Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ 9-10 жніўня Лукашэнка куражыўся на экранах тэлевізараў. Сатана заклаў капсулу ў фундамэнт будоўлі Чарнобылю №2 у Астраўцы. Ён быў у вясёлым гуморы, казаў, што “з атама вырастае культура, адукацыя і ўсё астатняе”. Начальства, сабранае вакол яго, і некалькі купак адабранай мясцовай публікі ківалі галовамі ў знак свайго атамнага “адабрам-с”. Сцэна атрымалася макабрычная. Многія людзі, пабачыўшы гэта, да канца зразумелі, якую сьмяротную пагрозу народу і чалавецтву нясе гэты сатанінскі, антычалавечы рэжым. х х х Аналіз паказвае, што “спэцапэрацыя з швэдскімі мядзьведзікамі” была распрацавана хутчэй за ўсё ў Маскве, на Лубянцы – знаёмы стыль, там любяць такое. Знайшлі швэдскіх дурачкоў, аплацілі іхнія авіяпаслугі і пад тандэтны “моб-шмоб” з цацкамі разбурылі адносіны зь яшчэ адной цывілізаванай краінай, далі лукашызму зачэпку для ўшчыльненьня міжнароднай ізаляцыі Беларусі. х х х Патрыёты, якія распаўсюджваюць інфармацыю за Народны Байкот апошнімі днямі сустрэліся з новым відам лукашыстоўскай містыкі. Калі сам не пабачыш, не пачуеш, то не паверыш, але факты назіраюцца ў рэчаіснасьці. Да фронтаўцаў імпэтна набліжаюцца асобы розных узростаў (у асноўным жанчыны) і пачынаюць сваю “контракцыю”. На слабай якасьці расейскай мове (усё гэта мясцовыя людзі) яны выдаюць свой маналёг: “Вы неправільна дзелаеце! Нехарашо! Опомнітесь, православныя! Каждая власть ад Бога! Ізвестно уже, што еслі не станет Лукашенко і Філарета, то канец! Асфальт будет плавіцца, канец наступіт…” х х х 14 жніўня на сайце сумнавядомай Хартыі-97 можна было прачытаць наступнае паведамленьне. Цытуем: “В Белорусском доме в Варшаве состоялась презентация первых фокус-групп в рамках проекта «Европейский диалог по модернизации Беларуси». Результаты фокус-групп представил директор аналитического центра «Белорусская аналитическая мастерская» доктор социологических наук Андрей Вардомацкий. (…) Все названные социальные группы, которые участвовали в дистанционном исследовании, уверены в том, что реализация проекта невозможна, так как власть в силу своих амбиций не хочет идти на компромисс с Евросоюзом, а также оппозицией и гражданским обществом. Абсолютное большинство респондентов уверено, что без участия властей модернизировать Беларусь не получится”. (charter97.org/ru/news/2012/8/14/56827/). Янка Базыль 24/8/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |