Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Разам з Пуціным яны будуць “бараніць правы чалавека” 7 жніўня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Крэмль ужо не такі страшны?” Напісана пра рашэньне вядомых расейскіх абаронцаў правоў чалавека вярнуцца ў грамадзкую раду пры прэзыдэнце РФ. Газэта задае пытаньне: “Яны выбачылі Уладзіміру Пуціну?” Старшыня Маскоўскай Гэльсінскай Групы Людзьміла Аляксеева сказала, што яны вернуцца ў раду, калі ў радзе будуць “прыстойныя і працавітыя людзі”. Наш камэнтар: Можна не сумнявацца, што “прыстойных” і “працавітых” у Крамля-Лубянкі для паказушнай “рады” ёсьць дастаткова. Летась маскоўскія “праваабаронцы” шумна пакінулі “раду”, пратэстуючы супраць парушэньняў правоў чалавека. Цяпер вось вяртаюцца: з правамі ў Расеі “усё ў парадку”. Мы становімся сьведкамі чарговага акту самараспрананьня “дэмакратычнай рускай апазыцыі”. Разам з гэбэ і Пуціным яны будуць “бараніць правы чалавека”… Алесь Хадасевіч *** Прыклапд грэкаў 7 жніўня 2012 г. бэльгійская газэта “Nieuwsblad” напісала пра акцыю грэцкай паліцыі, якая за два дні затрымала 6 тысячаў нелегальных імігрантаў у Афінах. Іх будуць накіроўваць у краіны паходжаньня. Міністар Публічнага Парадку Нікас Дэндзіяс заявіў, што з прычыны цяжкой сытуацыі ў краіне Грэцыя ня можа дазволіць сябе “нашэсьця імігрантаў”. Наш камэнтар: Грэкі стаміліся ад бязладнага лібэралізму, наводзяць парадак у сваёй сталіцы. У гэты час у акупаванай Беларусі пануючы рэжым робіць усё, каб прымусіць беларусаў пакінуць радзіму і напоўніць нашую краіну ордамі чужынцаў: маскоўскіх асаднікаў, бамжоў, афіцэраў, а таксама сотнямі тысячаў кітайцаў. Пасьля краху гэтага рэжыму беларускія ўлады пачнуць бараніць наш дзяржаўны сувэрэнітэт і тэрыторыю. Янка Базыль *** Ленінскі балван ёсьць, а вялікага беларуса няма 7 жніўня 2012 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра ўрачыстае адзначэньне па ўсёй Бразіліі 100-годдзя з дня нараджэньня сусьветна вядомага пісьменьніка Жоржы Амаду (1912-2001). Наш камэнтар: У культурных краінах прынята ўшаноўваць кнігамі, помнікамі і дзяржаўнай культурніцкай палітыкай выдатных нацыянальных творцаў. Пад антыбеларускім акупацыйным рэжымам інтэнсіфікуецца разгром нашай культуры і цывілізацыі. Можна ўзяць некалькі яркіх, тыповых прыкладаў навязанага акупантамі бяспамяцтва. Адзначаецца ўжо 130-годдзе з дня нараджэньня Якуба Коласа, а дагэтуль няма помніка вялікаму песьняру на яго радзіме ў Стоўбцах. Ленінскі балван ёсьць, а памяці ў пластыцы пра вялікага беларуса няма. Гэтая варварская палітыка будзе скончана разам з падзеньнем прамаскоўскага рэжыму. Юрка Марозаў *** На выспе Валаам 7 жніўня 2012 г. іспанская газэта “АВС” напісала пра “камічны інцыдэнт” на паўночнарасейскай выспе Валаам. Прэзыдэнт РФ Пуцін наведаў старажытны кляштар РПЦ на гэтай выспе. Падчас павітаньня адзін з манахаў зрабіў глыбокі паклон і паспрабаваў пацалаваць Пуціна ў руку. “Былы савецкі агент КГБ, які часам распавядаў пра крыжык, які носіць на грудзях” (як газэта ахарактарызавала Пуціна) рэзка адсунуў руку. Наш камэнтар: На наш погляд, эпізод зусім не камічны. Тут аматарам маскоўшчыны плакаць трэба. Агент РПЦ у мафійным пацалунку з крамлёўскім паханом – сымвал эпохі гэбізма. Юрка Марозаў *** Гульлівы тон 7 жніўня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Беларусь узбройвае зьнішчальнікі кулямётамі. З прычыны дэсанту мядзьведзікаў”. Згадваецца скідваньне каля Менску плюшавых цацак з швэдскага самалёта, высылка зь Менску амбасадара Швэцыі Эрыксана. Наш камэнтар: У публікацыі адчуваецца гульлівы тон: маўляў, вось якая Беларусь. У цэнтры Варшавы зь мядзьведзікамі “дэманструюць” вядомыя асобы псэўдаапазыцыі Радзіна, Бандарэнка і іншыя, што атабарыліся ў розных “Белорусскіх домах” у Польшчы і Летуве. Адным словам, усё вельмі “гумарыстычна”. *** Угорская праблема ў Румыніі 7 жніўня 2012 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала анонс чытацкай дыскусіі. Пытаньне дыскусіі – ці распальвае неталерантнасьць Маніфэст угорцаў, прыняты ў Бая Марэ? Маніфэст ужо падпісалі 300 асобаў з угорскай меншасьці ў Румыніі: сьвятары, дзеячы палітыкі і культуры. У Маніфэсьце гаворыцца пра небясьпеку зьмешаных шлюбаў паміж румынамі і ўгорцамі, немагчымасьць атрымаць адукацыю на роднай мове, масавы выезд угорцаў з Румыніі. Наш камэнтар: У апошнія 20 гадоў прыдушаная рэжымам Чаўшэску ўгорская меншасьць у Румыніі ўзьнялася на нацыянальнае адраджэньне. Гэты працэс назіраецца перш за ўсё ў рэгіёне Трансільваніі, дзе ўгорцы ўласна зьяўляюцца большасьцю. Угорскае рушаньне за самавызначэньне і ўзьяднаньне з Угоршчынай зьяўляецца адной з галоўных палітычных праблемаў Румыніі. Алесь Хадасевіч 17/8/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |