальным каштоўнасьцям. Пры ўсёй унівэрсальнасьці гвалту рэжым ня здольны ўварвацца ў нашыя сем’і. Так рабілі ўсе народы, якія баранілі сваё ва ўмовах акупацыйных рэжымаў. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту 11/7/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |