Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Развагі аб самасьвядомасьці ў палітыцы Нацыянальная самасьвядомасьць і яе ўвасабленьне (у лучнасьці з эканамічным і культурным інтарэсам) зьяўляецца крыніцай і галоўнай мэтай утварэньня незалежнай дзяржавы. Нацыянальная самасьвядомасьць у значнай ступені вызначае палітычную сістэму, мае ўплыў на эканоміку, культуру і сацыяльныя паводзіны. Галоўнай каштоўнасьцю нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў заўсёды былі і ёсьць: нацыянальная мова, незалежная дзяржава, гістарычная культура і грамадзкая свабода. Беларус ёсьць індывідуалістам, але змагаецца (калі змагаецца) ня толькі за сваё індывідуальнае права, але і за справядлівасьць і грамадзкі лад. У ХХ стагоддзі (пасьля страты незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага на прыканцы ХVIII ст.) нацыянальная самасьвядомасьць палягала на грамадзкіх, моўных і культурных традыцыях, далучнасьці да зямлі і тэрыторыі, на памяці аб свабодзе Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і Грэка-Каталіцкай Уніі (уніяты – 80% насельніцтва ў Беларусі ў XVIII ст.). Памяць аб Вялікім Княстве была галоўным складнікам змаганьня за незалежнасьць ад Расеі. Ідэя: вярнуць тое, што было, вярнуць адабранае, вярнуць сваё. На прыканцы ХІХ ст. (пасьля няўдачы пахода Напалеёна і пасьля шэрагу няўдалых паўстаньняў за адраджэньне ВКЛ) лёзунгі зьмяніліся разам з фармаваньнем новай нацыі з новым назовам – Беларусь. Нацыянальная ідэя агучвалася цяпер нацыянальным авангардам (шляхтай, інтэлігенцыяй) як – «Беларусь»; прагучаў зварот да простага люду, разгарнулася памкненьне да ўтварэньня новай незалежнай дзяржавы, у якой галоўным аргумантам і кансалідуючай каштоўнасьцю сталася беларуская мова, а Вялікае Княства ператварылася ў аснову будучай нацыянальнай дзяржавы, незалежнасьці, разьвіцьця нацыянальнай культуры, укараненьня права на незалежнае існаваньне Беларусі. Цікава, што расейская імпэрыя адразу ўсьвядоміла вялізную моц беларускай мовы ў справе кансалідацыі нацыі пасьля падзеньня Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў першай траціне стагоддзя акупацыі былі зачынены базыльянскія кляштары і зьнішчана адукацыя на беларускай мове, акупанты палілі беларускія кнігі. Пасьля ліквідацыі Грэка-Каталіцкай Уніі беларуская мова была забаронена разам (sic!) з новым назовам «Беларусь» (паводле распараджэньня расейскага Сэнату). А пасьля паразы паўстаньня Каліноўскага (1863-64) галоўны зьнішчальнік Беларусі расейскі генэрал-губэрнатар Мураўёў сказаў наступнае: «В Северо-Западном крае так называемую мову необходимо свести на ничто, потому что если этого не сделать, она постоянно будет инспирировать мысль об отдельном белорусском народе и о праве этого народа на этничную самостоятельность и национально-государственную суверенность, чего допустить нельзя»… З часоў Мураўёва і да сёньня зьместам палітыкі Расеі, накіраванай супраць Беларусі, ёсьць задача зьнішчэньня Беларускай мовы. На гэтым палягае сэнс усёй расейскай палітыкі ў адносінах да Беларусі і асабліва палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які зьяўляецца крэатурай Масквы ад самага свайго пачатку і канкрэтна выяўляецца ў яго дзейнасьці і заявах. Самаўсьведамленьне, нацыянальная тоеснасьць шчыльна зьвязаны ў Беларусі з усьведамленьнем, што родная матчына мова – гэта беларуская. Нават у тым выпадку, калі беларус не размаўляе на сваёй мове і карыстаецца мовай акупантаў. Але як толькі скончыцца акупацыя і будзе ліквідавана забарона на паслугоўваньне беларускай мовай, адновіцца нармальнасьць і народ пачне сваё адраджэньне. Гады 1-й Сусьветнай вайны, пачатак 1920-х, 30-х, 90-х выразна дэманструюць гэтую сытуацыю. X X X Пад Савецкім Саюзам, а асабліва з часоў Гарбачова ў цэлым у сьвядомасьці часткі беларускай інтэлігенцыі і часткі моладзі існаваў толькі адзін праект – адраджэньне беларускай культуры, школы, гістарычнай праўды, абароны помнікаў культуры, разьвіцьця беларускага мастацтва і г.д. У плыні гэтых задач узьніклі розныя культурніцкія, творчыя і маладзёвыя групы. Сам па сабе зьмест такіх захапленьняў узбагачваў і адраджаў нацыянальную самасьвядомасьць у сапраўднай форме. Палітычная распрацоўка будучыні Беларусі зьявілася адразу пасьля адкрыцьця і дасьледваньня ў 1988 годзе мясцовасьці Курапаты пад Менскам – месца бальшавіцкай расправы над сотнямі тысячаў беларускіх людзей. Праўда аб Курапатах скаланула ўвесь беларускі народ і выклікала ўтварэньне ў кастрычніку таго ж года агульнанацыянальнай палітычнай арганізацыі – Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ). X X X БНФ быў утвораны як палітычны рух супраць таталітарнай улады камунізма і Савецкага Саюза, ён змагаўся за нацыянальнае вызваленьне, незалежнасьць і дэмакратыю. (На пачатку арганізацыя была закамуфлявана пад барацьбу за «перастройку»). Найважнейшымі палітычнымі пастулатамі БНФ ёсьць: На пачатку дзейнасьці БНФ (1989-1990 гг.) dyskutowana i nieco kontrowersyjna вяліся дыскусіі толькі па адной у пэўнай ступені супярэчлівай пазыцыі – па «антыкамунізму», бо на пачатку шмат людзей Фронту належалі да камуністычнай партыі, але былі ўжо ў апазыцыі да яе. Паівнен быў прамінуць пэўны час, каб гэтыя асобы цалкам перайшлі на пазыцыі антыкамунізма і набылі веру ў перамогу БНФ. З 1991 года сытуацыя цалкам вызначылася – апазыцыйныя камуністы выйшлі з камуністычнай партыі, а ў жніўні 1991 года пад ціскам Фракцыі БНФ, якая дзейнічала ў яшчэ савецкім тагачасным парляманце Беларусі (Фронт выкарыстаў паразу камуністычнага путча ў Маскве) дзейнасьць камуністычнай партыі (КПСС) у Беларусі была спынена. Сымптаматычная дэталь: ніколі не была дыскутаваная і не паддавалася сумніву тэза аб дзяржаўным статусе Беларускай мовы. Унутры Фронту гэтаму не супраціўлялася нават агентура КГБ (яе асобы нам былі вядомыя). Хаця па-за Фронтам некаторыя ацалелыя камуністы варожа выступалі супраць беларускай мовы і культуры. Падобная сытуацыя павагі да беларускай мовы ўтрымліваецца і цяпер сярод апазыцыйных груп. І гэта нягледзячы на тое (а можа нават з улікам таго), што рэжым Лукашэнкі праводзіць рэпрэсіўную антыбеларускую палітыку, скіраваную ў першую чаргу супраць нацыянальнай мовы і школы. Галоўную ролю ў тым, што ў 1994 годзе ўладу ў Беларусі (пры татальнай падтрымцы савецкага КГБ) захапіла антыбеларуская група Лукашэнкі (утвораная Масквой), быў «савецкі» чыньнік, гэта значыць, савецкая мэнтальнасьць значнай часткі электарата. Там, дзе існуе гэтая мэнтальнасьць, нацыянальная самасьвядомасьць здушана, у якасьці першаплянавага вызначаецца сацыяльна-матэрыяльны інтэрас і выключна прымітыўныя памкненьні да мінімальнага задавальненьня матэр’яльных (пабытовых) патрэбаў. Папулістыка КГБ, які праводзіў выбарчую кампанію Лукашэнкі пры падтрымцы адміністрацыйна-дзяржаўных структур (пра гэта напісаў таксама ў сваіх успамінах тагачасны прэм’ер урада Беларусі і тайны вышэйшы афіцэр КГБ Вячаслаў Кебіч) знайшла тут прыхільнае асяроддзе. X X X Для будучай Беларусі (пасьля падзеньня рэжыму Лукашэнкі) узровень самасьвядомасьці (асьвечаны ўзровень) будзе мець важнейшае значэньне ў працэсе аднаўленьня нармальнасьці ў Беларускай дзяржаве (беручы пад увагу пагрозу з боку Масквы). Дэмакратыя ў Беларусі немагчымая без фармаваньня нацыянальнай самасьвядомасьці (рэжым Лукашэнкі зрабіў стаўку на савецкую цемру). Таму, між іншым, наша Партыя (КХП-БНФ) надае першачарговае значэньне нацыянальнаму асьветніцтву. Для пераменаў у Беларусі павінна быць утворана грамадзтва (або ўплывовыя групы грамадзтва), на якія маглі б абаперціся прыхільнікі нацыянальнай ідэі, свабоды і дэмакратыі. X X X Элемэнтамі, якія злучаюць большасьць ідэй у Беларусі, зьяўляюцца наступныя: X X X Прэзыдэнцкія выбары 2006 і 2010 г. сьведчаць аб росьце нацыянальнай самасьвядомасьці і зьвязанай зь ёю апазыцыйнасьці ў адносінах да чужога рэжыму ўлады. Але раскол (у 1999 годзе) нацыянальнай дэмакратычнай апазыцыі (БНФ) і ўтварэньне псэўдаапазыцыі, кантралюемай уладай, дало магчымасьць рэжыму выкарыстаць гэтую «апазыцыю» і брутальна здушыць небясьпечныя тэндэнцыі ў электаральных працэсах. X X X Нармальная будучыня Беларусі залежыць ад вызваленьня ад ворага на Усходзе. Цяпер гэта разумее бальшыня беларусаў. Мэтады могуць быць розныя. Галоўнае, каб народ гэта зразумеў. Менавіта ўсьведамленьне вечнай імпэрскай палітыкі і пагрозы з Усходу прымушае беларусаў глядзець на Захад, бачыць у стасунках з Заходняй Эўропай лепшыя магчымасьці свайго нацыянальнага існаваньня, бо Эўропа не пагражае сувэрээнітэту Беларусі і ня будзе вынішчаць беларускую мову і школу. Высновы Беларусы залічваюць сябе да беларускага народу на аснове радавода (месца нараджэньня і ўсьведамленьне роду, паходжаньня, сям’і) і па моўна-этнічным вызначэньні. Гэтыя пазыцыі могуць выступаць разам і паасобку. У асяроддзі расейцаў, народжаных у Беларусі, праяўляецца слабая тэндэнцыя (якая існавала нават пры Савецкім Саюзе) лічыць сябе беларусамі. Гэтаму спрыяе эўрапейскае (у адрозьненьне ад Расеі) аблічча Беларусі, поўная адсутнасьць ксэнафобіі і традыцыйная нацыянальная талерантнасьць. Хаця расейцы, што прыбываюць з Расеі, гэтай талерантнасьці не прымаюць і часьцей за ўсё ў стылі палітыкі пануючага рэжыму ненавідзяць усё беларускае. Tым ня менш рэчаіснасьць сьведчыць аб тым, што Расея ня можа перамагчы Беларусь (нават выкарыстоўваючы такога запраданца, як Лукашэнка). Але апошнім часам Масква вынайшла новую біялагічную зброю супраць беларусаў, ад якой, калі на яе прымяненьне не зарэагаваць адразу, — няма паратунку. Такой зброяй ёсьць засяленьне Беларусі кітайцамі (сотнямі тысячаў). З гэтым плянам зьвязаныя вялікія цёмныя крымінальныя кітайскія грошы, якімі падкуплены ўжо не адзін чыноўнік ва ўладзе ў Беларусі і перш за ўсё самы галоўны. Калі гэты «галоўны» застанецца яшчэ нейкі час на вяршыні ўлады, Краіну чакае нешта такое, чаго ніколі не было і шанцаў у беларусаў перачакаць, ператрываць у сваёй «хаце з краю» (як заўсёды было) цяпер ужо ня будзе. 23 ліпеня 2012 г. Зянон Пазьняк 5/9/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |