Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (15-17.08.2012)

Масква разыграла і гарантуе

15 жніўня 2012 г. славацкая газэта «SME” напісала пра тое, як у Менск прыязджаў міністар замежных справаў Расеі Лаўроў і пацьвердзіў падтрымку Масквы рэжыму Лукашэнкі. Маецца на ўвазе цяперашні канфлікт рэжыму з Захадам пасьля «швэдзкай правакацыі».

Наш камэнтар: Пішуць-пішуць на гэтую тэму СМІ ва ўсім сьвеце, і ня могуць разабрацца, што сама Масква хватка разыграла гэты штучны канфлікт з мэтай далейшай ізаляцыі Беларусі і замацаваньня антыбеларускага рэжыму, які служыць інтарэсам Масквы. Цяпер вось Лаўроў «падтрымку гарантуе».

Юрка Марозаў

***
Раз-пуцін, два-пуцін

15 жніўня 2012 г. славацкая газэта «Pravda” апублікавала агляд расейскіх СМІ на тэму «ста дзён» Пуціна ў прэзыдэнцтве. Сярод іншага газэта напісала: «Расейскія аналітыкі згодныя, што чаканьні нейкага «новага Пуціна», які хацеў бы адрозьнівацца ад таго папярэдняга, не спраўдзіліся».

Наш камэнтар: Кур’ёзна, яны хацелі нейкага «новага Пуціна»… А засьвяцілася над імпэрыяй ўсё тое ж самае лубянскае чучхэ. Яны тэарэтызуюць і так і гэтак, пра Пуціна і апазыцыю, пра пэрспэктыву Расеі. Але галоўнага няма ў гэтых тэарэтызаваньнях: Масква рыхтуецца да вайны, да маштабнага гвалту над народамі. Яе імпэрыя – гэта небясьпека для ўсяго чалавецтва. Эўрапейскія СМІ паўтараюць пустыя гукі з Масквы. Ці дойдзе да іх калі небудзь, што адбываецца на самой справе?

Юрка Марозаў
***

Узбуджэньне вакол паскудзтва

17 жніўня 2012 г. французкая газэта «Le Figarо» апублікавала чарговы артыкул аб працэсе над дзявочай панк-групай «Pussy Riot” у Маскве. У сувязі з днём вынясеньня прысуду газэта напісала, што асуджаныя могуць уліцца ў сучасны расейскі ГУЛАГ, дзе зьняволеныя цяпер 640 тысячаў людзей, сярод іх 52 тысячы жанчын.

Наш камэнтар: Пайшло-паехала… У хуткім часе з гэтых разбэшчаных «пусьсі” зробяць сьвятых пакутніц. Сапраўды, журналістыка – трэцяя ўлада. Гэтая публіка з каго хочаш можа зьляпіць сэнсацыю. Тры маскоўскія распуціны і хуліганкі фатаграфаваліся голымі для сэкс-сайтаў у самых «шчырых» позах разам з маладымі хлопцамі такога ж пашыбу. Потым іх выкарысталі для стварэньня псэўдаапазыцыйнага шумавіньня. І вось мільёны людзей ва ўсім сьвеце, (падобнай арыентацыі) сочаць за «маскоўскім працэсам» супраць «правоў чалавека»…

Алесь Хадасевіч
***

А папярэджвалі іх даўно

17 жніўня 2012 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” паведаміла пра інтэрв’ю, якое даў амэрыканскай газэце «Daily Telegraph” Эркі Тумаёла, міністар замежных справаў Фінляндыі. Ён заявіў: «Мы рыхтуемся да распаду зоны эўра». Газэта напісала далей: «Эўрапейскія лідары павінны падрыхтавацца да магчымага распаду зоны эўра, як гэта ўжо зрабіла Фінляндыя».

Наш камэнтар: Дагуляліся лібэр-сацыялісты ў «новы савецкі рубель». Эўра-зона трашчыць і хістаецца, рацыянальныя народы рыхтуюцца да вяртаньня да паўнавартаснай нацыянальнай валюты. А папярэджвалі патрыёты-народнікі ў розных краінах, чым скончыцца гэтая брусэльская авантура.

Алесь Хадасевіч

***
Беларусы памятаюць гэтую асобу

17 жніўня 2012 г. Нямецкая газэта «Der Spiegel” апублікавала артыкул пра былога канцлера ФРГ Шродэра. Ён адпачывае ў Грэцыі, дэгустуе віно, жартуе ў турыстычным клюбе, робіць палітычныя камэнтары для нямецкай газэты.

Наш камэнтар: Пра ўсё напісала нямецкая газэта: у якую кашулю апрануты курортнік, дзе папівае тое віно. Але «забылася» згадаць самае галоўнае пра гэтую асобу – Шродэр камфортна гуляе за крамлёўска-лубянскія ганарары, Шродэр ёсьць вечнай ганьбай нямецкай палітычнай практыкі ды і ўсяе яе гісторыі. Але беларусы памятаюць, як ён разам з Масквой пляжыў наш дзяржаўны сувэрэнітэт і падтрымліваў лукашыстоўскую хунту.

Юрка Марозаў
***

Масква цешыць палякаў «замірэньнем»

17 жніўня 2012 г. польская газэта «Rzeczpospolita” паведаміла пра падпісаньне ў Кракаве «пасланьня, у якім заклікаецца да згоды абодвух народаў». Падпісалі «пасланьне» патрыярх РПЦ Кірыл і старшыня Канфэрэнцыі Япіскапату Польшчы арцыбіскуп Юзэф Міхалік. Газэта падае фрагмэнт з тэксту «пасланьня»: «Мы заклікаем нашых вернікаў, каб яны прасілі выбачыць крыўды, несправядлівасьці і любое зло, якое зроблена ўзаемна».

Наш камэнтар: Будзем называць рэчы сваімі імёнамі: у Кракаве падпісала дакумант службовая асоба Крамля-Лубянкі ў сутане. На розныя лады аналітыкі, палітыкі і розныя дзеячы Польшчы параўноўваюць падпісаньне «пасланьня» з польска-нямецкай згодай 1995 года і французка-нямецкай згодай 1950-60-х гадоў. Яны толькі забываюцца, што Нямеччына пакаялася была ў сваіх злачынствах перад польскім і французкім народамі. І галоўным элемэнтам пакаяньня было ўсталяваньне дэмакратычнага ладу ў Нямеччыне. Можа Масква стала дэмакратычнай, можа папрасіла прабачэньня ў народаў, можа раскрыла архівы і месцы пакутніцтва мільёнаў ахвяр народаў? Глядзіш на ўсё гэта, слухаеш і вачам-вушам сваім ня верыш… Зрэшты, усё гэта бліжэй да пакту Молатава-Рыбентропа чым «замірэньня». Масква хоча мець разьвязаныя рукі ў Беларусі ды на Ўкраіне і цешыць палякаў «замірэньнем»

Юрка Марозаў

24/8/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2012
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024