Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РЭЖЫМ МІТУСІЦЦА. НАРОД МАЎЧЫЦЬ, АЛЕ ГАЛАСАВАЦЬ НЯ ПОЙДЗЕ.

Па ўсім відаць, як на барацьбу з байкотам рэжым кінуў свае апошнія сілы ў шэрагах дэмапазыцыі. Усіх падгрэблі, усе кадры. Нават спадар Ул. Падгол ідзе ў выбары (які дагэтуль ніколі ў іх не хадзіў). Прытым кожны нешта тлумачыць. Напрыклад, згаданы спадар Падгол сказаў, што “у кампанію ўвязаўся, каб рыхтавацца да прэзыдэнцкіх выбараў”. Спадар Фядута сказаў, што “тактыка байкоту сябе не апраўдывае”. А ўсе разам пагадзіліся: “За байкот у грамадзтве ніхто не выступае”.
Эўрапейскае радыё для Беларусі дало вельмі вымоўную інфармацыю аб тым, як гэтыя энтузіясты ўдзелу ў фальшывых выбарах сабраліся разам 15 жніўня і абмеркавалі будучыя сумесныя дзеяньні ў лукашысцкім “парляманце” (гэта значыць тады, калі іх выберуць у “палату”). Спрачаліся: “З чым трэба да людзей ісьці?” Адзін сказаў, што “беларусы не разумеюць, навошта патрэбны парлямант”. Вырашылі: у час выбарчай кампаніі расказваць людзям пра патрэбу парляманту.
Эўрапейскае радыё зьмяшчае яшчэ шмат гэтакіх глыбокадумных цытатаў гульцоў у палітыку, што адразу задаеш сабе пытаньне: навошта агучваецца ўвесь гэты маразм?
Мэта адна: прыцягнуць людзей на выбары. Усе яны (ці праз аднаго) заяўляюць, што “выбараў няма”, што “ніхто ня пройдзе”, што некаторыя “здымуць свае кандыдатуры” і г. д. Але цяпер вось яны, маўляў, удзельнічаюць, “каб данесьці свае ідэі” (пра “ідэі” глядзі вышэй).
Абгрунтаваньне подлых паводзінаў робіцца імі, як кажуць, на ўзроўні самых паводзінаў. Тым часам кожнаму чалавеку, які падумае, адразу стане зразумелым, што любая форма ўдзелу ў фальшывай выбарчай кампаніі ёсьць падтрымка гэтай фальшывай кампаніі і псэўдавыбараў у псэўдапарлямант.
Тут звычайная (якую мы бачым увесь час) псэўдаапазыцыйная непрыстойнасьць. Але ў сёлетняй кампаніі мы заўважаем ужо і “звычайную” канторскую “класіку”, выпрабаваную ня раз. Дэмапазыцыю дзеляць на дзьве часткі. Адна – за выбары і галасаваньне. Другая – за байкот. Але і там, і тамака – свае людзі. Яны ўсчынаюць між сабой “брань”. Паслужныя СМІ друкуюць іхную “барацьбу”, “дыскусіі” і ўсю лухту, якую яны пры гэтым вымаўляюць. Адначасна, ствараючы слоўны вэрхал, “дыскутанты” дамагаюцца кампрамэтацыі ідэі байкоту. Ніякай рэальнай дзейнасьці з боку апазыцыйных “забайкатоўшчыкаў” тым часам не назіраецца.
Для нас уся гэтая “арыфмэтыка” была відаць ад самага пачатку. Мы сьведама ігнаруем такія псэўдадыскусіі і рабленьне хваляў у шклянцы вады, але найперш – з іншай прычыны. Ідэі байкоту выбараў і няўдзелу ў галасаваньні, якія мы (наша партыя) ужо шмат год ставім перад грамадзтвам, пусьцілі глыбокія карэньні. Ня толькі ў грамадзтве, але і ў асяроддзі прыхільнікаў псэўдаапазыцыі адбываецца прагрэсіўны падзел у дачыненьні да ўдзелу ў фальшывых выбарах рэжыму. Павялічваюцца тэндэнцыі да ізаляцыі рэжыму ад народу. Няўдзел у рэжымных выбарах – гэта ёсьць неабходны крок. Таму зважаць у гэтым выпадку на шум у дэмапазыцыі няма патрэбы. Няхай яна пасьпяхова топіцца, а іншая частка – спрыяе байкоту. Кантора так загулялася, што перагульвае сама сябе.
Няўдзел у фальшывых выбарах – гэта ёьсць у цяперашніх абставінах масавая форма пасыўнага пратэсту, які пагражае рэжыму ізаляцыяй яго ад народа. Рэжым непакоіцца, бо разумее, што ўнутраная ізаляцыя можа стацца пачаткам яго канца. Прытым магчыма канца хуткага, непрагназуемага і нечаканага. Беларускім патрыётам трэба ўвесь час да гэтага рыхтавацца.

22 жнівень 2012 г. Зянон ПАЗЬНЯК

24/8/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2012
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024