Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ
12 ліпеня ў Вене адбываўся нештодзённы спэктакль паводле даўно знаёмага псэўдадэмакратычнага сцэнару. У сталіцу Аўстрыі і АБСЭ прыбыла арцыфальсіфікатарка Л. Ярмошына, старшыня лукашыстоўскай ЦВК. Яе запрасіла АБСЭ на сваю канфэрэнцыю пад тытулам “Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі”. Шум вакол гэтай асобы быў узмоцнены яшчэ адным актам. Антыбеларускі рэжым спыніў у менскім аэрапорце В. Карняенку, які зьбіраўся ляцець у Вену на тую ж канфэрэнцыю ад мясцовай псэўдаапазыцыі. х х х З постсавецкай Малдовы надышлі цікавыя зьвесткі. 12 ліпеня Парлямант краіны прыняў Закон аб забароне камуністычнай, савецкай і фашыстоўскай сымволікі. Цяпер савецкія сьцяг, гэрб і іншае з бальшавіцкага забаронена публічна выкарыстоўваць у краіне, якая моцна пацярпела ў пэрыяд камуна-маскоўскай акупацыі. Камуністычная меншасьць у парляманце начале з генсекам кампартыі Вароніным дэманстрацыйна пакінула залю паседжаньняў і ў галасаваньні ня ўдзельнічала. Усё вырашылася без іх. Яшчэ нядаўна кіруемая Масквой «банда Вароніна» неабмежавана валадарыла ў Малдове. Гэты Варонін быў прэзыдэнтам Малдовы. Яны давялі краіну да глыбокага эканамічнага крызісу. Амаль усё працаздольнае насельніцтва вымушана было шукаць працы за межамі краіны, перш за ўсё ў Заходняй Эўропе. Вырасла цэлае пакаленьне малдаван, якія выхоўваліся ў дзядуль-бабуль і амаль ня бачылі сваіх бацькоў-гастарбайтэраў, што гадамі працавалі на Захадзе. У сакавіку 2009 года дзясяткі тысячаў юнакоў атакавалі і разграмілі сядзібу кіруючай кампартыі, сядзібу прэзыдэнта Вароніна і пагналі з парляманту камуністычную большасьць. Рэжым кінуў на моладзь спэцчасткі, якія здушылі народны выступ, катавалі і забівалі маладых. Бальшавіцкае начальства выступала па тэлебачаньню з адкрытымі пагрозамі расправіцца з усімі, хто выступіць супраць камуны. Але малдаване не напалохаліся, пачаўся усенародны супраціў хунце. Ужо праз паўгода камуністы сталі меншасьцю ў парляманце, Варонін згубіў прэзыдэнцтва, а камандзёраў і выканаўцаў злачынных загадаў пацягнулі ў суд (многія зь іх уцяклі ў Расею). І вось зроблены чарговы важны крок па ліквідацыі камуністычнай гідры. Раней такі закон быў прыняты Парлямантам Летувы. Пасьля ліквідацыі лукашызму аналагічны Закон будзе прыняты дэмакратычным парлямантам вызваленай Беларусі. х х х «Псэўды» працягваюць свае дурныя гульні на сур’ёзныя тэмы. У “незалежнай дэмжурналістыкі” зьявілася новая тэма і новы герой. Нейкі, непазначаны імем дзеяч ТБМ з Наваполацку выставіў у Сеціве аб’яву: хто з жыхароў горада прачытае яму верш па-беларуску, таго ён пусьціць памыцца ў сваёй ваньне. З гэтага бачна, каго напрымалі ў некаторыя структуры беларускай арганізацыі з славутым мінулым. Жлобскі “сьцёб” здараецца на любую, самую сур’ёзную тэму. Толькі вось хто даў каманду “дэмжурналістыцы” запоўніць гэтай безгустоўнай лухтой інфармацыйную прастору Беларусі? (Хаця зразумела хто). х х х 10 ліпеня сёлета споўнілася роўна 18 год, як А. Лукашэнка быў абвешчаны пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 года. Такім чынам, ён дагнаў па гадах цараваньня незабыўнага для старэйшых беларусаў Л.І. Брэжнява, які цараваў у СССР з 1964 па 1982 г. Але да свайго 19-га года пры ўладзе Брэжняў не дажыў. Яго неасьцярожна паставілі на трыбуну маўзалея прымаць парад і дэманстрацыю 7 лістапада. Праз два дні ён памёр. Тады таксама многім здавалася, што Леанід Ільліч – гэта вечна! Пра СССР і КПСС ужо ня кажам – тое было аксіамальна вечна! Янка Базыль 24/7/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |