Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ці варта ісці ў нікуды без надзеі патрапіць туды? Ёсць дзьве галоўныя прычыны, якія не дазваляюць разумным і прыстойным людзям удзельнічаць у сумніўных выбарах з ужо вядомым адмоўным для беларускага народа вынікам. Прычына першая. Пасля таго, як А. Лукашэнка прызначыў рэфэрэндум, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, усе рашэньні якога, паводле закона, зьяўляюцца абавязковымі і перагляду не падлягаюць, 4 лістапада 1996 года прыняў рашэньне: прызначаны рэфэрэндум аб змяненьні Канстытуцыі ня можа быць прызнаны законным, паколькі поўнасьцю супярэчыць артыкулу 78 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якім засьведчана, што парадак правядзеньня рэспубліканскіх рэфэрэндумаў вызначаецца законам. На той момант у нашай краіне законам не прадугледжваўся парадак змяненьня і дапаўненьня Канстытуцыі праз рэфэрэндум. Такім правам быў надзелены выключна Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у той час Канстытуцыйны Суд ужо адзначыў, што А. Лукашэнка злоўжывае сваімі паўнамоцтвамі, выдаючы указы, якія не адпавядаюць Канстытуцыі і іншым законам. На той момант Канстытуцыйны Суд прызнаў такімі 18 указаў прэзідэнта. Па-першае, палаты не зьяўляюцца адзіным заканадаўчым ворганам краіны, як гэта ёсць ва ўсіх дэмакратычных краінах, і як гэта было ў далукашэнкаўскай Беларусі. У сёньняшняй Беларусі дэкрэт прэзідэнта, паводле артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь”, які прыняла палата прадстаўнікоў, па сваёй юрыдычнай сіле абвешчаны роўным з законам. Гэта дазваляе прэзідэнту прымаць дэкрэты, якія могуць супярэчыць законам, але яны не могуць быць кваліфікаваныя як незаконнныя, бо яны ўжо набылі такі ж самы юрыдычны статус, як і законы. У такіх умовах палаты не здолеюць забяспечыць выкананьне, прынятых імі законаў, нават тады, калі гэтага пажадаюць. Праўда, такое жаданьне, па вядомых прычынах, у іх не можа ўзьнікнуць. У выніку наша краіна стала жыць не па законах, прымаемых парлямантам, а па дэкрэтах і указах прэзідэнта. Па-другое, палаты пазбаўлены права кантролю над выкананнем дзяржаўнага бюджэту, а таксама права кантролю над выкарыстаньнем дзяржаўнай маёмасьці. Фармальна палаты кожны год прымаюць Закон “Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь”. Але яны не маюць права кантраляваць яго выкананьне. У іх нават няма адпаведнага воргана парлямантскага кантролю, як гэта ёсць у парлямантаў усіх дэмакратычных краін, і як гэта было ў Беларусі пад час дзейнасьці Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, калі галоўным ворганам фінансава-эканамічнага кантролю ў дзяржаве была Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваная парляманту. Сёньня ў Беларусі функцыі кантролю над выкананьнем дзяржаўнага бюджэту ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю, падпарадкаваны прэзідэнту. Паміж гэтым Камітэтам кантролю і той Кантрольнай палатай Рэспублікі Беларусь ёсць вельмі істотная розніца. Старшыню Кантрольнай палаты большасцю галасоў прызначала Сэсія Вярхоўнага Савета краіны (калектыўны ворган), і толькі яна (Сэсія) магла вызваліць яго ад пасады. Таму Старшыня Кантрольнай палаты ў сваёй дзейнасьці быў незалежны ад дзяржаўных асоб, кіраваўся толькі Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам “Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь” і іншымі актамі заканадаўства. Старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю прызначае і вызваляе ад пасады прэзідэнт, таму ў сваёй дзейнасьці Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю поўнасьцю залежыць ад волі адной асобы. У такіх умовах немагчыма нават уявіць, што Камітэт дзяржаўнага кантролю можа дазволіць сабе арганізаваць праверку эфектыўнасці выкарыстаньня бюджэтных сродкаў, або дзяржаўнай маёмасьці прэзідэнтам ці яго адміністрацыяй. Дарэчы, Кантрольная палата Рэспублікі Беларусь уваходзіла ў міжнародны (INTASAE) і эўрапейскі (EURASAE) ворганы парляманцкага кантролю. Актыўна і плённа зь імі супрацоўнічала, але ў 1996 годзе Кантрольная палата была ліквідавана А. Лукашэнкам пасля таго, як пачала па даручэньні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь праверку эфэктыўнасьці выкарыстаньня дзяржаўных сродкаў і дзяржаўнай маёмасьці ва Ўпраўленьні справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прычына другая. Адзіная праблема ў рэжыма – як зацягнуць людзей на выбарчыя участкі, каб сказаць, што адбыліся выбары і выкарыстаць выбаршчыкаў дзеля ўмацаваньня сваіх меркантыльных інтарэсаў. Замест заключэньня 2. Перамагчы на недэмакратычных выбарах, дзе падлік галасоў не падкантрольны грамадзтву, ня здолее ніхто, акрамя тых, каго ўжо выбраў рэжым. Мікалай Крыжаноўскі 27/8/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |