Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чарговы фантом рэжыма

Пасярод цяперашняга псэўдаэлектаральнага шоў рэжым засьвяціў свой чарговы фантом у жанры “усенароднай падтрымкі прэзыдэнта”. Людзей у працоўных калектывах пачало выклікаць “на дыван” начальства і настойліва запісваць іх у “новую партыю”. Назву для фантома прыдумалі даволі манумэнтальную і ўнівэрсальную – “Партия труда и справедливости”. Нават у камуністычнага генсека Калякіна ў свой час не было столькі фантазіі, калі ён з таварышамі пераймяновываў сваю кампартыю у “Справедівый мір”. Беларусы ад удзелу ў лукашыстоўскім фантоме адмахваюцца. Менш упартыя пагаджаюцца з агаворкамі: “Хрэн з вамі, запісвайце. Але складкі я плаціць ня буду…”

Стала вядома, што некалькі сотняў таварышаў з гэтай новай “партыі” ужо ўключаны рэжымам у выбарчыя камісіі, дзе яны будуць удаваць дэмакратычнасьць і ўсенароднасьць. Хліпкая справа ў рэжыма, нягледзячы на тое, што падстаўны “інстытут грамадзкіх дасьледваньняў” (што месьціцца ў Вільні) заявіў – “у Лукашэнкі 30% падтрымкі ў краіне”. Рэжым вымушаны пладзіць новыя пацешныя структуркі, якія выглядаюць салідна на паперы, а ў рэчаіснасьці – “хрэн з вамі…”

Псэўдаапазыцыя з свайго боку высільваецца, каб давесьці нашаму і міжнароднаму грамадзтву пра “актыўнасьць электарата ў цяперашняй перадвыбарчай кампаніі”. Асабліва адзначыўся вядомы Рамашэўскі (з-пад абрэвіятуры БХД). Ён распавядае журналістам, як ягоныя пікеты даводзяць на вуліцах пра байкот, як людзі яго падтрымліваюць і г.д. Можа ён дзе ў Менску і пастаяў паўгадзіны ў пікеце, але ў цэлым нямногія сонныя пікеты можна заўважыць толькі пад знакам лукашыстоўскіх начальнікаў з райвыканкамаў, якія “кандыдуюць” у “палатку”.

Больш актыўнасьці назіраецца ў маладых бэрэсэмаў, якія дзе-нідзе абслугоўваюць начальніцкія пікеты. Яны чапляюцца да мінакоў з “комсомольскім огоньком в глазах”. Але людзі іх абыходзяць збоку. Спыняюцца перад гэтымі камсамоламі з большага рознага кшталту дзівакі, сэктанты, чэрававяшчальнікі, асобы з псіхічнымі праблемамі. Яны трасуць перад бэрэсэмамі сваімі брашуркамі і выдаюць палымяныя маналогі на розныя тэмы. Беларускі электарат ідзе міма…

Янка Базыль

17/8/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2012
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024